Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

8. Адзначце сказы са злучнікамі, якія маюць далучальнае значэнне:

а) Збожжа было ў гумнах ды ў сціртах. (Шам.)

б) Абоз імчыцца па завулку, грыміць, і трубіць, і звініць. (Крап.)

в) Ён рабіў, ды не зрабіў. (Бяд.)

г) Вырас засеў небывалы, ды прыгожы, ды прыўдалы. (К-с)

д) Вожык зробіць сабе хатку дый будзе жыць. (Б.)

9. Адзначце сказы з аднароднымі выказнікамі:

а) Былі часы, калі слава пра багацце і магутнасць горада лунала-шырылася далё­ка ў свеце. (Хадк.)

б) Алень быў зусім свойскі, ані не баяўся людзей. (Сач.)

в) Галасы чыстыя, маладыя, глыбокія. (Луж.)

г) Адразу за вёскаю цягнуўся і цягнуўся па абодва бакі дарогі на некалькі кіла­метраў сад. (Сач.)

д) Мы пачалі рыхтавацца есці. (Гур.)

10. Адзначце сказы з аднароднымі акалічнасцямі:

а) I днямі і начамі ўсё стыла на роўнай шкляной халадэчы. (І.М.)

б) Шаша вяла ў Крашчанскія лясы, пад Камена, да былой пагранічнай заставы. (Пташ.)

в) Восенню, зімою і ранняй вясною ў хваёвых барах, у ельніках, у старых алеш­ніках і дубровах мы часта бачым адзінокіх стракатых дзятлаў. (Бяс.)

г) I тут жа нейкая сіла пацягнула яго ўніз, а пасля ўверх. (Іп.)

д) У ім [Янку Брылю] таленавіта, шчасліва, зайздросна спалучаюцца актыўная, яркая чалавечая асоба і выдатны пісьменнік. (Стр.)

11. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе Ана­толя Кудраўца:

а) Тоўстыя чорныя з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды: і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

б) Тоўстыя, чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды: і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

в) Тоўстыя чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды: і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

г) Тоўстыя, чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды, і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

д) Тоўстыя, чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі, ліпы раслі ўсюды: і ў дварах за высокім частаколам і проста на вуліцы.

12. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік:

а) Вялікая паэтычная сіла твора, народнасць яго зместу і тых паэтычных срод­каў, пры дапамозе якіх створаны яркія выпуклыя вобразы, усё гэта абумовіла сабою доўгае жыццё «Слова». (Шкр.)

б) Засценак Акінчыцы, хутар Ласток, сядзіба Альбуць, урочышча Смалярня, вёс­ка Мікалаеўшчына – гэтыя змалку любыя яго слыху назвы гучалі і бачыліся яму ўсё жыццё. (Віт.)

в) Будынак, парк і агароджа – было ўсё слаўна і прыгожа. (К-с)

г) Усё было ахутана асеннім змрокам. (Гал.)

д) Вецер усё мацнеў, і хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі – па­танула ў снежнай завірусе. (К-с)

13. Адзначце сказы з аднароднымі дзейнікамі:

а) Даволі доўгі час мне думалася, што Цішка Гартны і Змітрок Жылуновіч – два чалавекі. (Скр.)

б) Дарогі, дарогі, дарогі... (Сіп.)

в) Удар, яшчэ ўдар. (І.М.)

г) З маленькіх крынічак пачынаюцца Прыпяць і Ясельда, Сож і Бярэзіна. (В.Ш.)

д) Хвалі, вялізныя, варухлівыя горы, рушаць адна за адной да берага. (І.М.)