Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

10. Выпісаць спачатку сказы з аднароднымі азначэннямі, потым – з неадна­роднымі азначэннямі; падкрэсліць азначэнні і растлумачыць умовы іх аднарод­насці. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

I. 1. На лясы апускаўся ранні зімовы змрок. Сыпаўся лёгкі пушысты густы і спорны снег (Чарн.). 2. Настаўнік з цікавасцю назіраў за палешуком. Яму падабалася паляшуцкая вопратка дзядзькі чорная выцвіўшая суконная світка, пашытая да стану, шырокі ў чырвоныя палоскі даматканы пояс і шапка-кучомка свайго вырабу (К-с). 3. Невялікі драўляны будынак гідрастанцыі ярка свяціўся сваімі шырокімі вокнамі (Шам.). 4. І заціхла ў полі на шырокім прыволлі праца дружных вясёлых брыгад (Р.). 5. Вы­сокія тонкія бярозы мяшаліся з шэрымі стваламі хвоі і прыдавалі характар маркоты і за­смучэння ўсяму малюнку (К-с). 6. На бляклым небасхіле ўдалечыні ўжо запалілася і ці­ха гарэла адзінокая самотная зорка (В.Б.). 7. Сонца хавалася за дрэвамі. Яно прабівала­ся праз галлё сосен кідаючы негарачыя чырванаватыя, як звычайна перад вечарам, пра­мені на гонкія бронзавыя ствалы на траву (І.М.). 8. Данік убачыў свае савецкія самалё­ты з такімі роднымі чырвонымі зоркамі на крылах (Шам.). 9. На кароткім тоўстым аб­рубку сядзіць грамозны шырокі чалавек з грознымі і жорсткімі вусамі з буйным рэзкім тварам (К-с). 10. Па грэблі шырокай трымайце кірунак да новых нядаўна збудованых хат (Хвед.). 11. У кароўніку прыцішаны шумок. Так смачна жуюць зялёную жытнюю кошанку толькі што прыгнаныя з пашы адна у адну сівыя каровы, якіх называюць кастрамічкамі (Пестр.). 12. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму [месяцу] дарожку сваі­мі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры (К-с).

II. 1. Здалёк віднеецца квадрат густой зялёнай руні (Бач.). 2. Цяжкія алавяныя хма­ры завалаклі далягляд і сеюць-сеюць, як на частае сіта, дробны асенні дождж (Саб.). 3. Здавалася тады, што стары пануры лес наўмысля развесіў тонкую празрыстую покрыў­ку сатканую сонцам і зямлёю з тысячы тысяч маладых кволых бледна-зялёных лісточ­каў бярэзін і кустоў, росшых на ўскрайку лесу, каб упрыгожыць сябе гэтымі дарамі вясны і прыкрыць сваю панурасць (К-с). 4. У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў рэдкі дробненькі сняжок (В.Б.). 5. Песня рвецца і ліецца на раздольны вольны свет (Багд.). 6. Ён [Андрэй] падняўся са свае пахучай пасцелі на мяккім сене борздзенька адзеўся і падаўся на Нёман, каб у свежай чыстай празрыстай вадзе сагнаць сляды стомленасці пасля маласоннай начы (К-с). 7. Ля самага мора у засені густой паўднёвай зеляніны ха­ваюцца светлыя маленькія домікі (Хомч.). 8. Яна ўяўляла другое сапраўднае жыццё ў лесе, і ёй вельмі хацелася быць разам з гэтымі людзьмі (Шам.). 9. Вецер хутка гнаў цёмна-сінія дымныя хмары, засцілаючы імі ватныя клубістыя воблакі, што яшчэ нядаў­на былі на небе (І.М.). 10. На высокай горцы стаяў прыземісты добра адбудаваны з за­махам на хараство вятрак, адзінокі і нібы забыты (К-с).

11. Выпісаць спачатку сказы з пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і ска­замі, потым – з устаўнымі. Вызначыць (вусна) розніцу паміж пабочнымі і ўстаў­нымі сказамі. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. Шумнаю гаманліваю грамадою а было тут чалавек пятнаццаць накіраваліся яны ў бок возера на дарогу што вяла ў Мікуцічы (К-с). 2. Але варта было падумаць пра нач­лег бо параход на Гомель як сказалі яму будзе толькі раніцай (Шам.). 3. Хутарскою да­рогаю нам трэба было выбрацца на гасцінец. Дарогі уласна кажучы не было была заме­ценая... чыстапалосіца (Б.). 4. Плылі ў вясновую сінь за акно мяккія акорды уздыхала мора і можа заслухаўшыся гэтай музыкай вясны і надзей не падавалі свайго голасу гар­маты (І.Н.). 5. Хоць дзядзька наш не паляўнічы ды меў ахвоту і да дзічы. І часам праўда вельмі рэдка я сам у гэтым буду сведка у лес надумае пайсці зайцоў крыху там патрасці зайцоў жа там было багата (К-с). 6. Некалькі грузавікоў замітусіліся на ўзбярэжжы ві­даць спадзеючыся праскочыць якім-небудзь бродам (Лыньк.). 7. Андрэй Церахаў так зва­лі пасажыра што сядзеў на заднім сядзенні не прасіў а проста такі маліў шафёра-таксіста: «Мілы чалавек уключайце трэцюю прашу як хутчэй» (ЛіМ). 8. I ў гэты час зусім нечакана як з неба спаў прыкаціў нарэшце дзядуля з Сібіры (Гар.). 9. Лясны жа­варанак прылятае сюды начаваць і пэўна гэта каменю пяе ён такія прыгожыя песні што душа замлявае (К-с). 10. На добры лад ёй ужо зусім не след было працаваць а яна такі ўсюды трапляла (Б.). 11. І каля століка пустога там не было цяпер нікога апроч бутэ­лечкі чарніла з шырокім донечкам без рыла сябры спыніліся маўкліва (К-с). 12. Як ужо выехалі на сярэдзіну Дняпра у вадзе холадна і чыста адбілася яснасць празрыстай во­сені Лясніцкі раптам успомніў пра тую дзіўную казку якую некалі расказваў яму дзед на пароме (Зарэц.). 13. Міхал навошта ўжо таіцца любіў-такі павесяліцца (К-с). 14. Мі­нут праз пяць Лялькевіч убачыў як з брамы дома насупраць дом стаяў у глыбіні двара за парканам вокны яго былі закрыты высокім кустам бэзу і шыпшыны выйшаў Булатаў (Шам.). 15. Кожны расказваў сваё на яго погляд самае цікавае і незвычайнае (Пальч.). 16. Між тым на беразе сабралася некалькі соцень параненых салдат («Звязда»). 17. Ну думаю тут можна як той казаў і галавой за праўду налажыць (Б.). 18. «Не такі ты аказ­ваецца прасцячок якім я ўяўляў цябе дагэтуль», – падумаў тады пра Болеся (Гар.). 19. «Ві­даць дадому так спяшаецца а маці недзе чакае не дачакаецца», – з дакорам сказала старая (Шам.). 20. Я ведаю ён круціў мяне за вуха не за адламанае грабільна не такая гэта ўжо вялікая бяда ў гаспадарцы а за тое што хацеў яму зманіць (Пальч.). 21. Але як на тую бяду трамвай дзесьці доўга затрымаўся (Я.М.). 22. Хлопцы прыпыніліся ў ляс­ным гушчары на паўдарозе да Раднікаў прыпыніліся і прысеўшы пад елкай хай хоць трошку адпачнуць ногі пасля трохкіламетровай хады пачалі згортваць цыгаркі (Тк.). 23. З пушчы гэтай вядома з лесніковага дома ёсць дарогі ў паселішчы тыя (А.К.).

12. Скласці ці выпісаць з мастацкіх твораў сказы, у якіх словы нарэшце, на­пэўна, сапраўды, канечне, відаць, аднак, можа з’яўляюцца пабочнымі, і сказы, у якіх гэтыя словы не выконваюць функцыі пабочных. Растлумачыць розніцу ў сэнсавай нагрузцы гэтых слоў і ў вымаўленні іх пры чытанні ў сказах.

13. Выпісаць з мастацкіх твораў некалькі сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, падкрэсліць гэтыя словы, спалучэнні і ска­зы, растлумачыць іх значэнне і ўжыванне пры іх знакаў прыпынку.

14. Прачытаць сказы, захоўваючы патрэбную інтанацыю. Вызначыць зва­роткі і даць ім поўную характарыстыку (спосаб выражэння, месца ў сказе, струк­тура, сродкі, якія паказваюць на сувязь са сказам). Растлумачыць ужыванне зна­каў прыпынку пры зваротках.

1. Мы шчасце збудавалі, цвіці, мой родны край! (Маш.). 2. Радзіма, голас твой мяне спяваць вучыў, і ты мне аддала ад родных слоў ключы (Я.П.). 3. Краіна мая! Ты прайшла праз агонь, праз буры, руіны... (Гл.). 4. Разгарні ты, люд рабочы, сілу, волю ва ўсю шыр (К-с). 5. Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі! Цераз вас ідуць пуцінкі-дарогі (Багд.). 6. Эх ты, жыццё, жыццё людское! Няма табе, няма спакою (К-с). 7. О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю (Панч.). 8. Зазвіні ты, песня, звонка ад мяжы і да мяжы, па-над роднаю старонкай перамогай задрыжы (Маш.). 9. «Панас!» – вырваўся нямы крык з грудзей старога, і ён кінуўся да нерухлівай постаці свайго сына (К-с). 10. Сонца, сонца! З мірнаю зарою ты вярніся ў стэп з начных дарог (Вял.). 11. «Адзе ж, голубе, след гэтай дзічы?» – запытаў дзед Талаш (К-с). 12. I дзень у дзень для вас, сябры, бывалыя салда­ты ў полі водзяць трактары, у сёлах ставяць хаты (Гл.). 13. Край ты, край наш дзівосны, дарагая Радзіма! Без тваіх ясных вёснаў жыць нідзе б не змаглі мы (Кір.). 14. Што ты маеш да маіх вачэй, Мартын? (К-с). 15. Прачнулася сэрца, не спіцца, выходжу на ганак: дзень добры, жыццё маладое і сонечны ранак! (Я.П.). 16. Ой, вёска, вёска пры гасцін­цы! Пад ціхі гоман вербалоз яшчэ з гадоў свайго дзяцінства я пакахаў цябе да слёз! (Т.).