Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

21. Спісаць сказы, даць ім поўную характарыстыку. Паставіць знакі пры­пынку і растлумачыць іх.

I. 1. Позна ўначы Васіль спяшаўся дамоў у Лядцы ён не заўважаў ні дажджу ні гразкай дарогі яму хацелася як мага хутчэй расказаць пра ўсё Машы (Шам.). 2. І ўжо пад вечар сама хата была прылучана да свята лагоднасць згода і павага і вельмі сталая развага ўвесь гэты дзень тут панавалі (К-с). 3. Зверху амаль што нячутны сыпаўся дроб­ненькі як пыл дожджык-імжака каменне навокал ужо ледзьве шарэла бязладнымі кас­мылямі чарнелі ўгары хваіны абцяжаранае змрокам і непагаддзю нізка асела неба (В.Б.). 4. Адно толькі памятай не збочвай з вернай дарогі (К-с). 5. Хлапец зажурыўся сумуе дзяўчына прыходзіць ужо расставацца часіна (Зар.). 6. Да роднай зямлі я душою і сэр­цам прыкуты куваюць зязюлі клякочуць буслы на маёй Беларусі! (Панч.). 7. То не гул за­вірухі мяцежнай і не рокаты ўпартага мора гэта Нёман разліўся бязмежна на грудзях Беларусі прасторнай (Т.). 8. Я хацеў цябе знайсці. Я ў Загоршчыну няма. Я ў Мілае ня­ма. Куды думаю цяпер (Каратк.). 9. Азірнуўся дзядзька Марцін нікога не відаць (К-с). 10. А здарыцца трывога ля нашага парога ракетчыкі гатовы даць адпор (Хвед.). 11. Над рэч­кай высокай з лахматымі белымі ад інею вярхамі стаяць стромкія хвоі шырока развесілі сваё галлё волаты-дубы блішчаць ледзянымі пацеркамі ўбраныя бярэзіны (Гал.).

II. 1. Свежая вільготная ралля нібы дыхала ад яе ледзь прыкметнымі струмень­чыкамі ішоў туман (Чарн.). 2. Абапал ціха паплылі берагі злева нізкі зялёны з балотным хмызняком і шырокімі разлівамі вады справа за прыбярэжнай касой віднелася невысо­кая града з дрэвамі і вёскай наводдаль (І.М.). 3. Парэчча слаўная мясціна куток прыго­жы і вясёлы як мора лес як неба долы зіхціць у кветках лугавіна... (К-с) 4. Ручай за­стаўся недзе ўбаку гоман яго прыціх мацней і выразней сталі шумець яліны свежы вецер размашыста гойдаў іх верхавінамі сонца схавалася змаркатнелае неба ўсё далей і шырэй абкладвала мутная хмара (В.Б.). 5. Пасланыя ў бліжэйшыя вёскі разведчыкі хут­ка прынеслі радасную вестку людзі з якімі ім прыходзілася гаварыць з ахвотаю згаджа­ліся прыняць у свае сем’і сірот і бяздомных падлеткаў (Як.). 6. А тут вось ляжыць неда­чытаная кніга як жа можна легчы спаць (Хадк.). 7. Няхай зямлю імгла аблягае і звісае над ёю туман іх разгоніць вясна маладая вытча новы зямлі сарафан (К-с). 8. Раптам бліс­нула маланка стала відна як удзень (Грах.). 9. З ісцін вялікіх з ісцін жыццёвых выснаваў вынасіў толькі адну той хто за веру памерці гатовы той не прыгрэе змяёю ману (Бач.).

22. Прачытаць сказы, звяртаючы ўвагу на пунктуацыю. Вызначыць адхі­ленні ад прынятых норм ужывання знакаў прыпынку паміж часткамі бяззлучні­кавых сказаў.

1. Ні слядоў, ні пуцявіны: глуш дрымотная вакол (Ал.). 2. Па небе плылі хмары, дзьмуў вецер – пачыналася лёгкая завейка (Пестр.). 3. У хаце вучням не сядзіцца – прай­шла ахвота ў іх вучыцца (К-с). 4. Толькі вечна зайздросціць буду тваёй вернасці часу, паэт, – з гулкай пушчы, як з радыёстудыі, ты вясну абвясціў на ўвесь свет (Віт.). 5. З га­ража далятала вуркатанне матора – шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс (Шах.). 6. Ты з гэ­тымі дажджамі сябруй, ад сэрца паважай – яны гадуюць ураджай (Луж.). 7. Я прачнуў­ся раптоўна – мне здалося, быццам нехта крануўся рукою майго пляча (Кр.). 8. Умеў па­мыліцца, умей і паправіцца (Пр.). 9. Палякі, як данеслі разведчыкі, таксама паставілі вар­ту на ўсход ад вёскі: адтуль спадзяваліся яны небяспекі – у тым баку былі пазіцыі Чыр­вонай Арміі (К-с). 10. Па зямлі паплылі лёгкія туманы – набліжаўся досвітак (Пестр.). 11. Ён не плакаў – зніклі слёзы (К-с). 12. Ізноў над ракой занялася зара, шэпчуцца хвалі ў тумане – Нёман і Вісла, як брат і сястра, лесам бягуць на спатканне (Грах.). 13. Як люстра, возера лягло шырока ў ясны дзень, – пры самым беразе сяло гайдалася ў вадзе (Бач.). 14. Дзень сягоння ў хаце шчаслівы – дарагія прыехалі госці (К.Б.). 15. Рэдка су­стрэнеш якую фурманку ці чалавека – дарога не вельмі язджалая (Б.). 16. Па небе плылі хмары, дзьмуў вецер – пачыналася лёгкая завейка (Пестр.). 17. I вось на беразе ўжо ні­чога не чутно – заціхлі вёскі, патухлі ў іх самыя познія агні (Ракіт.).