Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
286
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

5. Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку.

Ніхто лепш за Максіма не ведаў, як яму не хапае адукацыі. Ён уяўляў, як цяжка будзе ісці праз жыццё з такім багажом ведаў, які ён меў. Але ўсё ўпіралася ў тупік: як знайсці дарогу да гэтае вучобы, жывучы ў такіх абставінах.

Вечарам, калі яны былі адны, ён падрабязна расказваў Веры пра сваю размову з Міколам. Яна знаходзіла многа праўды ў словах Міколы.

А другой палове дня ў рэдакцыю зайшоў Астапчык. Пагутарыўшы крыху з Войцікам, ён заглянуў у пакой, дзе працаваў Максім. Можа таму, што там яшчэ былі людзі, ён прапанаваў:

– Давай, Максіме, пройдземся крыху, справа ёсць. У Максіма адразу ёкнула сэр­ца. Ён здагадаўся, пра што пойдзе гутарка. (Маш.)

6. Спісваючы, ставіць прапушчаныя знакі прыпынку; вусна растлумачыць іх пастаноўку.

У маленстве маім ёсць адна вельмі яркая дата. Недзе на пачатку дваццатых гадоў у Слуцку на Манастыршчыне на беразе рэчкі я суняўся каля чалавека які паволі адзя­ваўся толькі што пакупаўшыся. Я стаяў і глядзеў на чалавека аж да таго часу пакуль ён не пайшоў.

Пайшоў чалавек а я не ведаў як нарадавацца што ўбачыў яго гэта быў Якуб Ко­лас.

Да таго часу я ведаў Якуба Коласа толькі па кнігах якія купляў як мог і дзе толь­кі мог у крамах у хлопцаў а найбольш нават не ведаючы ў каго у старызнікаў за сыр ці за конаўку масла што прывозілі мне з дому на цэлы тыдзень як вучню. Гэта былі часамі вельмі ўжо зачытаныя кнігі з паабдзіранымі вокладкамі з паразрыванымі лістамі я перш за ўсё склейваў іх папраўляў як нешта самае дарагое. Звычайна ў іх пісалася пра бед­нага гаротнага чалавека і пра пошукі шчасця. Я чытаў і перачытваў гэтыя кніжкі па некалькі разоў без канца. Які харошы шырокі прывабны і поўны хвалявання быў свет ад тых кніжак простых напісаных моваю самаю блізкаю сэрцу! Як хацелася любіць ча­лавека і нешта рабіць дзеля яго! Як падымалі трывожылі душу і некуды звалі гэтыя кніжкі!

I можа ад тых дарагіх старонак я сам злажыўся пісаць...

За тыя светлыя часіны ў маладосці ад вашых кніжак за чалавечае фарміраванне душы вашым словам шчыры, сардэчны дзякуй вам, дарагі і любы настаўнік дзядзька Якуб. (Скр.)

7. Спісаць, ставячы знакі прыпынку (у патрэбных выпадках пісаць вялі­кую літару). Вызначыць тыпы чужой мовы, а таксама адносіны паміж аўтарскім сказам і простаю мовай.

1. Вы з Мінска? спытала яна шчыра з ноткай надзеі па якой я зразумеў што для яе гэта мае вялікае значэнне. З Мінска адказаў я і ў сваю чаргу пацікавіўся а чаму вы падумалі што я з Мінска? Я нічога не падумала паволі адказала жанчына... А я тут ад некага пачула пра вас. Скажыце загаварыла яна больш энергічна, а вы не ведаеце ў Мінску Генадзя Цітовіча? Генадзя Цітовіча? Хто ж яго не ведае! Я крыху ведаю яго нават асабіста. А ён вам знаёмы? ён некалі раіў мне пайсці ў хор Шырмы. (Кір.) 2. А чаму ты кажаш – прыехалі? Бо яна не адна, хлопец з ёю, гарадскі, відаць. Таксама пры­стойны, высокі, куды там! Ізноў двое вырвалася ў Валянціны. Падазронасць перахо­дзіла ў абурэнне. Ведаеш што скажы ім Няма тут яго... Пайшоў, а куды – не ведаю і не знаю. Накармі іх, прыгледзься добра да дзяўчыны і, калі пакажацца свойскай, шапні ёй на адыходзе хай адправіць кавалера і вернецца адна. Скажы пашукаю яго, мо дзе знай­ду. (У.К.) 3. Дзе тое ў нас сена адказала Вера Мікалаеўна. Схадзіце вунь у тую вёску, за раку, там лугі вялікія. А ў нас якое сена. А сама падумала дарэмна ты, мілая, прыкід­ваешся сіратой, ведаю я чаго табе трэба. (Крап.) 4. З гэтага я табе аддзякую! заўсёды смяяліся ўсе яго таварышы. (К.Ч.) 5. Волечка сказала Люба цераз стол стараючыся ўняць сваё хваляванне ідзі сюды. Гэта мой бацька, а гэта Рыльскі. Памятаеш мае расказы... Татуля гэта мая найлепшая таварышка яшчэ з цяжкіх маіх год. Калі з цяжкіх год, то дружба павінна быць моцная адказаў вайсковец. (К.Ч.) 6. На ўсіх загадах у правым ку­точку зверху значылася Абсалютна сакрэтна! (Пестр.)

8. Запісаць з левага боку старонкі сказы з простаю мовай і паставіць знакі прыпынку, а з правага – сказы, замяніўшы простую мову ўскоснай. Вызначыць тып даданай часткі, якая перадае чужое выказванне, і сродкі сінтаксічнай сувязі даданых частак з галоўнымі. Растлумачыць, чым абумоўлена ўжыванне тых ці ін­шых злучальных слоў і злучнікаў у даданых частках.

1. Чаму ты дзядзька усё з сабою размаўляеш? запытаў яго раз Стафан Драбок. А, ведаеш, люблю з разумным чалавекам пагутарыць адказаў Яхім. (К-с) 2. Варожыш Лю­дачка? спытала дзяўчына ў самой сябе. (Б.) 3. Свой на свайго натрапіў сказала потым бабуля, слухаючы бацькаў расказ пра Юрку Пятровіча, з якім ён быў дагэтуль мала знаёмы. (Б.) 4. Паслязаўтра будзе ў нас работы... ужо нейкім іншым, сумным тонам за­кончыў камбат. (Шах.) 5. А ты і праўда шкодны, пане браце, адказаў яму дзядзька ў саламяным капелюшы. Віляеш і нашым і вашым. (Б.) 6. Нічога на свеце не пашкадуем думалася Вольцы дзень і ноч будзем працаваць, аграному спакою не дамо, а вырасцім лён і на дрэннай зямлі. (Кул.) 7. Што, Толя, хто з нас больш злавіў? смяялася яна, па-свойму непаўторна міла і ледзь прыкметна страсянуўшы галавой. (Б.)