Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
336
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

5. Спісаць, паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Адшукаць адасоб­леныя члены сказа і тыя словы, якія яны паясняюць.

Пачынала развідняцца.

Прыбярэжныя кусты ўсё больш і больш вырысоўваліся выплывалі з ранічнага змроку святлелі развясельваліся і шырэй разгортваліся прыгожыя краявіды поўныя ра­даснага спакою і маўклівага задумення.

Дарога павярнула ўлева пайшла грудамі шчыльней тулячыся да Нёмана дзе ён апісваў вельмі зграбную луку падыходзячы да лесу. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя дуплястыя з асмале­нымі жараламі дубы убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часамі гэтыя гнёзды заціснутыя ў развіліны стромкіх аголеных шпянёў высока ўзнятых над зялёнаю каро­наю дуба што пачынаў сохнуць зверху здаваліся нейкімі дзіўнымі падвескамі над дуба­мі. Не даходзячы да лукі выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою Нё­ман забіраў управа пралёгшы роўнаю бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На ад­ным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны перамешаныя са старым лесам. Там-сям з зялёнага мора маладога хвойніку высока узнімаліся парасоны-верхавіны хвой-старадрэвін што як бы аглядалі зялёныя прасторы свае маладое змены цешачыся яе размахам і сакавітаю жыццёвасцю. I гэты малады хвойнік і гэты лес і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу вырысоў­ваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў разгортваючы сваё цёмна-зялёнае крыло і ахватваючы пясчанае поле дзе раскінуліся маўклівыя пагоркі. А над усім над гэтым ляжала цішыня і спакой раніцы. (К-с)

6. Вызначыць, у якіх выпадках словы як, быццам звязваюць даданыя сказы з галоўнымі, а ў якіх служаць для сувязі членаў сказа. Выпісаць сказы з параў­нальнымі зваротамі. Адказаць, якую ролю яны выконваюць у тэксце.

1. Ён [Іван] гатоў быў прывеціць кожнага, каго б ні сустрэў (ці хто з Буднева быў, ці з якога другога сяла адтуль), яны цяпер былі яму як добрая, блізкая радня. Яго дзівіла, калі людзі не радаваліся сустрэчы з ім так шчыра і адкрыта, як ён сам. 2. Як толькі інстытут з яго пыльнымі калідорамі і шафамі, з хлопцамі і дзяўчатамі аставаўся недзе там, ззаду, ён з палёгкай уздыхаў. Івану мука была выседзець цэлы дзень за ста­лом; нават свой ужо гатовы «аб’ект» ён стараўся аформіць і адаслаць на зацвярджэнне як хутчэй. 3. Як у многіх негаваркіх людзей, схільных да самааналізу, у Івана была прывычка разважаць уголас з самім сабою, і ён не саромеўся гэтай сваёй слабасці. 4. Між ім і Верай было нешта такое, што не-не ды напамінала аб сабе. Яны не былі аднагодкі, яны ніколі не «дружылі», як дружаць вясковыя хлапчукі і дзяўчынкі – з перапіскай, з клятвамі «любіць вечна». Нічога гэтага між імі не было. Але між імі было другое – нявыказанае, да канца незразумелае, як дзіўная, прыгожая, даўняя казка. 5. Яш­чэ сон звівае павекі, і галава яшчэ зусім не прачнулася, а ўжо радасць, што ты зноў дома, як быццам і не з’язджаў адсюль ніколі, радасць звароту ў самога сябе – ра­нейшага, малога, нейкага другога і разам з тым такога самага, як і цяпер, жыве ва ўсім целе. 6. Іван сумаваў па школе і радаваўся, што Верка ўважліва, як настаўніка, слухала яго... Яна глядзіць у печку, на агонь, мітуслівае полымя азарае яе твар, ён такі чырвоны, што здаецца, зараз і сам зоймецца агнём, і вочы ўспыхнуць, як вугалькі. Іван збоку печкі прыткнуўся на бярозавую калодачку. Калодачка тонкая, сядзець на ёй мулка, і Іван круціцца, мосціцца на ёй, як певень на спіцы. Шуміць, аж гудзе, полымя, пахне бярозавымі дрывамі, як у лазні, калі яе толькі пачынаюць паліць. Іван чуе, як сохнуць і наліваюцца цяплом яго шчокі. 7. «А што, як яны [паязды] зусім не сустрэнуцца?» – На Івана пазіраюць круглыя, як гузікі, вочы Веркі. 8. Лета. Iван – у белай з сінімі пасачкамі паркалёвай кашулі, надзетай на голае цела: на дварэ духата, як у печы. 9. Успомнілі пра тое, як некалі, зусім яшчэ малымі, лазілі ў яблыкі. Цяпер гэта было даўняе і успамі­налася, як нешта прыемнае, дураслівае. 10. Іван заўсёды ведаў, што валасы ў бацькі ка­ляныя, а цяпер, папраўляючы іх, прыгладжваючы, ён бачыў, што яны зусім не каляныя, а мякенькія-мякенькія, нібы льняныя. 11. Ён [Ігар] ухітрыўся прайсці, ні разу не сту­піўшы ў гразь, бо чаравікі яго блішчалі, быццам ён толькі што іх наглянцаваў. 12. У хаце было як у лядоўні. 13. Голас Васіля быў густы, грубы, гаварыў ён як у бочку. 14. Ішла па крузе [Вольга], узмахваючы рукамі ў такт песні, і ўслед за ёю, як кураняты за курыцаю, ішлі другія танцоры і таксама стукалі абцасікамі, размахвалі рукамі. 15. Увесь сённяшні дзень Іван быў як у тумане. 16. У дынаміку нешта зашумела, зашы­пела, і, як званы, ударылі першыя гукі нейкага надта знаёмага старадаўняга вальсу. I пайшлі танцаваць. Закружыліся, замільгалі людзі, паплылі сцены, і сам Іван паплыў, быццам па рацэ. 17. Голас яе [Веркі] пацішэў. Паспрабавала ўсміхнуцца – нічога не выйшла, толькі ў куточках губ, як матылькі, трывожна затрымцелі маршчынкі. (Кудр.)