Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
336
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
      1. 2.5 Камбінаваныя складаныя сказы

За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка Т. Рамзы «Сінтаксіс: Тэарэтычны курс».

Камбінаваныя складаныя сказы, ці складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, уключаюць у сваю структуру прэдыкатыўныя часткі, звяза­ныя рознымі відамі сувязі: і злучнікавай, і бяззлучнікавай. Дыферэнцыяль­нымі прыметамі такіх сказаў з'яўляецца: поліпрэдыкатыўнасць – наяўнасць трох і больш прэдыкатыўных частак, наяўнасць аднолькавых злучнікаў, якія могуць апускацца пры аднародным сузалежным падпарадкаванні, збег злучнікаў пры паслядоўным падпарадкаванні, структурная непаўната прэ­дыкатыўных частак, утварэнне структурна-семантычных блокаў: Дзень быў лагодны, плыло павуцінне, жаўцеўся ўзлесак, і здалёку плылі, крычалі жур­авы (А.Ж.).

Структурна-семантычны блок – гэта сэнсавае і структурнае аб’яд­нанне прэдыкатыўных частак камбінаванага складанага сказа ў адзіную цэ­ласную групу: 1Зранку бор звінеў галасамі – 2сюды хадзілі па грыбы, а 3к вечару ў лесе ўсталёўвалася ўрачыстая цішыня (I.Н.).

[1 ...] – [2 ...], а [3 ...].

У залежнасці ад наяўнасці структурна-семантычных блокаў адрозні­ваюць складаныя сказы згрупаванай і незгрупаванай структуры. Да сказаў незгрупаванай структуры адносяцца шматчленныя складаназлучаныя і бяззлучнікавыя сказы адкрытай структуры ці сказы закрытай структуры з паслядоўнай залежнасцю прэдыкатыўных частак:

1Удзень вецер павярнуў з усходу, 2неба расчысцілася, 3нават выблісну­ла сонца, 4на нейкі час ажывілася наваколле (Кудр.).

[1 ...], [2 ...], [3 ...], [4 ...].

1Іголка шмат што ўмее – шыць, вышываць, латаць, але 2галоўная мэта яе дзейнасці – весці ўслед за сабою нітку, быць ёй заўсёдным калум­бам, а 3галоўная ўмова гэтай дзейнасці – нічога ніколі ніколькі не мець са­мой (Раз.).

[1 ...], але [2 ...], а [3 ...].

У сказах згрупаванай структуры вылучаюць узроуні члянення – ад колькасці наяўных структурна-семантычных блокаў. Узроўні члянення ўтва­раюць пэўную іерархічнасць: 1-ы ўзровень – гэта асноўны «падзел» усяго сказа на два блокі, 2-і ўзровень – гэта «падзел» унутры блока / блокаў. Пер­шы ўзровень вызначае дамінантную сувязь і сэнсавыя адносіны паміж блокамі (блок можа складаць і адна прэдыкатыўная частка). Асноўная су­вязь паміж блокамі ці бяззлучнікавая ці злучальная; падпарадкавальная су­вязь уласцівая 2-ому (і далей) узроўню члянення. Напр., у сказе:

1Ён ведаў, 2што ўслед за ім павінен адразу ж пераправіцца наступны батальён з артылерыяй і 3што там для гэтага падрыхтаваны такія ж плыты, але 4батальен чамусьці не перапраўляўся, 5хоць Плешчавеня і яшчэ раз выпусціў у цемень дзве зялёныя ракеты (Лупс.).

[1...], (2што ...) і (3што ...) , але [4 ...], (5хоць ...) .

Мэта такога групавання прагматычная: зрабіць больш лёгкім успры­манне зместу сказа і адэкватна зразумець аўтарскі намер у адлюстраванні той ці іншай сітуацыі.

Адрозніваюць наступныя разнавіднасці камбінавання сувязяў:

• спалучэнне злучальнай і бяззлучнікавай:

Раніцамі зямля курэла добрай парай нават праз шматлікія густыя парасткі, а на травах віселі падвескі з расы: зробіш крок і раптам заззяе, зробіш другі – і ўжо ў іншых месцах успыхваюць маленькія аранжава-зялё­ныя сонцы (Каратк.).

[1 ...], а [2 ...] : [3 ...] і [4 ...], [5 ...] – [6 ...].

• спалучэнне злучальнай і падпарадкавальнай:

1На маё шчасце, тая, як я яе называла, «мая» лаўка, 2што стаяла пад старымі таполямі і 3на якой я заўсёды сядзела, 4калі прыходзіла да вадаспада, 1была незанятая (Сач.).

[1... (2што...), і (3на якой...), (4калі...) ...].

• спалучэнне бяззлучнікавай і падпарадкавальнай:

1Усюды пахне рыбай: 2на ўзбярэжжы, распятыя на адмысловых коз­лах, сушацца сеці, 3на пяску, пры самай вадзе, ляжаць перакінутыя ўверх дном асмаленыя лодкі, 4тут жа, пад паветкай, стаяць драўляныя, на ма­нер паілак, скрыні. 5у якія рыбу высыпаюць з сецяў, і вялікія, аблепленыя рыб­най луской вагі (I.Н.).

[1 ...]: [2 ...], [3 ...], [4 ..., (5 у якія...) ...] .

• спалучэнне злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай;

1Дрэва ўсяго сябе аддае ў дарунак: 2калі яно цвіце 3разлівае водар, 4калі зелянее – 5хавае ад спёкі, а 6потым, у верасні, і самую лістоту, 7якой яно ахіналася ў траўні, 6паволі раскідае па наваколлі. (Раз.)

[1 ...]: (2калі...) – [3 ...], (4калі...) – [5...], а [6 ..., (7якой...) ...] .