Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

16. Адзначце сказ, у якім даданая ўступальная мае абагульняльны характар з адценнем узмацнення:

а) Людзі даўно стаміліся, хоць, безумоўна, кожную чарговую ноч стараліся як мага лепей адпачыць, ладзячы начлег на беразе, выстаўляючы ахоўныя пасты. (Марц.);

б) Нягледзячы на тое, што была позняя ноч, людзі яшчэ не спалі. (К-с);

в) Саміх баброў, праўда, цяжка падпільнаваць, хоць ты ад рання да позняга веча­ра цікуй за імі. (Хадк.);

г) А страціць годнасць – невыносна, які б ні быў там дабрадзей. (Панч.);

д) Хай бывае цяжка часам, не здаюцца нашы сэрцы. (Бр.).

17. Адзначце правільнае: Падпарадкавальны злучнік так што звязвае з галоў­най часткай даданую...

а) прычыны; г) мэты;

б) умовы; д) меры і ступені.

в) выніку;

18. Адзначце дадатковыя адценні, якія могуць мець даданыя часткі спосабу дзеяння:

а) выніку; г) мэты;

б) параўнання; д) уступкі.

в) пажадання;

19. Адзначце складаназалежныя сказы, якія маюць даданую меры і ступені:

а) I сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна і нават радасна. (Б.);

б) Гаворыць дзядзька, сам смяецца, аж лыжка з клёцкамі трасецца. (К-с);

в) Там і сапраўды можна было праваліцца так глыбока, што ніхто не змог бы да­стаць. (В.Б.);

г) Нарэшце забраліся ў такую непраходную гушчэчу, што давялося злезці з ко­ней і весці іх на повадзе. (Дайн.);

д) Столькі радасці было ў голасе дзяўчыны, што Васілю зрабілася трошкі ніяка­вата. (Дайн.).

20. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе галоў­ную шляхам параўнання:

а) Стаяла яблыня ля вёскі, як падарожнік між дарог. (Панч.);

б) I чым на свет глядзець прасцей і шырай, тым болей вабнасці ў ім. (Зв.);

в) Як смяюцца толькі дзеці, усміхнуўся тут Сымон. (К-с);

г) Грыміць авацыя ў зале – нібы прыбой магутны б’е. (Гіл.);

д) I чым больш ён [Серж] плакаў, тым больш яму рабілася шкада самога сябе. (К.Ч.).

21. Адзначце сказ, у якім слова як з’яўляецца сродкам сувязі даданай часткі з галоўнай:

а) Жыццё маё, ты – як цягнік бясконцы... (Панч.);

б) Ніколі ў лесе не было такой дружнай, бурнай, як усплёск полымя, яркасці фарб, такой кідкай красы. (І.М.);

в) Хмарка, як быццам гуляючы ў хованкі, ціхенька падсунецца з-за небасхілу. (Б.);

г) I ён напоўніцу хапіў гарадскога, абмытага палівальнымі машынамі паветра, нібы адкусіў яго, як у дзяцінстве кусаў крута пасыпаны соллю акраец свежага жытняга хлеба. (Казьк.);

д) Ён маўчаў як вады ў рот набраўшы. (Бяд.).

22. Адзначце правільнае: Складаназалежныя сказы з даданымі далучальнымі часткамі вылучаюцца сярод іншых тыпаў складаназалежных сказаў тым, што...

а) галоўная частка аформлена так, што не патрабуе абавязковага паяснення з бо­ку даданай;

б) даданая частка адносіцца да ўсёй галоўнай;

в) адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі нагадваюць адносіны паміж част­камі складаназлучанага сказа, у якім выражаюцца далучальныя адносіны;

г) для сувязі галоўнай і даданай частак звычайна ўжываецца злучальнае слова што (у розных формах);

д) парадак размяшчэння частак адносна свабодны.