Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 4. Пытанні да асноўнага тэарэтычнага матэрыялу

1.   Што сабой уяўляе звышфразавае адзінства?

2.   Якія асноўныя прыметы звышфразавага адзінства?

3.   У чым розніца паміж абзацам і звышфразавым адзінствам?

4.   Якімі сінтаксічнымі канструкцыямі можа падкрэслівацца адзінства тэмы ў тэксце?

5.   Якія лексічныя сродкі міжфразавай сувязі можна назваць?

6.   Якія лексіка-граматычныя сродкі міжфразавай сувязі можна наз­ваць?

7.   Што належыць да ўласна сінтаксічных сродкаў міжфразавай су­вязі?

8.   Якія вылучаюцца віды міжфразавай сувязі?

9.   Што сабой уяўляе ланцужковая міжфразавая сувязь?

10. Што сабой уяўляе паралельная міжфразавая сувязь?

11. Што сабой уяўляе далучальная міжфразавая сувязь?

12. Што сабой уяўляе змешаная міжфразавая сувязь?

    1. 5. Матэрыялы да практычных самастойных заняткаў

1. Згодна з прапанаванай схемай зрабіце аналіз мікратэкстаў.

Схема аналізу мікратэксту

1. Структура тэксту: колькасць ЗФА, іх межы. 2. Суаднесенасць ЗФА і абзаца. 3. Мікратэмы звышфразавых адзінстваў. 4. Сродкі міжфразавай сувязі: лексічныя (лек­січныя паўторы, словы адной лексіка-тэматычнай групы, словы з адной семай, сіноні­мы, антонімы і пад.); лексіка-граматычныя (анафарычныя і катафарычныя займенніка­выя словы, дамінаванне пэўнай часціны мовы, злучнікі, пабочна-мадальныя словы, па­радыгма дзеясловаў у тэксце і пад.); уласна сінтаксічныя (парадак слоў, непаўната ска­заў і эліпсіс, сінтаксічны паралелізм, сінтаксічная анафара і пад.). 5. Асноўная сувязь: ланцужковая (механізм зачапленне); паралельная (механізм паўтор); далучальная (ме­ханізм далучэнне); змешаная. 6. Функцыянальна-сэнсавы тып тэксту: апавяданне (ста­тычны аспект); апісанне (дынамічны аспект); разважанне (аналітычны аспект).

І. Ох, як звініць Белавежа спевамі! Вучоныя абмеркавалі і вырашылі, што бела­вежскія салаўі самыя галасістыя і багатыя на спевы ў цэлым свеце. Самыя-самыя! А тут жа яшчэ больш за дзвесце відаў птушак. Уяўляеце, што такое веснавы белавежскі кан­цэрт? (Каратк.)

ІІ. Прыказкавая паэзія... Яна прыходзіць да нас разам з дзедавай казкай і ласка­вым павучаннем маткі. Яна раскрывае таямніцы жыцця, яго мудрасць і хараство ў дні маленства, калі мы няўмела перагортваем буквар і слухаем сваю першую настаўніцу. Прыказка вучыць думаць і разважаць, даказваць і паказваць, стрымлівацца ў хваляван­нях. Радавацца першай веснавой зеляніне, любіць і шанаваць росныя сцяжынкі дзяцін­ства, бацькаўшчыну. У прыказцы жыве і дыхае, скардзіцца і смяецца, упікае і пратэстуе жывая душа і натура працаўніка. Ёсць творы вялікай паэтычнай сілы і маштабнага гра­мадска-філасофскага гучання. Ёсць «Фауст» Гётэ і «Вайна і мір» Талстога. Ёсць «Новая зямля» Коласа і несмяротныя паэмы Купалы. У адным радзе з лепшымі мастацкімі зда­быткамі чалавецтва стаіць і прыказкавая паэзія. Праявы жыцця, яго колеры і пахі не пе­ралічыш, не змесціш у рамкі статыстычных выкладаў і сілагізмаў. Але амаль кожны, на­ват дробязны будзённа-празаічны, факт можна падвесці пад народную прыказку, высве­ціць ёю, асэнсаваць праз яе пераканальны мастацкі вобраз. І гэта прыемна здзіўляе.

(М.А. Янкоўскі. Паэтыка беларускіх прыказак)