Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

5. Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя злучнікі; вызначыць функцыі злучнікаў. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Першы сказ разабраць па членах сказа.

1. На дрэвах пявуча перасвістваліся дразды трашчоткамі стракаталі сарокі... час ад часу паветра раздзіраў непрыемны прарэзлівы крык жаўны (Стах.). 2. Сонейка захо­дзіць... кладуцца цені... плывуць хмурынкі ў ціхім задуменні (К-с). 3. Стаяла ўжо сцю­дзёнае надвор’е... ён усё хадзіў у сваім лёгенькім пальцечку рудаватага колеру даволі зношаным і памятым (Гар.). 4. Усе птушкі крылы маюць... не ўсе лятаюць (Пр.). 5. Узы­ходзіць сонца над прасторамі... красуе ніва за далінаю (Р.). 6. Але ўсюды ўсё было ціха ні стрэлу ні гуку... скуголіў гудзеў і шастаў навокал вецер (В.Б.). 7. Віецца вядзе іх у нет­ры сцяжына... ўстане над ёю старая альшына...знікне дарожка ў засохлым трысці (Зар.). 8. Крукам я стаяў глядзеў... знянацку воўк пракляты як той віхар наляцеў (К-с). 9. Ця­пер камінак спачывае: хату лямпа асвятляе (К-с).

6. Спісаць, паставіць патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліць у галоўных частках словы, да якіх адносяцца даданыя часткі, хвалістай лініяй, злучнікі – ад­ной прамой, а злучальныя словы – дзвюма. Вызначыць тыпы даданых частак і сін­таксічную ролю злучальных слоў.

1. Памяць чалавечая падобна на скарбніцу у якой можа захавацца толькі здоль­нае вытрымаць буры часу і не страціць сваёй цікавасці (Саб.). 2. Праспявай мне мален­ства песню што спявала не раз над калыскай (Т.). 3. Тут і рэчка відаць лес і белыя хмар­кі-гускі што плаваюць па бязмежным прасторы сініх нябёс (К-с). 4. Мяне адно суце­шыць што будзе радасць скрозь цвісці і пунсавець (Т.). 5. Было шмат жаўранкаў якія спявалі так старанна (Б.) .6. А ўсё ж шкада што мы далёка: я ад цябе ты ад мяне (Т.). 7. Кроў аддавалі за ўсё у што верылі што зналі мілым (Юр.). 8. Неяк адразу ты пасталеў зведаўшы хлеб наш адкуль на стале (Неп.). 9. Яшчэ ў вялікім я даўгу ўсё разлічыцца не магу за сілы што народ мне даў (Я.П.). 10. Згіньце рукі што замахнуцца хацелі б на свет (Кір.). 11. Якая мая мама такая я і сама (Пр.). 12. Адужасцю славіцца той хто можа лю­бою парой хоць радасць хоць гора ці страх трымаць сябе моцна ў руках (Неп.). 13. Ды ў жыцці заўсёды той шчаслівы дружбу хто ўсюды беражліва праз усе выпрабаванні нёс (Неп.). 14. Мне выпала ў дні такія жыць якім не суджана ніколі паміраць (Неп.). 15. Жыт­няя ніва набягае на ўзгорак дзе стаіць вятрак (Луж.). 16. Ты чуеш маці вось твае ўнукі з маленства ім цябе не дастае. Здаецца мне што ў іх такія рукі і валасы і вочы як твае (Грах.). 17. Не ўсё тое мёд што салодка (Пр.). 18. Мне хочацца з сябрамі тут сустрэцца ключы аддаць ад задушэўнай песні якую нам бацькі ў жыццё прынеслі (Я.П.). 19. У ва­чах адлюстравана тое што ў душы хаваецца на дне (Неп.).

7. Выпісаць спачатку сказы з даданымі дзейнікавымі часткамі, потым – з да­данымі дапаўняльнымі; паставіць патрэбныя знакі прыпынку. Вызначыць, якое дадатковае адценне мае кожная даданая частка і ад чаго гэта залежыць.

1. Ніколі я не саромеўся, што я – беларус (Б.). 2. Званкі і голас незнаёмы мяне тры­вожыць кожны раз і тое што знікаеш з дому і тое што вяртаешся не ў час (Грах.). 3. Так і здаецца табе што вось ён Талстой вечна жывы сустрэне цябе на гэтай цяністай алеі (Б.). 4. Тое што хвалявала вялікага хвалюе і цябе (Стр.). 5. Я помню як пад сонцам цёп­лым мы Радзіме ад душы складалі гімны (Я.П.). 6. І стала прасіць маладое насенне каб вецер узяў яго з сабою і панёс у аблюбаваную даль (К-с). 7. О маці як я ганаруся тым што і я твой родны сын сын партызанкі Беларусі (Аўр.). 8. Мне трэба ведаць адкуль вы прыйшлі і хто вас сюды паслаў (Скр.). 9. Чалавечыя вочы з думай пра шчасце... Ці мо­жа забыць іх той хто меў шчасце іх бачыць? (Кір.) 10. Ці не праўда ластавачка што жыц­цё гэта самае большае шчасце на зямлі? (К-с) 11. Відаць бялее на пагорку Міцкевіча музей. З дарогі яснае не збочым не зарасла яна. Збылося тое што прарочыў задоўга да відна (Я.П.). 12. Але той хто вёсны будзіць доўга будзе помніцца ў жыцці («Полымя»). 13. Здаецца мне што падбітым самалётам планіруе над сасняком каршун («Полымя»). 14. Чутно было дрыжыць яе голас (Кір.). 15. Хто роднага краю цураецца той маткі сва­ёй адцураецца (Пр.). 16. Хто на чым сядзіць той таго глядзіць (Пр.). 17. Б’е крыніца бя­жыць рачулка бяжыць. А ці каму хаця прысніцца як многа сэрцаў тут ляжыць... (Кір.) 18. Хто з лірай плакаў пры дарозе каго вадзіў жабрачы кій вясне чароўнай на парозе кладзе лаўровыя вянкі (Т.). 19. Толькі не трэба ваенных разлук горкіх хвілін расстання толькі не трэба каб мёртвымі ніц падалі ў бітве салдаты (Бач.).

8. Выпісаць спачатку сказы з даданымі азначальнымі, потым – з даданымі выказнікавымі часткамі; паставіць патрэбныя знакі прыпынку. Вызначыць, якое дадатковае адценне маюць даданыя часткі і ад чаго гэта залежыць.

1. Ты ўся цяпер перада мною мая Радзіма што праклала шлях да міру да свабоды і да зор (Зар.). 2. Яна гарэць умее гэткім бляскам які ніякім змрокам не зацьміць; душа мая заўсёды будзе жыць у словах што поўны цеплыні і ласкі (К.Б.). 3. Не было ж такога цуду каб ля весніц ля варот так цымбалы-званкагуды заклікалі ў карагод (Бял.). 4. Пер­шая мая радасць у астрозе была тая што мяне не разлучылі з сябрамі (К-с). 5.Тут бой такі быў што зямля стагнала (М.Т.). 6. Я правёз цябе ад Чудава па такіх кутках радзімы дзе ў вайну тварылі цуды вы дарагія пабрацімы (Аўр.). 7. Сама песня зялёнага лісця агортвалася ў невыказна прыгожыя чары адвечнай казкі зямлі тае казкі што ствараюць прырода і людзі (К-с). 8. У гарадскім садзе якраз на тым месцы дзе да вайны стаяў дом Коласа пабудавалі планетарый (Луж.). 9. I не было такое сілы каб сэрца з сэрцам разлу­чыць (Кір.). 10. Паэт гэта толькі голас у якім гучаць трывогі чалавека і трывогі свету (Вял.). 11. Няма тае хаткі каб не было звадкі (Пр.). 12. Такія нас грэюць словы дзе б’ец­ца гарачае шчырае сэрца і голас душы не сціхае і кожнае слова спявае (Я.П.). 13. Які ў ядзе такі ў хадзе (Пр.). 14. У тую крыніцу з якой піў ваду гразёю не кіну... Святое сэрца што кахала мяне не аддам бруду (Кір.). 15. Якія мы самі такія нашы сані (Пр.). 16. За дзень узораны прасторы што нават вокам не акінуць (Я.П.). 17. Якая заслуга такая і па­шана (Пр.). 18. І зязюля-ўдава Кацярына ўглядалася ў тую дарогу куды сёння малод­шага сына выпраўляла спяваць перамогу (Т.). 19. Дзе тая радасць што калісьці з кахан­нем ёй дала, вясна? (Юр.) 20. Падбіраю і збіраю ў сваім радзімым краі па зярнятку тыя словы што кладуцца ў асновы не старых а песень новых (Я.П.).

9. Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Словы што і як, ужытыя ў ролі злуч­нікаў, падкрэсліць адной лініяй, а ў ролі злучальных слоў, – дзвюма. Вызначыць, якія тыпы даданых частак звязваюць гэтыя словы.

1. Тыя сцежкі што ў заўтра вядуць тыя сцежкі аднолькавыя мусіць (Т.). 2. I веру я нязломную нясу што ўсемагутны стане Чалавек (Зар.). 3. Дзе той дуб-веліч што загля­даўся на прыгожую рэчку і смяяўся са злосці бур і вятроў? (К-с) 4. Здалёк ужо чуваць як рыпяць бальшакі (у хату ідуць лесарубы з марозу) (Грах.). 5. I здавалася што з чужы­ны яны зноў плывуць да бацькоўскай свае стараны (Зар.). 6. Успомніць герояў народ як край свой яны баранілі (К-с). 7. Як паважаеш ты суседа цябе шануе так сусед як ты гук­неш так адгукнецца а што пасееш тое жнеш (Неп.). 8. Стаю адзін... Стаю маўчу і дзіў­люся як скалы крышацца пад вечнасцю вясны (Г.). 9. Чалавек я не агарак свечкі можа больш за вас яшчэ люблю слухаць як цалуе майскі вечар вечна сарамлівую зямлю («По­лымя»). 10. Хто ж гадаў хто думаў а ці сніў што краіна соннага надхмар’я зацвіце ў чырвані зарніц (Т.). 11. І тады ўжо запыталіся як гэта было (Гр.).

10. Выпісаць са зборнікаў народных прыказак і прымавак чатыры сказы з даданымі дзейнікавымі, тры – з даданымі выказнікавымі і тры – з даданымі да­паўняльнымі часткамі. Паказаць, якімі злучальнымі словамі і злучнікамі звяз­ваюцца ў іх даданыя часткі.