Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

14. Адзначце сказы з некалькімі радамі аднародных членаў:

а) Утраіх паселі вакол кучы баравікоў і ў тры нажы пачалі харашыць іх, адрэз­ваць карэньчыкі ад шапак і ўкладваць шчыльней у свае кошыкі. (М.Л.)

б) Наперадзе цэлы суботні вечар, такой сенакоснай парой цёплы, цёмны, з тры­вожным шапаценнем лісця і мяккім сакатаннем, з напружаным чаканнем чагосьці вялі­кага і незвычайнага. (Кудр.)

в) Спявалі і гаманілі шпакі, берасцянкі, ластаўкі. (Б.)

г) Мы спыніліся на паляначцы, поўнай нейкага зацішнага, паэтычнага хараства. (Скр.)

д) Тварыць, мысліць – гэта быў сродак перамагчы хваробу, самога сябе. (М.В.)

15. Адзначце сказы з моўнымі памылкамі:

а) Бацькі, сястра Волька і я стаім на ганку. (Пальч.)

б) Ужо некалькі пакаленняў людзей, успамінаючы сваё маленства і жыццё, не аб­мінаюць добрым словам пісьменніка, які адкрыў ім сваімі кнігамі цэлы свет. («Народ­ная газета»)

в) Цяжка было дастаць андаракі і гарсэцікі для дзяўчат, нагавіцы і верхнюю во­пратку для хлопцаў. (Мядз.)

г) Маладыя выкладчыкі мовы і літаратуры распытвалі ў аўтара «Людзей на бало­це» пра лёс Ганны і Васіля, Яўхіма і Міканора, пра Глушакоў і Апейку. (Грах.)

  1. д) Падзеі Вялікага Кастрычніка, героіка вайны, выхаванне новага чалавека – вось тыя тэмы, якія хвалявалі паэтаў і пісьменнікаў і вырашаліся імі ярка, з майстэрствам. («Звязда»)

  2. МОДУЛЬ 4

  3. «АДНАСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ. НЯПОЎНЫЯ СКАЗЫ»

    1. 1. Схема блок-сістэмы вывучэння матэрыялу

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Віды аднасастаўных сказаў.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

2.

Няпоўныя сказы. Тыпы няпоў­ных сказаў.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

3.

Дзеяслоўныя і іменныя адна­састаўныя сказы. Няпоўныя сказы.

Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў, папярэдні кантроль

Практыкум

2

    1. 2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў па модулі

      1. За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка т. Рамзы «Сінтаксіс: Тэарэтычны курс».

      1. 2.1 Лінгвістычны статус аднасастаўных сказаў. Адрозненне адна­састаўных і няпоўных сказаў.

У пачатку XX ст. у беларускай лінгвістыцы не вылучаліся сказы ад­насастаўныя, бо разглядаліся яны, як правіла, у межах няпоўных двухса­стаўных, паколькі да няпоўных адносіліся сказы, у якіх няма дзейніка і вы­казніка, але яны мяркуюцца. Але ўжо бліжэй да сярэдзіны стагоддзя нароў­ні са сказамі двухсастаўнымі, што маюць абодва галоўныя члены, сталі ад­розніваць і сказы толькі з адным галоўным членам – аднасастаўныя. Разме­жаванне паняццяў двухсастаўныя / аднасастаўныя сказы было праведзена А. Шахматавым у кнізе «Синтаксис русского языка» (1925). З яго канцэп­цыі вынікала, што аднасастаўныя сказы – гэта асобыя канструкцыі, прэды­катыўную аснову якіх утварае адзін галоўны член, падобны ці да выказні­ка, ці да дзейніка двухсастаўнага сказа. «Аднасастаўныя сказы з’яўляюцца па сваёй структуры сказамі зусім закончанымі, што не патрабуюць папаў­нення адсутнага члена. Гэтым яны адрозніваюцца ад няпоўных сказаў з прапушчаным дзейнікам або выказнікам» (С. Рысіна).

Разам з тым і на сённяшні дзень лінгвісты не маюць адзінага погляду на тэрміналагізацыю самога прэдыкатыўнага цэнтра аднасастаўных сказаў. У беларускай сінтаксічнай навуцы выразна акрэсліліся дзве пазіцыі ў да­чыненні да сінтаксічнай характарыстыкі граматычнай асновы такіх сказаў.

Згодна з адной з іх, прэдыкатыўная аснова аднасастаўных сказаў, ус­лед за А. Шахматавым, тэрміналагізуецца як галоўны член, бо ён адзін ар­ганізуе прэдыкатыўную аснову сказа, не прыстасоўваючы сваю форму ні да якога члена сказа, хаця і прыпадабняецца фармальна да дзейніка ці вы­казніка. «Аднак паводле значэння галоўны член аднасастаўнага сказа не мо­жа быць атаясамлены ні з дзейнікам, ні з выказнікам двухсастаўнага сказа: ён абазначае незалежную адзнаку ці сцвярджае наяўнасць прадмета, але не выражае адносінаў прадмета і адзнакі, як дзейнік і выказнік двухсастаўнага сказа» (Бурак, 1987). Больш таго, некаторымі лінгвістамі катэгарычна за­значаецца, што, «характарызуючы структуру дзеяслоўных аднасастаўных ска­заў, трэба карыстацца тэрмінам галоўны член (аднасастаўнага сказа)», «на­зываць такі член выказнікам няправільна» (Бандарэнка, 1986).

Процілеглую пазіцыю абгрунтавала рускі мовазнавец Е. Галкіна-Фе­дарук, якая ў многім дапоўніла і пашырыла вучэнне Шахматава пра адна­састаўныя сказы. «Зыходзячы з таго, што дзейнік і выказнік з’яўляюцца цэнтрамі, якія арганізуюць сказ, то неабходна і канструкцыі з адным галоў­ным членам аналізаваць у адпаведнасці з гэтымі цэнтрамі-арганізатарамі» (Галкіна-Федарук, 1959). Акрамя таго, у апошні час выказнік разглядаецца як член сказа, што азначае не прымету дзейніка, а прэдыкатыўную прыме­ту прадмета маўлення, якая можа быць і не названая ў дзейніку, што тэарэ­тычна апраўдвае выкарыстанне тэрміна выказнік (Бабайцава 1988). Гэтага пункту гледжання трымаюцца ў беларускай-сінтаксічнай навуцы М. Яўне­віч, П. Сцяцко, В. Абабурка, Л. Антанюк і інш. лінгвісты, таму аднасастаў­ныя сказы імі падзяляюцца на дзве групы – дзейнікавыя і выказнікавыя.

Нярэдка навукоўцы карыстаюцца абодвума тэрмінамі як сінаніміч­нымі паняццямі дзеля таго, каб пазбегнуць тэрміналагічнага разрыву ў кур­се вышэйшай школы і ў школьнай практыцы.

Спецыфіка аднасастаўных сказаў з пункту гледжання іх фармальнай арганізацыі ў тым, што: 1) гэта асобны семантыка-структурны тып проста­га сказа, які арганізуецца на аснове адзінага галоўнага члена; 2) адсутнасць другога галоўнага члена – не паказчык яго структурнай непаўнаты; 3) калі ў двухсастаўных сказах прэдыкатыўныя адносіны выражаюцца аналітыч­на, праз адносіны дзейніка і выказніка, то галоўны член займае абсалютна незалежную пазіцыю і прэдыкатыўнасць выражаецца праз пазіцыю аднаго члена сказа – сінтэтычна.

Аднасастаўныя сказы варта размяжоўваць з няпоўнымі.