Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

18. Выпісаць спачатку складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадка­ваннем даданых частак, потым з паслядоўным; растлумачыць будову гэтых ска­заў. Паставіць знакі прыпынку. Зрабіць схемы.

1. Прыемна ехаць па старой даўно вядомай дарозе і наглядаць якія змены адбы­ліся на ёй за той доўгі час калі ты яе не бачыў (Чарн.). 2. Калі сэрца балюча затужыць што надзеі цябе падвялі прыгадай непакорных і дужых мужных волатаў нашай зямлі (Гл.). 3. Каб шумела аб шчасці на полі калоссе каб квітнела ў нас моладзь як раніцай кветкі каб не плакалі з гора ні матка ні дзеткі каб расла і мацнела год ад году Радзіма сцяг за мір барацьбы мы высока падымем (К.Б.). 4. Навучыўшыся ўважліва слухаць лю­дзей і разумець іх Андрэй Міхайлавіч адразу ўбачыў што перад ім баец які не падвядзе сяброў пры першай жа сур’ёзнай сутычцы з ворагам (Як.). 5. Схіл аднак тут быў крута­ваты з абрывістымі кручамі парослы крывымі маладымі сасонкамі праз вершаліны якіх колькі яны ні лезлі усё відаць была ўнізе блішчастая дуга дарогі (В.Б.). 6. І ў гэты час калі вясна над намі і над Вілёй каштаны расцвілі я не паверу што ёсць недзе камень з тваёй апошняй датай на зямлі (М.Т.). 7. Я люблю часіну навальніцы калі б’е пярун па ўсіх ладах і злуюць у хмарах бліскавіцы кроплі асыпаючы на дах (Панч.). 8. Нарэшце стары Арцём выняў з карабіцы кавалак сухой бяросты якую заўсёды насіў з сабой на выпадак дажджу каб без клопатаў раскласці агонь запаліў яе і абабегшы вакол куста падпаліў шыпулькі ў некалькіх месцах (Чарн.). 9. Сход уважліва слухаў расказ Паходні пра поспехі Савецкай Арміі пра блізкую перамогу пра меры якія прымае ўрад каб па­магчы вызваленаму ад акупантаў насельніцтву (Хадк.). 10. Калі ж заслона зноў апала і ў зале ўспыхнула святло ізноў ім радасна было што смерць Джульету мінавала (М.Т.). 11. Я смяяўся ад шчасця бо чуў як у плёскаце хваль і звіняць і шумяць нібы дожджык незлічоныя дзядзькавы струны (Б.). 12. Яшчэ да Андрэевага пісьма Таццяна выказвала Пракопу думку што няма прычыны баяцца калгаса бо калі чалавек будзе працаваць то яму ўсюды можна жыць (К- с).

19. Выпісаць спачатку бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі са­стаўнымі часткамі, потым – з разнатыпнымі часткамі; ахарактарызаваць струк­туру гэтых сказаў. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. Доўга не мог заснуць Міхась клапатлівыя думкі змянялі адна адну (Пальч.). 2. Яшчэ шчодра свяціла сонца у лесе цінькалі бесклапотныя сініцы магутныя ў сваёй велічы стаялі старыя дубы (І.Н.). 3. Добра ў полі волі многа і прастору-шырыні (К-с). 4. Жыві Беларусь наша родная маці ты выйшла на сонечны шлях (Астап.). 5. Зоры га­раць па-над возерам вольным човен цалуе спакойную сінь плаўна калышацца ўзмахам павольным будзіць нямую застыўшую плынь (Т.). 6. Не вырастаюць самі камяніцы уз­носіць іх народ працоўны ўвысь (У.Д.). 7. А задрэмлеш часам на хвіліну галубы залопа­юць у сне (Аўр.). 8. Буяла яшчэ на лугавінах зялёная атава у палісадніках ля вясковых хат наперагонкі хваліліся сваёй някідкай прыгажосцю жоўтыя вяргіні і астры (І.Н.). 9. Але Савось здаволена ўсміхаецца у кошыку грыбы як на падбор (Лупс.). 10. Тут раслі магутныя сасновыя бары зелянелі неабсяжныя плошчы ельніку і піхтарніку залаціліся ўвосень цэлыя гаі бяроз і асін (Чарн.). 11. Невысокі хударлявы чалавек наогул не ве­рыць ні гэтай цішыні ні гэтаму лясному спакою гэта цішыня і гэты спакой толькі зман­лівая відомасць цішыні і спакою (К-с). 12. Цымбаліст і скрыпач прыпусціліся ў скокі і закружыўся між іх барабан меднабокі (Луж.). 13. Адзін толькі Янка застаўся абыяка­вым у дачыненні рыбы ён не пазнаў яшчэ асалоды ў лоўлі сеткаю-таптухаю (К-с). 14. Наў­кола лапацела-ляскала аб дол каменне цэгла кавалкі асфальту у паветры пыльнымі стру­менямі церушыла зямля паволі асядаючы доўга матляліся дробныя лісткі акацый шмат­лікія паперы (В.Б.). 15. Рана ў поле выязджай лепшы будзе ўраджай (Пр.). 16. Праз ту­ман разгледзеўся цяпер я над палянай жоўкне поўны месяц (Луж.). 17. А далей пачаліся густыя зараснікі і балоты машыну прыйшлося спаліць (І.Н.). 18. На магілах герояў рэва­люцыі і грамадзянскай вайны не гаслі кветкі не змаўкала рэвалюцыйная песня на пан­скіх палях і ў саламяных вёсках на верхавінах бяроз і на тэлеграфных слупах няспынна і незлічона ўспыхвала полымя сцягоў (Б.). 19. Мы ведалі упэўненасць і ўпартасць для ба­рацьбы патрэбны на зямлі (Прых.). 20. Да белага ствала бярозы прыкладзі ты вуха і па­чуеш пад бяростай вясновы сок пачаў хадзіць (Бял.). 21. Дружна за мір стаяць вайне не бываць (Пр.). 22. Назад зірнулі нікагутка! (К-с)

20. Выпісаць са зборнікаў прыказак і прымавак бяззлучнікавыя складаныя сказы з працяжнікам, двукроп’ем і коскай паміж іх часткамі – па пяць сказаў на кож­ны знак прыпынку; растлумачыць знакі прыпынку ў гэтых прыкладах.