Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

4. Да безасабовых сказаў падабраць (вусна) сінанімічныя ім асабовыя ска­зы. Вызначыць розніцу ў структуры асабовых і безасабовых сказаў і сэнсавага па­дабенства між імі.

1. Павеяла ранішнім халадком (К-с). 2. Вёсцы не дрэмлецца (Барад.). 3. Яму ха­целася стварыць... ціхі, утульны сямейны куток (Чарн.). 4. Усе лужыны ўночы зацягну­ла шклістым лёдам (Маш.). 5. У тую ноч мне спалася соладка (Чарн.). 6. Было росна. Пахла медуніцай і дзяцелінай, якая пачынала ўжо цвісці (Асіп.). 7. Будучыня! Ці не для цябе нам так хораша хочацца марыць? (Скр.) 8. Жылося яму ў чужой сям’і дрэнна (Гар.). 9. Калі мне пішацца, тады – такі багаты, што ўсе ракфелеры і форды не раўня (Панч.). 10. Андрэю часова прыйшлося замяніць брыгадзіра шостай брыгады, які пае­хаў адпачываць на поўдзень (Чарн.) 11. Пахам мядовым дыхнула ад дрэў (Прых.). 12. «Збілі! Збілі!» – хацелася закрычаць мне ад радасці (Шам.). 13. Пярэднія два ганкі ад­разу ж ахутала дымам (Лыньк.). 14. І як прыемна пахла мёдам! (К-с). 15. «Блізкімі сяб­рамі з ім не будзем», – падумалася Лабановічу з першага знаёмства з Анцыпікам (К-с).

5. Выпісаць са зборнікаў беларускіх прыказак і прымавак 15 аднасастаўных сказаў (няпэўна-асабовых, абагульнена-асабовых, безасабовых, інфінітыўных). Рас­тлумачыць спосаб выражэння галоўнага члена ў іх.

6. Спісаць, падкрэсліць намінатыўныя сказы і даць ім поўную характарыс­тыку. Назваць сказы, падобныя да намінатыўных, і растлумачыць іх адрозненне ад намінатыўных. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Цішыня. Над туманнай лагчынай як браты абняліся дубы (Зв.). 2. Памор’е. Польшча. Год трыццаць дзевяты. Я пехацінцам радавым служу (Зар.). 3. На галаве вя­нок з барвінка трывога і радасць у вачах (Барад.). 4. Вось і лес і стажок сена каля лесу (К-с). 5. Гарачы чэрвеньскі поўдзень. Духата. Ціша. Здаецца што ў вёсцы нікога няма (Я-М.). 6. Неба чыстае трава вельмі росная ветру амаль няма – па ўсім відаць што будзе пагодлівы і пякотны дзень (Лупс). 7. Хмельны сад цвіце. Салаўіны свіст (М.Т.). 8. Якуб Колас... Упершыню ён падаў аб сабе голас вось гэтымі радкамі: «Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок» (ЛіМ). 9. Балота мокры лес зноў балота; выспачкі нават пясчаныя былі рэдка, сыходзілі вельмі ж скора (І.М.). 10. Сонца мароз і вецер. Эх завірыў разгуляўся (Б.). 11. Мароз зіма снягі вакол і спіць трава пад снегам дол. Мяце­ліца. Вятры гудуць дубы ў лугах шумяць равуць... (К-с) 12. Тут жменька нас – салдат марской пяхоты. Ляжым. Не спіцца. Ноч. Імжыць імжа. Налева мора уперадзе мяжа (Зар.). 13. Вечар вясенні. Месяц пад гаем (М.Т.). 14. Вунь і ўзлессе. Асеннія ўсталі ялі­ны (Зар.). 15. Вось старая хатка садзік невялічкі. Малады алешнік па краях крынічкі (К-с). 16. Вось і брама ўся ў вянках выстаўка адкрыта (Бр.). 17. Насустрач маці выбегла з-за ліп у даматканай выцвілай кашулі. «Сыночак!..» – I ў тым крыку столькі было што можа здрыгануцца і сцяна (Кір.). 18. Ноч чорная. Лес чорны. Я адзін. Але страху няма ніякага (Я.М.). 19. Хлеб? Зарудны яго нясе ў мяшэчку дарожным (А.К). 20. Гамонка і смех. Жарты і кпіны і галасістая пераклічка песень (Хадк.). 21. Цемра нічога не бачна (Лупс.). 22. Вечар. Свята ў клубе. Дзень шахцёра (Зв.).