Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
336
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 3. Слоўнік паняццяў

Бяззлучнікавы складаны сказ

такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца інтанацыяй, без злучнікаў ці злучальных слоў.

Змешанае падпарадкаванне

прэдыкатыўных частак прадугледжвае адначасовую наяў­насць і паслядоўнай, і сузалежнай сувязяў.

Камбінаваныя складаныя сказы (складаныя сказы з рознымі відамі сувязі)

уключаюць у сваю структуру прэдыкатыўныя часткі, звя­заныя рознымі відамі сувязі: і злучнікавай, і бяззлучніка­вай. Дыферэнцыяльнымі прыметамі такіх сказаў з’яўляец­ца: поліпрэдыкатыўнасць.

Паслядоўнае падпарадкаванне

прэдыкатыўных частак прадугледжвае паслядоўную залеж­насць адной часткі ад другой: наступнай ад папярэдняй; на ўзор звёнаў ланцужка.

Прэдыкатыўныя часткі складанага сказа

такія сінтаксічныя канструкцыі, якія маюць фармальную і сэнсавую арганізацыю, уласцівую простым сказам, але не валодаюць камунікацыйнай цэласнасцю, інтанацыйнай за­вершанасцю і прызначаныя для функцыянавання ў якасці частак складанага сказа.

Складаназалежны сказ

гэта сказ, адна частака якога сінтаксічна падпарадкавана другой. Паказчыкам залежнасці выступаюць падпарадка­вальныя злучнікі і злучальныя словы.

Складаназлучаны сказ

такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца злучальнымі злучнікамі, яны характарызуюц­ца адноснай раўнапраўнасцю прэдыкатыўных частак і на­яўнасцю злучальных злучнікаў, якія займаюць замацава­ную пазіцыю паміж прэдыкатыўнымі часткамі.

Складаны сказ

гэта структурна-сінтаксічнае і сэнсавае цэлае, што ўтва­раецца ў выніку аб’яднання дзвюх і больш прэдыкатыў­ных частак.

Структурна-семантычны блок

гэта сэнсавае і структурнае аб’яднанне прэдыкатыўных частак камбінаванага складанага сказа ў адзіную цэлас­ную групу.

Сузалежнае аднароднае падпарадкаванне

калі прэдыкатыўныя часткі адказваюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова ў галоўнай ці яе ўсёй, звязваюцца з ёй адным і тым жа злучнікам ці злу­чальным словам, з’яўляюцца аднатыпнымі паводле будо­вы і значэння.

Сузалежнае неаднароднае падпарадкаванне

калі прэдыкатыўныя часткі адказваюць на розныя пытан­ні, звязваюцца рознымі злучнікамі ці злучальнымі слова­мі, адносяцца да розных тыпаў паводле значэння, хаця мо­гуць тлумачыць адно і тое ж слова з галоўнай часткі ці яе ўсю.

Сузалежнае падпарадкаванне

прэдыкатыўных частак прадугледжвае адначасовую за­лежнасць дзвюх (ці больш) даданых частак ад галоўнай.

Шматчленныя складаназалежныя сказы

маюць у сваім складзе больш за дзве даданыя прэдыка­тыўныя часткі.