Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

9. Адзначце сказ з пунктуацыйнай памылкай:

а) Далікатны, тактоўны, з прыязнай усмешкай, ён увайшоў, як аказалася, не без прычыны. (Б.)

б) Без шапкі, у адной гімнасцёрцы, Васіль з усяе сілы працаваў вёсламі. (Шам.)

в) I тут Сцёпку прыйшла ў галаву смелая думка – прыстроіцца як-небудзь на по­ездзе і махнуць машынай! (К-с)

г) Стары, з вузкім пергаментным абліччам і сівымі, амаль да самых плячэй вала­самі, у шэрай хламідзе, сядзеў на тапчане, закрыўшыся па пояс дзяружкаю і кажухом. (Коўт.)

д) У кароценькай ружовай сукенцы, з белым капронавым бантам на ўсю галаву, з гарэзлівымі чорнымі вочкамі Аленка страчае мяне цудоўнай заявай: «Я пайду да вас!». (А.В.)

10. Адзначце сказы, у якіх прыметнікі і дзеепрыметнікі не з’яўляюцца азна­чэннямі, а ўключаюцца ў склад выказніка:

а) Тут спрэс жылі знаёмыя людзі – старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вель­мі, добрыя, злыя, абыякавыя – яго колішнія аднавяскоўцы. (В.Б.)

б) Тут хвалі светлы, срэбралітны, а беражкі – ну, аксамітны... (К-с)

в) Жонка кладзе кампрэсы, ходзіць замаркочаная, сумная, як цень. (І.Н.)

г) Усюды ляжаў снег, мяккі і белы. (Карам.)

д) Апейка ведаў, адкуль гэта недавер’е, заскарузлае, учэпістае, як балотнае ка­рэнне. (І.М.)

11. Адзначце пункт правіла, у адпаведнасці з якім адасабляецца прыдатак у сказе: Мясцовы майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў для Ефрасінні свой славуты крыж – неацэнны помнік старажытнабеларускага ўжытковага мастацтва. (У.А.)

а) прыдатак адносіцца да ўласнага назоўніка і стаіць пасля яго;

б) прыдатак адносіцца да займенніка;

в) прыдатак стаіць перад паяснёным словам і мае адценне акалічнаснага зна­чэння (прычыны, умовы, уступкі);

г) развіты прыдатак адносіцца да агульнага назоўніка і стаіць пасля яго;

д) у ролі адасобленага прыдатка выступае ўласны назоўнік, які мае ўдакладняль­ны характар і стаіць пасля агульнага назоўніка.

12. Адзначце сказы, у якіх трэба адасобіць прыдатак:

а) У сваіх літаратурных творах Фёдар Янкоўскі выступае найперш як лінгвіст, які тонка і глыбока разумее сутнасць і адценні роднага слова. (Ш.)

б) Як фельчар Шабовіч добра разумеў, што большасць гэтых людзей атрымае крупознае запаленне лёгкіх. (Шам.)

в) Ігнат Дуброўскі паўстае тут як удумлівы і разважлівы вучоны-аграрнік і разам з тым як прыроджаны апавядальнік. (Ю.)

г) Асаблівая каштоўнасць Бібліі як выдатнага помніка сусветнай літаратуры ні ў кога не выклікае сумнення. (Ю.Л.)

д) Сцяпана як смелага салдата часта пасылалі ў разведку. (В.Б.)

13. Адзначце, чым могуць быць выражаны адасобленыя акалічнасці:

а) адзіночнымі дзеепрыслоўямі;

б) дзеепрыслоўнымі зваротамі;

в) прыназоўнікава-склонавымі формамі;

г) дзеясловамі;

д) прыслоўямі.

14. Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыслоўныя звароты са значэннем спо­сабу дзеяння, часу або прычыны:

а) Бабка Наста не спала, гаруючы аб Панасе і аб дзеду Талашу. (К-с)

б) Полымя выраўнялася, выцягнуўшыся доўгім языком угору. (Ф.Ш.)

в) Не пакарміўшы каня, многа не наарэш. (Пр.)

г) Падняўшыся па мокрым асфальце на ўзгорак, Зыбін, нарэшце, убачыў у са­сняку наперадзе цьмяныя, шэрыя абрысы камяніц. (І.М.)

д) Ён зайшоў у хату, намерваючыся ціха ўзяць кошык. (Дан.)