Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

3. Выпісаць у два слупкі сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні і фразеа­лагізмы. Адказаць, чым адрозніваюцца яны між сабою.

1. Не, трэба было ўзяць сябе ў рукі, менш думаць пра кепскае (В.Б.). 2. Мікола Гусоўскі з натхненнем узяўся за пяро (У.А.). 3. Ён [Гусоўскі] заклікаў еўрапейскія на­роды аб’яднацца, каб разам даць адпор заваёўнікам на чале з турэцкім султанам (У.А.). 4. Паэт звяртаецца да каралевы з просьбаю ўзяць пад сваю апеку ўсіх таленавітых людзей навукі і мастацтва, каб яны маглі працаваць на карысць дзяржаве, не думаючы пра кавалак хлеба (У.А.). 6. У прасторным квадратным пакоі Марыі Андрэеўны най­перш кінуліся ў вочы шырокая зялёная тахта з мноствам падушак і таршэр на высокай блішчастай ножцы (Марц.). 7. Яна тады, здаецца, ішла б гэтак з ім на край свету (Саб.). 8. Лоры круцілася на языку расказаць пра іншы свой клопат (Саб.). 9. Ісці можна на­цянькі, але яна наўмысна дае круг (Шам.). 10. Хай цябе не засмуціць твой першы агрэх, людзі добрыя нас не падымуць на смех (А. К). 11. Рука ў руку з магутнымі братамі мы ў бой ідзём і ў бедах не адны (К-с). 12. Лідка, пляменніца, за якія тры-чатыры гады стала з падлетка дарослай дзяўчынай (Ракіт.). 13. Амаль два гады таму назад, пад восень, за­сноўвалі тут новы горад (Кул.). 14. Ступіўшы бліжэй, прачытаў, што бібліятэка пачы­нае работу з дзевяці гадзін раніцы. Перапынак удзень бывае з першай гадзіны да чац­вёртай (Кул.).

4. Выпісаць словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання. Вы­значыць, якія часціны мовы дапасуюцца, якія граматычныя сродкі паказваюць на дапасаванне і якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях.

Горача любіць беларус сваю радзіму, сваю зямлю, якую ён багата паліў потам і крывёю. Гэта зямля хоць і не славіцца ўрадлівасцю, але шчодра ўзнагароджвае цяжкую працу народа і выхоўвае ў ім любоў да працы, да ашчаднасці. Багаты і разнастайны пейзаж Беларусі. Рукой геніяльнага мастака-пейзажыста разаслала прырода ззяючыя жывымі кветкамі дываны лугоў па далінах серабрыстых рэк – Заходняй Дзвіны, верхня­га Дняпра з яго шматлікімі прытокамі, Нёмана, Буга. Неабдымныя панарамы ўзгоркаў і раўнін, лясныя масівы, расквечаныя мяккімі тонамі шматфарбнай зямлі, тысячы азёр, ручаёў і рэчак – вось тыповыя асаблівасці Беларусі. Дзвесце пяцьдзесят тысяч квад­ратных кіламетраў займае яе тэрыторыя. Адзінаццаць мільёнаў жыхароў насяляюць яе зямлю. Зямля гэтая са старажытных часоў была зямлёю славян. У свой час тут была слаўная Полацкая Русь, Турава-Пінскае княства, землі крывічоў і радзімічаў. Тут спрад­веку жыў і складваўся беларускі народ з усімі сваімі нацыянальнымі асаблівасцямі, з адзнакай сваёй нацыянальнай культуры. (К-с)

5. Прачытаць, вылучыць прэдыкатыўныя спалучэнні. Адказаць, якую ролю яны выконваюць у структуры сказа.

1. Я ўзрос на роднай Беларусі пры берасцянцы і дудзе, гляджу сягоння і дзіўлю­ся: пастух з транзістарам ідзе (Бр.). 2. Сядзеў я, нічога не помнячы, і думаў пра тое най­перш, што сонца патрэбна на поўначы, а ласка і шчырасць – не менш (М.К). 3. Шэп­чуць згодна каласінкі, гойдаюцца нівы, ходзіць гоман між збажынкі, мілы і шчаслівы (К-с). 4. Заслонаў асталяваўся са сваім атрадам на новым месцы, непадалёк ад чыгункі, якая ішла з гарадка на поўнач (Лыньк.). 5. Страсае лісце на перон здаўна знаёмы клён (Вял.). 6. Стаялі ліпеньскія дні. Сонца прыпякала так, што нават уначы не астывала зямля (Лыньк.). 7. Верасень месяц абходзіць палеткі (Куп.). 8. Каля Мінска, ля самай сталіцы, мы свае адкрываем курорты: тут струменяць жывыя крыніцы, несучы міне­ральныя воды (Неп.).

6. Выпісаць словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання. Вызна­чыць від кіравання (беспрыназоўнікавае ці прыназоўнікавае, моцнае ці слабое; прыдзеяслоўнае, прыадвербіяльнае, прыйменнае – асобна прысубстантыўнае, пры­ад’ектыўнае, прылічэбнікавае) і граматычныя сродкі яго выражэння.

I. Багатая на падзеі і суровая гісторыя беларускага народа. Гэта – гісторыя ба­рацьбы з прыгнятальнікамі, з нашэсцем чужаземных захопнікаў, гісторыя барацьбы за сваю нацыянальную незалежнасць, свабоду і культуру... Беларуская зямля ўсеяна сот­нямі тысяч варожых магіл. У яе нетрах парахнеюць косці многіх чужаземных плямё­наў, якія прыходзілі паліць і рабаваць яе. Тут склалі свае галовы татары, шведы, фран­цузы... Свежая яшчэ ў памяці беларускага народа першая сусветная вайна, яго шматпа­кутны шлях бежанства з дзесяткамі тысяч безыменных магіл, са спаленымі гарадамі і вёскамі. Але, прайшоўшы праз усе выпрабаванні, народ жыў і развіваўся, бо народ бес­смяротны.

Ніколі не схіляў галавы беларускі народ перад захопнікамі. Ён ішоў у лясы, у глухія пушчы і нетры балот, якімі багата беларуская зямля... (К-с)

II. 1. Ды, мне здаецца, ва ўсіх памалу знікае здольнасць здзіўляцца (М.Т.). 2. З нас кожны для шчасця дзяўчынкі аддаў бы не толькі паёк (Прых.). 3. Прашу вас, тава­рыш Кудрыцкая, расстарацца экземпляраў дзесяць – дваццаць гэтага нумара раённай газеты (М.Л.). 4. Хутка перад ім паўстала невялікая горка, на якой расло болей за дзе­сятак тоўстых раскідзістых соснаў (Чарн.). 5. Лісткі майго календара ўвесь час пера­гортвае і шматае навальнічны вецер. Некаторыя з іх я сам вырываю і нішчу (М.Т.). 6. Ад­на ў нас засталася на траіх мая дамоўка (А.К). 7. Увечары быў салют, ужо далёка не першы за дзесяць месяцаў свабоды (Б.). 8. І вось ён, наш дзень, нарэшце настаў! Для мяне ён прыйшоў нечакана проста (Б.). 9. Добра, што гэтую школу будуеш ты, мой брат (Б.). 10. У невялікім пакоі жыве нас трое (М.Т.). 11. Двое дзвярэй вялі ў два кабінеты – стар­шыні і намесніка, абапал жа са сцен выступалі дзве жалезныя грубкі (Скр.). 12. Усяго тут было чалавек дваццаць (М.Т.). 13. Васіля Рудніка больш за месяц не бачылі на вуліцах сяла, хоць усе чулі, што ён вярнуўся (Кір.).

7. Выпісаць словазлучэнні, у якіх залежнае слова прымыкае да асноўнага. Вы­значыць, якія часціцы мовы і іх формы звязваюцца з асноўным словам спосабам прымыкання і да якой часціны мовы яны прымыкаюць.

1. А ўначы па чахканні колаў можна нават злічыць, колькі за гадзіну праходзіць цягнікоў (Саб.). 2. Горад і яго ваколіцы былі надзвычай маляўнічыя (Лыньк.). 3. Беглі песні ад душы (Куп.). 4. Добра таго вучыць, хто хоча ўсё ведаць (Пр.). 5. Ціха вечар на дрэвы сышоў (Астап.). 6. Навальніца насоўвалася павольна, ды настырна (К-с). 7. Ад­ступаць можна было цяпер толькі праз дрыгвяное гнілое балота (І.М.). 8. Не ведаеш тады, ці сесці ў першы трамвай або аўтобус, праехаць знаёмым маршрутам і паглядзець на горад, ці лепш прайсці пешшу, павольна ўглядаючыся ў змены, якія адбыліся за час твайго ад’езду (Хадк.). 9. Хацелася ўціснуцца глыбей у зямлю, каб ніякі асколак не за­чапіў (І.М.). 10. Самае цяжкае было пераадолець лагчыну, потым ішло лягчэй (В.Б.). 11. Гусоўскі пісаў паэму па-лацінску (У.А.). 12. Праз галінкі цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады (К-с). 13. А Тураўцу – камандзіру бры­гады – разам з другімі трэба было ляжаць на траве, хаваючыся за камлі дрэў (І.М.). 14. Днём грэла зусім слаба, а па начах быў мароз (Пташ.). 15. Вызваленне! Якое гэта хвалюючае і да болю мілае слова! (Гам.). 16. Алесь сядзіць на вялізным і казытліва, го­рача духмяным возе сена (Б.). 17. З поўдня дзьме цёплы, па-летняму сухі ветрык (Кул.). 18. У адзін з такіх, радасна насцярожаных і нясцерпна галодных, красавіцкіх дзён на Ру­невіча цэлым сонцам упала першае пісьмо з дому (Б.). 19. У пятым класе хлопец быў шчас­ліва і надоўга ўражаны зманліва простай, магутнай прыгажосцю паэзіі Міцкевіча (Б.).