Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
286
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў па модулі

За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка Н. Чалюк «Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ».

Ускладненымі лічацца простыя сказы, якія ўтрымліваюць дадатко­выя неразгорнутыя выказванні да асноўнага выказвання, змешчанага ў прэ­дыкатыўнай аснове, і якія ў згорнутым выглядзе выражаюць дадатковую прэдыкацыю. Па семантыцы такія сказы набліжаюцца да складаных, і іх звы­чайна адносяць да пераходных (прамежкавых) паміж простымі і складаны­мі сказамі. Блізкасць простых ускладненых і складаных сказаў выяўляецца праз трансфармацыю ўскладняльных кампанентаў у прэдыкатыўныя адзін­кі, пры якой просты сказ становіцца складаным, параўн.: Нягледзячы на ўсе нашыя старанні, мы да вечара ўсё ж не ўправіліся сабраць яблыкі ў дзе­давым садзе і Хоць мы ўсе вельмі стараліся, да вечара ўсё ж не ўправіліся сабраць яблыкі ў дзедавым садзе.

Пытанне аб тым, якія кампаненты сказа трэба лічыць ускладняльны­мі, пакуль не вырашана адназначна. Да такіх адзінак традыцыйна адносяц­ца аднародныя і адасобленыя члены, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, зваротак. Да іх далучаюцца таксама словы (сцвяр­джальныя, адмоўныя, эмацыянальныя і пытальныя), якія выражаюць эма­цыйную ацэнку выказвання або суадносяць яго з папярэднім паведамлен­нем. Гэтыя ўскладняльныя кампаненты сказа падзяляюцца на дзве групы: а) кампаненты, якія выступаюць у сказе яго членамі (аднародныя і адасоб­леныя члены, параўнальныя звароты), і б) кампаненты, якія членамі сказа не з’яўляюцца (зваротак, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, словы эмацый­най ацэнкі).

      1. 2.1 Адасобленыя члены сказа

Пры дапамозе адасаблення – сэнсавага і інтанацыйнага вылучэння – у сказе падкрэсліваецца значэнне пэўнай словаформы або групы словафор­маў (зварота) як носьбітаў дадатковага сэнсу ў выказванні (дадатковага па­ведамлення, удакладнення, паяснення). Члены сказа, якія выдзяляюцца сэн­сава і інтанацыйна з мэтай узмацнення іх значэння, называюцца адасобле­нымі. Адасабляюцца ў сказе яго даданыя члены. Адасабленне галоўных членаў – з’ява рэдкая. Гэта бывае пры неабходнасці ўдакладнення інфарма­цыйна няпоўных дзейніка або выказніка, названых у папярэдняй частцы выказвання: Толькі адно ўратуе людзей – мудрасць; Гэта ў яго сялянскае – захапляцца зяленівам руні; Ужо каторы дзень маці была ў полі – жала.

Адасабленне – гэта структурна-семантычная з’ява сінтаксісу. Яно ад­бываецца па пэўных прычынах і мае розныя ўмовы. Прычынамі адасаб­лення з’яўляюцца жаданне моўцы падкрэсліць сэнсавую значнасць асобна­га члена ці часткі сказа або патрэба ўдакладнення, дадатковага паяснення тых ці іншых членаў. Умовы адасаблення – гэта сродкі і спосабы, пры да­памозе якіх ажыццяўляецца сэнсавае ўзмацненне або ўдакладненне пэўнай часткі сказа-выказвання. Умовы адасаблення бываюць агульныя і прыват­ныя, семантычныя, камунікацыйныя і граматычныя. Агульнымі структур­нымі ўмовамі лічацца пашыраны аб’ём пэўных членаў і іх адпаведнае (ня­звыклае) размяшчэнне ў сказе. Прыватныя ўмовы выяўляюцца ў канкрэт­ным выказванні. Так, азначэнні, што паясняюць член сказа, выражаны зай­меннікам, адасабляюцца незалежна ад іх размяшчэння (прэпазіцыйнага ці постпазіцыйнага), а перад членам сказа, выражаным назоўнікам, азначэнні адасабляюцца толькі пры наяўнасці ў іх дадатковага акалічнаснага значэн­ня; Сама адкрытая, вясёлая, дзяўчына не любіла замкнёных і сумных лю­дзей; Ашаломлены, брат доўга маўчаў. Семантычнымі ўмовамі адасаблен­ня з’яўляюцца дадатковая сэнсавая нагрузка выдзеленых членаў і іх семан­тычная аўтаномнасць. Сэнсавае выдзяленне членаў сказа ажыццяўляецца пры дапамозе інтанацыі, паўз, акцэнтавання, тэмпу вымаўлення ў вусным маўленні і пазначаецца адпаведнымі знакамі прыпынку (коскамі, працяж­нікамі, зрэдку – двукроп’ем) пры перадачы на пісьме. Камунікацыйнай умо­вай адасаблення выступае актуалізацыя сэнсава і інтанацыйна выдзеленай часткі выказвання. Граматычныя ўмовы адасаблення размяжоўваюцца на сінтаксічныя і марфалагічныя. Да сінтаксічных умоў адносяцца развітасць адасобленых членаў, іх інверсійнае або дыстантнае размяшчэнне адносна словаформы, з якой яны звязваюцца, іх колькасны і семантычны аб’ем, аслабленне сувязі са сказам: Набегаўшыся за дзень, дзіця спала неспакой­на; I Каця гэты час можа пабыць у вёсцы, разам з Аксанаю (Федар.); Вось яно – шчаслівае вяртанне (С.П.); Яно дрыжала і калацілася, гэта дзіця (К.Ч.); А поўны кошык, асветлены сонцам, стаіць сярод хаты (Б.). Мар­фалагічнымі ўмовамі выступаюць марфалагічныя сродкі (злучнікі, прына­зоўнікі, часціцы, мадальныя словы, пэўныя формы назоўнікаў і займенні­каў), пры дапамозе якіх адасобленыя члены ўводзяцца ў сказ, вылучаюцца з яго або далучаюцца да яго, і спосабы выражэння адасобленых членаў і членаў сказа, праз якія яны ўключаюцца ў сказ: Дзяўчаты, акрамя Светкі Хаміч, не ўлазілі ў спрэчку (Каз.); Не пракарміла асушанае балота камуна­ра, дый не толькі яго (Дуб.).

Адасобленыя члены сказа бываюць адзіночныя і развітыя залежнымі словамі і ўключаюцца ў сказ бяззлучнікавай або злучнікавай сувяззю, а так­сама пры дапамозе прыназоўнікаў, часціц, мадальных слоў і асобных фор­маў назоўнікаў (займеннікаў) ускосных склонаў: Ён [Міцька], апранаючы­ся, напружана глядзеў у бяздонную чарнату ракі, чакаў (І.К.); Вольха пры­йшла невядома адкуль і рассялілася, не спытаўшыся ні ў кога дазволу (А.Б.); Здалёк, з вёскі, нібы ў тон воклічу, адказвае хрыплы, дрымотны крык пеўня (Каратк.).

Паміж адасобленымі членамі і асноўнай часткай сказа выяўляюцца розныя семантычна-сінтаксічныя адносіны:

а) атрыбутыўныя: Праз кусты відаць быў поплаў, жоўты ад люці­каў (Асіп.); Атрыбутыўныя адносіны могуць спалучацца з акалічнаснымі: Аслаблены адлегласцю, ласіны рык быў падобны на глухі стогн (Чыгр.);

б) апазіцыйныя: Ды ён, адзіны субяседнік мой, выстуквае, выслух­вае свой бор (А.П.);

в) акалічнасныя (сіркумстатыўныя): Там жа, за поплавам, на па­горку, купалася ў сонечным святле вёска... (Асіп.);

г) камплетыўныя (папаўняльныя): Апроч рамантычнай акрасы сты­лю, чаравала ў яго [Міколы Нікановіча] апавяданнях самая трапяткая рэ­чаіснасць, не выдуманая, а перажытая (Скр.); Спяваеш добра, ды ці тое (К-с).

Паводле семантычна-сінтаксічных адносін са сказам адасобленыя члены падзяляюцца на паўпрэдыкатыўныя і ўдакладняльна-паясняльныя. Паўпрэдыкатыўнымі бываюць толькі даданыя члены, а ўдакладняльна-па­ясняльнымі – і даданыя, і галоўныя.

Паўпрэдыкатыўныя адасобленыя члены ўтрымліваюць дадатковыя паведамленні і вызначаюцца большай сэнсавай аўтаномнасцю, чым удак­ладняльна-паясняльныя. У сказе паўпрэдыкатыўныя адасобленыя члены ад­носяцца не да асобнай словаформы, а да ўсёй яго астатняй часткі. Параў­наем наступныя сказы: Дзяўчына ціхая і маўклівая. Яна вылучаецца сярод сваіх гаваркіх сябровак і Дзяўчына, ціхая і маўклівая, вылучаецца сярод сваіх гаваркіх сябровак. У першым выказванні выдзеленыя словаформы зна­ходзяцца ў прэдыкатыўных адносінах з дзейнікам-назоўнікам, а ў другім – акрамя атрыбутыўных адносін з дзейнікам-назоўнікам (дзяўчына якая? ці­хая і маўклівая), узнікаюць дадатковыя акалічнасныя адносіны прычыны з выказнікам-дзеясловам (вылучаецца чаму? бо ціхая і маўклівая). У гэтым сказе выдзеленыя словаформы выяўляюць атрыбутыўна-акалічнасныя ад­носіны і звязваюцца праз граматычную аснову з усім сказам. Іх семантыч­ная значнасць і самастойнасць узрастае, а змест набывае характар дадатко­вага паведамлення. Падобныя адносіны сэнсава выдзеленых кампанентаў сказа вызначаюцца як паўпрэдыкатыўныя, што пацвярджае трансфармацыя такіх членаў сказа ў прэдыкатыўныя адзінкі: Дзяўчына вылучаецца сярод сваіх гаваркіх сябровак, бо яна ціхая і маўклівая.

Удакладняльна-паясняльныя адасобленыя члены канкрэтызуюць, тлумачаць у сказе змест асобных словаформаў: Там, далей, былі і ямы, і раў­кі, і курганы (Карам.).