Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

19. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны структурна-семантычныя кампаненты:

а) Мусіць, трэба было перайсці пад вышэйшую яліну, але навокал ляжала такая цемра, што было боязна ўстаць, каб не выкалаць вочы. (В.Б.)

[ ] , але [ ], (што ), (каб ).

б) Тое, што Міканор збіраўся бурыць не чыё-небудзь, а сваё гумно, не давала су­пакаення: усе разумелі, што вельмі хутка за гэтым і ім трэба будзе адважвацца на такую страту. (І.М.)

[ (што )] : [ ] (што).

в) Унізе ж, пад ляшчыннікам, стыў сыраваты засень, было халаднавата, і Хведар колькі разоў ужо варочаўся то адным, то другім бокам, каб не дужа застуджвацца ад зямлі. (В.Б.)

[ ], [ ] , i [ ], (каб ).

г) Вайна шпарка кацілася пад адхон, днямі быў узяты Берлін, а мы ўперліся ў нямецкі абарончы рубеж за не-вялікім аўстрыйскім гарадком і трэці дзень стаялі на месцы. (В.Б.)

[ ], [ ] , a [ ].

д) Калі ж хмурынкай сонца ахіналася – туманіўся пагляд, цямнела сінь... (В.З.)

(Калі ), [ ] , [ ].

20. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

1) З поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў гэты бок ішла найбольш сувязь са светам і тут па дрыгве была намошчана дарожка. (І.М.);

б) Ён чалавек дарма што сур’ёзны, а, калі разгаворыцца, дык люба слухаць. (Крап.);

в) Ён дрэнна разумеў ужо, што з ім здарылася і дзе ён, толькі адчуваў, як пяку­чым болем гараць на руках пальцы і надта хацеў піць. (В.Б.);

г) Палонку дзядзька прасякае, а Костусь, радасны, чакае, і зорыць пільна ён ва­чыма, калі той бучык дзядзька ўзніме. (К-с);

  1. д) Пасажыраў у вагоне было нямнога і Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да дру­гога, каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць, дзе яго новая школа. (К-с).

  2. МОДУЛЬ 6

  3. «ПУНКТУАЦЫЯ»

    1. 1. Схема блок-сістэмы вывучэння матэрыялу

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

2.

Паняцце чужой мовы. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

3.

Чужая мова. Пунктуацыйны аналіз.

Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў, папярэдні кантроль

Практыкум

2

    1. 2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў па модулі

      1. 2.1 Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку

За аснову раздзела ўзяты матэрыял падручніка М. Яўневіч, П. Сцяцко «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы».

Пунктуацыя – важны сродак афармлення пісьмовай мовы. Падзяляю­чы тэкст на пэўныя часткі, знакі прыпынку даюць магчымасць правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць, успрымаць тэкст; яны паказва­юць і на сінтаксічную структуру сказа. Тэкст без знакаў прыпынку не толь­кі цяжка і марудна чытаць, яго можна па-рознаму разумець.

Ужыванне пунктуацыйных знакаў заснавана на двух прынцыпах: сэн­савым і граматычным (сінтаксічным). У залежнасці ад сэнсу, напрыклад, мы ставім у канцы сказа кропку, пытальнік ці клічнік: 1. Раніца цёплая. 2. Ра­ніца цёплая? 3. Раніца цёплая! На сінтаксічным прынцыпе (у залежнасці ад будовы сказа) заснавана, напрыклад, пастаноўка працяжніка паміж дзейні­кам і выказнікам, коскі ў складаным сказе і г.д.

Сэнсавая і граматычная асновы пунктуацыі часта сумяшчаюцца. На­прыклад, пастаноўка двукроп’я ў бяззлучнікавым сказе заснавана на сэн­савых узаемаадносінах між часткамі сказа і на яго будове.

У вуснай мове важным сродкам афармлення выказвання выступае ін­анацыя (рытмамелодыка). Дзякуючы рытмамеладычнаму малюнку вуснай мовы мы дакладна ўспрымаем сэнс выказвання і яго сінтаксічную структу­ру. Інтанацыя, суправаджаючы сэнсавае і сінтаксічнае чляненне мовы, слу­жыць, такім чынам, дадатковым паказчыкам ужывання знакаў прыпынку.

У некаторых дапаможніках інтанацыю лічаць асновай пастаноўкі зна­каў прыпынку. Але гэта не зусім так, бо той, хто піша, менш за ўсё думае пра інтанацыю, а імкнецца правільна перадаць сэнс і сінтаксічную структу­ру тэксту.

Праўда, пры дыктоўцы інтанацыя ў пэўнай меры паказвае на пунк­туацыю, перадаючы сэнсава-сінтаксічнае чляненне тэксту (напрыклад, ін­танацыя канца сказа, інтанацыя пры аднародных членах сказа). Аднак да­кладнай, поўнай адпаведнасці няма: мы часта робім паўзу там, дзе ніякі знак прыпынку не ставіцца, і, наадварот, ставім пунктуацыйны знак там, дзе паў­зы няма. Напрыклад, у сказе Пераліваючыся золатам, вячэрняя зара рабі­лася аранжавая, затым саламяна-жоўтая і, успыхнуўшы нясмела буршты­навай палоскай, гублялася ў цёмна-фіялетавым аксаміце небасхілу (Стах.) робім паўзу перад злучнікам і, хоць коскі тут не ставім, а ставім яе пасля і, дзе паўзы няма.

Такім чынам, каб правільна паставіць знакі прыпынку, трэба перш за ўсё разумець сінтаксічную будову сказа і яго сэнс.

Знакі прыпынку паводле сваёй функцыі ў сказе падзяляюцца на раз­дзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялен­ня сінтаксічных адзінак. Гэту функцыю выконваюць кропка з коскай, дву­кроп’е, пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е, а таксама працяжнік і коска.

Выдзяляльныя (парныя) знакі прыпынку паказваюць на вылучэнне той ці іншай сінтаксічнай адзінкі (напрыклад, адасобленай акалічнасці, ада­собленага азначэння) у структуры сказа. Парнымі з’яўляюцца дужкі і дву­коссе.

Працяжнік і коска, як ужо адзначалася, выконваюць раздзяляльную функцыю, але яны могуць выступаць і як выдзяляльныя, парныя знакі пры­пынку.

Акрамя гэтага, знакі прыпынку могуць выкарыстоўвацца і з іншай мэтай.

Працяжнік можа паказваць на спалучэнне слоў, якія служаць для абазначэння прасторы, часу або колькасці (тут ён замяняе словы ад... да): Рэйсавы «АН-2» на маршруце Мазыр – Тураў не забіраецца пад самыя воб­лакі («Звязда»). Расклад руху паяздоў на май – жнівень. Кран грузапады­мальнасцю пяць – восем тон. Працяжнік можа паказваць на спалучэнне ўлас­ных імёнаў, якім называецца вучэнне, закон, навуковая ўстанова: закон Ла­маносава – Лавуазье. Такі працяжнік называюць спалучальным.

Выкарыстоўваюць працяжнік і для таго, каб унесці яснасць і у сэнс ска­за, каб правільна выразіць сэнсавыя ўзаемаадносіны слоў; напрыклад: Пла­ваць больш – ён не мог, вада ўжо не вабіла (Кул.). Без працяжніка першы сказ можна зразумець і інакш (быццам чалавек пазбавіўся здольнасці пла­ваць пасля нейкага здарэння). Такі працяжнік можна назваць сэнсавым.

У творах мастацкай літаратуры працяжнік надта часта скарыстоў­ваецца замест коскі і іншых знакаў ці ставіцца там, дзе не павінна быць зна­каў прыпынку. Гэта робіцца для таго, каб надаць мове большую выраз­насць, лагічна падкрэсліць тое ці іншае слова, думку: Зрэшты, брыгада – брыгадай, а патрэбен старому сын... Пад казырком памятай кепкі, пад сівізною брывей – напружана жмурацца вочы (Б.).

Працяжнік апошнім часам нярэдка ўжываецца замест двукроп’я: На ўсход не вельмі зірнеш – сонца ўзяло сваё! (В.) Пастаноўку ў такім выпадку працяжніка (замест двукроп’я) нельга лічыць правільнай, бо двукроп’е – знак не меншай сілы выразнасці, і падмяняць яго іншым знакам не трэба.

Як знак большай (чым коска) сілы выразнасці працяжнік можа быць ужыты для адасаблення азначэнняў, напрыклад: Перад ім стаяў Рымар – у капелюшы, у светлым модным паліто (Ар.). У друку можна сустрэць у гэ­тым выпадку пастаноўку двукроп’я, але ўжыванне двукроп’я тут нічым не апраўданае, памылковае.

Шматкроп’е можа скарыстоўвацца:

1) каб паказаць незакончанасць выказвання, адзначыць перапынкі ў мове (звязаныя з хваляваннем, з вялікім пачуццём), пропуск слоў ці сказаў у цытатах, напрыклад: Дождж мае час, яму ўсё роўна, дзе асядаць на зям­лю... і няма нават людскай яліны, пад якой можна сесці, схавацца (Б.). Маўчаў бы толькі той голас: «I я, і мама просім цябе: не рабі ты нічога сам, чакай хуткага вызвалення...» А голас не маўчыць... (Б.);

2) для абазначэння неспадзяванасці, здзіўлення, нечаканасці, неадпа­веднасці канцавой часткі сказа папярэдняму паведамленню ці пэўным аб­ставінам; напрыклад: Атакуюць... балельшчыкі («Звязда»).

Двукоссе выкарыстоўваецца, каб паказаць, што слова ці спалучэнне слоў ужываецца іранічна, не ў сваім значэнні, што слова не агульнапрыня­тае, а ўпершыню прапануецца аўтарам ці аднаўляецца як застарэлае, на­прыклад: Збіраўся зноў цябе наведаць сёння, ды ўспомніў, што ў цябе на такія сур’ёзныя «справункі» часу не хапае (М.Т.). Каб выйсці на «цэнт­ральны праспект», як іранізавала Віталія, яны пайшлі праз агароды (Шам.). Багачы і панства, нашы «дабрадзеі»! Мы на суд вас клічам, каты вы, зла­дзеі! (Куп.)

Пры раздзяленні ці выдзяленні слоў і сказаў розныя знакі прыпынку могуць сутыкацца. Пры збегу знакаў прыпынку ў адных выпадках ужы­ваюцца абодва знакі, у іншых – толькі адзін з іх.

Сумяшчаюцца, утвараючы спалучэнне пунктуацыйных знакаў, коска з працяжнікам, а таксама пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е з працяж­нікам; напрыклад: «Мамачка-галубка!  – просіць сын так міла. – Можа б ты на рэчку пагуляць пусціла?» (К-с).

Там, дзе ў спалучэнні з коскай павінны ставіцца кропка, клічнік, шмат­кроп’е, дужкі, двукроп’е, коска апускаецца: Ачнецца лес, звіняць прагалы, як мнагаструнныя цымбалы (К-с). Пасланцы братняй Балгарыі гаварылі ўсім, хто тут быў: «Да скорай сустрэчы, сябры!» (ЛіМ).

Калі пасля працяжніка стаяць пабочныя словы ці сказ, то першая кос­ка апускаецца: Для нас і гэтае возера – як кажуць, – цэлае мора (Тк.).

Коска, кропка з коскай, двукроп’е і працяжнік не ставяцца перад дуж­камі, а толькі пасля дужак: Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы сква­рылася свежына (К. Ч.).

Унутры дужак – пасля слоў ці сказа перад другой дужкай – ставяцца толькі пытальнік, клічнік і шматкроп’е, напрыклад: Быў узгорак, так як бубен, але Ціт пасеяў лубін, дык (ці веры не дасце?), як чарот, жытцо рас­це (Крап.). Машы ўспомніўся запіс у Алесіным дзённіку (учора ён выпадко­ва трапіў ёй у рукі): «У чым паэзія нашага жыцця?» (Шам.).