Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
298
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

7. Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы (уключаючы эліптычныя), вызна­чыць іх від і структуру. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. У жыце ветру шолах а жыта як чарот (Маш.). 2. На школьным ганку пачуліся крокі, а потым асцярожны стук у дзверы (К-с). 3. Возера зноў зрабілася ціхім і спакой­ным, а вада чыстай і празрыстай (К-с). 4. На плошчы шум, нібы ў час парада, і сэрца за­чараваны стук (Вял.). 5. Наўкола сталі відаць адзінокія дрэвы дзе-нідзе шнуркі віна­граднікаў з пахіленымі калочкамі ў кожным кусце (В.Б.). 6. Сонейка высокае поіць тра­вы сокамі, а кусты над доламі росамі мядовымі (Я.П.). 7. Што ёсць у Мартына? Стрэль­ба рыбацкая снасць ды прыгожая постаць (К-с). 8. З Новым годам з новым шчасцем да­рагія сябры! 9. Тры гады Лемяшэвіч партызаніў. У першы дзень злучэння партызан з часцямі Савецкай Арміі стаў салдатам-пехацінцам і пайшоў вызваляць Еўропу (Шам.). 10. Палез Антось перш па драбінах з драбін цярэбіцца ў галінах. Сяк-так прыладзіў сіта крышку абрус адсунуў бярэ лыжку і толькі чуць крануўся рою, гудзе пчала над галавою (К-с). 11. Шчаслівай дарогі таварыш любімы, заўсёды усюды з табою Радзіма! (У.Д.) 12. Слава гераічным савецкім воінам партызанам і падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны! («Звязда») 13. Вітанне вам палеткі нівы вітанне роднаму сялу! (Гл.) 14. Данік, лей­цы! (Шам.) 15. На коней. Хутчэй (Ч.). 16. Сымон вярнуўся ў хату і нечакана для сябе зра­зумеў што нікому ён цяпер не патрэбен. Сядзеў не запальваючы святла (Чарн ). 17. Хут­чэй! Варушыся! (Шам.) 18. «Я да партызан пайду». – «Калі? Зараз?» – здзівілася Тацця­на (Шам.). 19. Лёг аратай на свежую мяккую раллю быццам на падушку. Не вытрымаў ды заснуў (Бяд.). 20. На вышэйшых пясчаных месцах рос хваёвы бор на ніжэйшых гуш­чар з ельніку алешніку бярозы рознага хмызняку (Я.М.). 21. На дварэ сінь. Паветра снег неба усё заліта сінню. А на ўсходзе чырвань (Чарн.). 22. Дай зірну ў сваё аконца – снег і снег вакол. Зіма (К-с). 23. Яраш перапыніўшы расказ падняў галаву. Здзівіўся:«Раніца?» (Шам.). 24. «Вы паляўнічы?» – «Без стажу. Гады два як стрэльбу маю» (Шам.). 25. Венья­мін не паверыў вачам нагнуўся падняў грыб. Сумненняў не магло быць – рыжык! «Вар­лен, – гукнуў Веньямін. – Алюрам сюды. Рыжыкі» (І.Н.). 26. Ірка любіла восень. Можа таму што ў Бярозаўцы тады было ціха-ціха. Цішыня плыла недзе адтуль з Паліка з пушчы плыла па рэчцы (Пташ.).

8. Спісаць, падкрэсліць няпоўныя сказы і вызначыць, якія члены сказа ў іх «апушчаны». Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. Травы пахнуць кветкамі кветкі пахнуць зорамі зоры над палеткамі лесам і азё­рамі (Гл.). 2. Здаецца тут не сонца свеціць, і ружы полымем сваім! (Бач.) 3. Сідар за­тросся. Яго ахапілі такія пачуцці, якіх ён дасюль не ведаў. I жаласць і злосць і крыўда і удзячнасць (Чарн.). 4. У цёмным небе хараводы сіняватых зорак (Багд.). 5. З краю лес высокі; тут жа каля хаты дзве старыя вербы дуб каржакаваты (К-с). 6. Ён у абход, а я це­раз паркан –і толькі мяне бачылі (Пальч.). 7. Зорнае неба над светам. Мора ледзь чутна шуміць (М.Т.). 8. «Вы хочаце гэта ведаць?» – падкрэсліваючы слова «гэта» запытаў Ня­відны. «Так, гэта» (К-с). 9. На скрыжаванні палявых дарог здаўна стаіць сяло Чырвоны Лог. На ўсход падковай векавечны бор на захад край імшараў і балот... (М.Т.). 10. «Ка­мандзір ты што скончыў?» – «Аўтадарожны тэхнікум» (Шам.). 11. Навокал бязмежныя нашы прасторы абапал прысады палеткі азёры (У.Д.). 12. Вось ужо нешта мільгае між дрэў, вялікае чырвонае. Усё выразней выразней... «Зубр» – у адзін голас крыкнулі хлоп­цы (Я.М.). 13. Міхал хватае дубальтоўку і хоча выстраліць у воўка. А потым стрэльбу апускае і воўка зблізку разглядае (К-с). 14. Не будзеш плакаць ты ад крыўды і ад болю. Прэч войны прэч аматараў разбою! (Луж.) 15. «Хто ты і як тваё прозвішча?» – было першае пытанне. «Рэвалюцыянер. Прозвішча ў мяне няма» (К-с). 16. Дзядзька смяецца над кнігай, і мы таксама (Б.). 17. Слава інжынерам і вучоным, што праклалі ў космас першы след! (Панч.) 18. «Рукі ўгору!» крыкнуў дзед Талаш (К-с). 19. Справа непадалёк віднелася вёска за ёю рэдкія бярозавыя прысады злева нядаўна ўзаранае глянцавата-чорнае поле (У.М.). 20. «Вам далёка?» – запытаў ён Лабановіча. «У Верхань», – адказаў Лабановіч (К-с).