Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
336
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

3. Спісаць, паставіць замест рысак (//) знакі прыпынку. Вусна растлума­чыць іх пастаноўку.

Малады Купала захапляўся яе першымі вершамі // Максім Багдановіч хваліў у аглядах // Палымяная Цётка пацалавала дзяўчыну // калі тая наважылася паехаць у По­лацк для працы ў беларускай кнігарні //

Даўнія звесткі гучаць як легенда //

Каму яшчэ так пашчасціла на самым пачатку дарогі // А ўсё мо таму // што ма­лую пастушку ўразіў калісьці праменьчык сонца //

// Маці пагнала карову да статка //а я пабегла за ёю. Яшчэ не ўзыходзіла сонца // і мне было трошкі страшна бегчы адной па высокім насыпе // дзе ішла дарога ў лес. Абапал насыпу стаялі дрэвы. Злева цягнулася балота // там раслі дрэвы дробныя і было шмат моху // па якім рассцілаўся журавіннік – дробненькія лісточкі на тоненькіх // як нітачкі // галінках. Справа стаялі высокія чырванастволыя сосны з шырокімі густымі зялёнымі вяршынямі. I раптам стрэліў першы промень сонца // асвятліўшы гэтыя вяр­шыні. Я аслупянела // зачараваная цудоўным відовішчам //на вяршынях усімі колерамі загарэлася вясёлка. Шырокія палотны павуціны // развешаныя на дрэвах // зіхацелі і пераліваліся казачнымі ўзорамі // (З аўтабіяграфіі).

Гэта было ў Барсуковіне... Неўзабаве дзяўчынка склала верш... А ў 1914 годзе ў віленскім выдавецтве Марціна Кухты выйшаў першы паэтычны зборнік Канстанцыі Буйло «Курганная кветка». Рэдагаваў кнігу Янка Купала... Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння паэтэсы // імя якой добра ведаюць у народзе; яна ўваходзіць у гісто­рыю нашай літаратуры.

Пачаўшы на перавале веку // яна з адкрытай душой сустрэла век новы і горда і велічна ідзе па ім // несучы ў сэрцы песню //

Люблю наш край // старонку гэту //

Дзе я радзілася // расла //

Дзе першы раз пазнала шчасце //

Слязу нядолі праліла //

Люблю народ наш беларускі //

Паэтэса ўзрасла на роднай глебе // як тое зялёнае дрэўца ў лесе // што пасябра­вала з яскравым промнем.

Шчаслівы лёс у першай беларускай песні // створанай Канстанцыяй Буйло! На­род паклаў на музыку дарагія яго сэрцу словы. У выкананні капэлы Р. Шырмы гэтая песня пяшчотная і бунтарская.

Пражыты вялікі адрэзак жыцця // але няма старасці. Ёсць сталая мудрасць душы і маладая палымянасць. Паэтэса // што пачала друкавацца ў 1909 годзе // на парозе 1969 года ў росквіце творчых сіл. Яна шчырым словам змагаецца за хараство і мір на зямлі. (Е.Л.)

4. Спісаць. Паставіць апушчаныя знакі прыпынку і растлумачыць іх паста­ноўку.

Можа вы і не паверыце што гэта ўсё праўда. Але ці так яно было ці не так спра­чацца не буду. Скажу проста гэтая крынічка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ ва­шых дзядоў-прадзедаў. Яе вада найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак што ад узнікнен­ня свету ходзяць над зямлёю такімі прыгожымі чародкамі. Яе беражкі аксамітныя ме­жы з-пад гэтых аксамітаў ззяе золата жоўтых пяскоў.

А тыя землі што ляжалі побач! Колькі хараства, колькі мудрага задумення было ў іх!

Не дзіва што тут каля крынічкі кіпела жыццё бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры як гэта любілі рабіць прыгожыя краскі. Другім хацелася паслухаць цікавую музыку якую складалі дроб­ненькія хвалькі скачучы з каменьчыка на каменьчык трэція блукалі тут каб крыху адпа­чыць у прахалодзе бліскучых хваль чацвёртыя гарнуліся сюды проста гледзячы на другіх.

Але крынічка была такая сціплая такая сарамяжлівая што нават не зварачала ўвагі на сябе самую і ніколечкі не ганарылася сабою. Цякла і цякла сабе туды куды несла яе нязнаная сіла нават і не думаючы пра тое якую важную ролю ў аб’яднанні жыцця выконвала яна. А тая гара што дала ёй пачатак жыцця пазірала на яе з любасцю і гордасцю маці. Часамі яе жоўтыя камяністыя схілы асвятляліся такою радасцю такою ўсмешкаю здавальнення што ўсім рабілася лёгка добра ціха мірна. Найчасцей гэта зда­ралася тады калі ўсё вакол пачынала абуджацца пасля ночы. З-за далёкіх рубяжоў зямлі дзе неба так нізка нахіляецца да яе ўздымалася залатая карона яе агністыя бліскучыя прамяні як стрэлы разляталіся па зямлі і па небе. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першыя і песні іх дрыжалі прыгожай музыкаю ў хвалях паветра ціхай раніцы. (К-с)