Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
      1. 6.2 Аднародныя члены сказа

1. Адзначце правільнае: Аднародныя члены сказа – гэта...

а) члены сказа, выдзеленыя сэнсава і інтанацыйна з мэтай надаць ім пэўную сін­таксічную самастойнасць;

б) члены сказа з аднолькавай сінтаксічнай функцыяй, якія адносяцца да таго са­мага слова ў сказе, адказваюць на аднолькавыя пытанні, характарызуюцца інтанацыяй пералічэння ці супастаўлення;

в) граматычна не звязаныя са сказам словы, якія выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі;

г) словы, інтанацыйна адасобленыя ад асноўнай структуры сказа, якія ўносяць у сказ дадатковыя заўвагі, удакладненні, папраўкі;

д) граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца адзіным абагульненым значэн­нем, агульнасцю граматычных катэгорый і словазмянення, агульнай функцыяй у сказе.

2. Адзначце правільнае: Паміж аднароднымі членамі сказа ўстанаўліваюцца ад­носіны...

а) пасесіўныя; г) размеркавальныя;

б) спалучальныя; д) супастаўляльныя.

в) тэмпаральныя;

3. Адзначце правільнае: Аднародныя члены сказа звязваюцца злучнікамі...

а) мэтавымі; г) спалучальнымі;

б) пералічальнымі; д) падпарадкавальнымі.

в) супастаўляльнымі;

4. Адзначце прыкметы аднароднасці членаў сказа:

а) падпарадкавальная сувязь; г) узаемная сінтаксічная залежнасць;

б) аднолькавая сінтаксічная функцыя; д) інтанацыя пералічэння.

в) лагічная аднароднасць паняццяў;

5. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

а) Вёска Перасады раскінулася на двух пагорках, як усё роўна на вялізным, двухгорбым вярблюдзе. (Вад.)

б) Непрыкметная, ціхая вёсачка Бацькавічы заснавалася ў глыбіннай лясной ста­ране. (Кух.)

в) Чароўнымі, сардэчнымі песнямі спавіта наша звонкагалосая беларуская зямля. (Шыр.)

г) Чэрвеньскі рынак быў шумлівым, бойкім месцам. (Гр.)

д) Адцвілі і пасівелі, завязаўшы дробныя яблычкі, ружавата-белыя разложыстыя яблыні. (Адамч.)

6. Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі:

а) У бліжэйшы год вырас у Ляўках невялікі драўляны двухпавярховы дамок Янкі Купалы. (Бр.)

б) Ні дырэктарава ці леснікова, ні прафесарава ці пастухова дзіця не ведае сёння сундучка дарожнага. (Янк.)

в) Невысокую пасівелую жанчыну ў лёгкім асеннім паліто можна было бачыць у розных канцах Віцебска. (Нях.)

г) Крынічка бруіць сярод кустоў алешніку і вербалозу, круглая, з пясчаным дном, з чыстай, як сляза, вадою. (В.Ш.)

д) Рака шырокая, пакуль што чыстая. (Б.)

7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

а) Дзе яшчэ знойдзеш такую разнастайнасць з’яў прыроды_ бары, лясы, пералес­кі, гаі, азёркі, рачулкі, крыніцы, узгоркі, палі, лугі, балацявіны... (Зак.)

б) Сталі гаварыць аб усім, што траплялася на вочы_ аб новых будоўлях, аб мага­зінах. (Гр.)

в) Напэўна, чалавек, які першы раз падняў галаву і ўбачыў начное неба ў зорах_ якраз і стаў тым, з каго пачалося паэтычнае радаслоўе. (Віт.)

г) Па тым, як усе абыходзіліся з намі_ і афіцыянты, і музыканты, і гіды, адчува­лася, што мы госці тут прыемныя. (І.М.)

д) У Паўлышскай школе дзеці вучацца рабіць усё, што ўмеюць іх настаўнікі_ ад цацкі да мадэлі такарнага вар-штата ці радыёпрыёмніка. (Віт.)