Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 6. Тэставыя заданні для кантролю

      1. 6.1 Складаназлучаныя сказы

1. Адзначце правільнае: Складаны сказ характарызуецца тым, што...

а) з’яўляецца поліпрэдыкатыўнай сінтаксічнай адзінкай;

б) яго часткі аналагічны па будове простаму сказу;

в) паміж часткамі выражаюцца пэўныя сэнсавыя адносіны;

г) прэдыкатыўныя часткі граматычна і сэнсава незалежныя;

д) прэдыкатыўныя часткі сэнсава і граматычна ўзаемазвязаны.

2. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачаць на гэтых днях і да якой ён [Лабановіч] так доўга гатаваўся, – усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра, бо так многа новага і цікавага спадзяваўся ён спаткаць на пер­шай сваёй дарозе незалежнай грамадскай працы. (К-с).

а) 1; б) 2; в) 3; г) 4; д) 5.

3. Адзначце складаныя сказы, якія адносяцца да пераходных з’яў паміж злу­чэннем і падпарадкаваннем:

а) Хоць вада ў рэчцы была вельмі чыстая, але з-за глыбіні дно не праглядвалася. (Чар.);

б) Сям-там пракідаліся высокія пышныя алешыны, а па суседству з імі красава­ліся дзве прыўдалыя хвоі... (К-с);

в) Там, дзе гулі пшаніцы і жыты, стаяць снапы, як рыжыя браты. (Панч.);

г) Як у надвор’і бывае змена, так і ў жыцці яна павінна быць. (Бр.);

д) Пасля поля тут было ад гушчыні маўклівых, нібы прытоеных, хмурных хваін цемнавата і сыра, хоць лясок і рос на пясчаніку. (І.М.).

4. Адзначце асноўныя сродкі сувязі прэдыкатыўных частак у складаных ска­зах:

а) суадносіны трывальна-часавых формаў дзеясловаў-выказнікаў;

б) злучнікі і злучальныя словы;

в) інтанацыя;

г) парадак размяшчэння прэдыкатыўных частак;

д) структурная непаўната адной з прэдыкатыўных частак.

5. Дапоўніце адказ: Граматычнае значэнне складанага сказа – гэта...

а) сукупнасць значэнняў прэдыкатыўных частак;

б) тыпізаваныя сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі (супас­таўляльныя, размеркавальныя, часавыя, прычынныя і інш.);

в) значэнне, якое ўласціва асобнаму сказу;

г) канкрэтнае лексічнае напаўненне прэдыкатыўных частак;

д) індывідуальны змест адной прэдыкатыўнай часткі.

6. Адзначце складаныя злучнікавыя сказы:

а) Седзячы за сталом, засланым чырвоным бляклым паркалем, ён [Башлыкоў] за­пытаў, хто хоча пачаць, узяць першае слова. (І.М.);

б) Канчалася вуліца, і далей вяла праз лугавіну сцежка, размытая веснавой ва­дой, яшчэ не вытаптаная, з падсохлай ужо дзе-нідзе і патрэсканай гразёю. (Стр.);

в) У той самы вечар, гадзін каля дзесяці, я ляжаў, схаваўшыся ў здзічэлым невы­сокім бэзе і высокай траве якраз каля паваленай агароджы. (Каратк.);

г) Неўзабаве вазок нырнуў у гэту зацятую маўклівасць, ва ўладанні лесу, якому, ведаў Башлыкоў, тут канца-краю не было. (І.М.);

д) Калючае голле нізка звісала долу, абцяжаранае безліччу дробных празрыстых кропель, і ён добра намок, пакуль выбраўся з-пад хвойкі. (В.Б.).

7. Адзначце складаназлучаныя сказы:

а) Сонца смаліць дзень пры дні, у небе ні аблачынкі, а вецер набяжыць – абдасць сухменню, быццам з пустыні, і зноў не аддыхаешся, не астынеш. (Карам.);

б) Старыя вербы каля хаты гудуць і гнуцца ва ўсе бокі, над долам сцелюць верх шырокі, і круціць бура ім галіны, кудлаціць, крышыць верхавіны. (К-с);

в) Дзяцінства бераг васільковы, дзівосны кут маіх надзей, ты не забудзешся ніко­лі, хоць я з табой усё радзей. (Шаб.);

г) Ідзеш і адною рукою лёгенька вядзеш па рабрыстай сцяне жыта, і табе чамусь­ці робіцца вельмі радасна і спакойна. (Сіп.);

д) Гэтаму дрэўцу радаваўся не толькі я, але і мой сын, радавалася і жонка. (Руб.).