Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
        1. 2.1.2 Адасобленыя паўпрэдыкатыўныя акалічнасці і дапаўненні

Адасобленыя паўпрэдыкатыўныя акалічнасці адносяцца да выказніка і выражаюцца дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, назоўнікамі з прыназоўнікамі, назоўнікавымі словазлучэннямі, зрэдку – прыслоўямі.

Адасобленыя акалічнасці ў сказе выражаюць:

1) уласна акалічнасныя значэнні часу, месца, прычыны, мэты, споса­бу дзеяння, умовы, уступкі: Мінуўшы мост цераз Свіслач, сябры развіта­ліся (К-с); І мы чыталі, удвух, пры настольнай лямпе, у вельмі ж нейкім утульным паўзмроку пустога пакоя (Б.);

2) дадатковае да асноўнага дзеянне (выражаецца толькі дзеепрыслоўя­мі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі): Сонца вісела цяпер над ліпамі, ахут­ваючы іх жоўта-ружовымі промнямі (Вар.).

Не адасабляюцца акалічнасці, выражаныя адзіночнымі (часам – і не­адзіночнымі) дзеепрыслоўямі, блізкімі па значэнні да прыслоўяў, калі яны размяшчаюцца: а) пасля выказніка ў канцы сказа: Лабановіч уставіўся ў адзін пункт і колькі хвілін пазіраў не міргаючы вачыма (К-с); б) пасля пры­слоўя, з якім звязаны злучнікам і: Разам і спяшаючыся мы зрывалі травін­кі-цявінкі – пасушнік, подбегам падносілі каню (Янк.). Не адасабляюцца так­сама акалічнасці, выражаныя ўстойлівымі спалучэннямі слоў: Не, я не буду сядзець склаўшы рукі.

Адасобленыя паўпрэдыкатыўныя дапаўненні выражаюцца назоўніка­мі і займеннікамі ва ўскосных склонах. Яны называюць дадатковыя аб’ек­ты да дзеяння ці адзнакі, абазначаных выказнікам, і ўключаюцца ў сказ пры дапамозе далучальнай сувязі: Я быў уражаны, асабліва морам; Прыйшоў ліст, ды не мне.

        1. 2.1.3 Адасобленыя ўдакладняльна-паясняльныя члены

Да ўдакладняльна-паясняльных адносяцца адасобленыя члены сказа, якія канкрэтызуюць, тлумачаць, абмяжоўваюць ці пашыраюць змест іншых членаў або дадаюць да іх зместу спадарожную дадатковую інфармацыю. Паводле значэнняў сярод такіх кампанентаў сказа вылучаюцца ўдаклад­няльныя, паясняльныя, абмежавальна-вылучальныя і далучальныя члены.

Удакладняльныя адасобленыя члены канкрэтызуюць, раскрываюць змест папярэдніх неадасобленых членаў сказа. Удакладняюцца звычайна ака­лічнасці, азначэнні і прыдаткі.

Удакладняльныя акалічнасці выражаюцца прыслоўямі ці ўскосна-скло­навымі формамі назоўнікаў: Завязала звыкла, па-вясковаму, хустку, узяла круглы фанерны чамаданчык і пачала праціскацца да выхаду (І.М.). Неада­собленыя акалічнасці могуць удакладняцца і некалькімі паслядоўна залеж­нымі адасобленымі акалічнасцямі: Але ўнізе, пад хвоямі, сярод маладога падлеску, было амаль ціха (В.Б.).

Удакладняльныя азначэнні канкрэтызуюць змест папярэдняга азна­чэння, удакладняюць названую ім прымету: Полымя наша вурчыць на пэў­най, супрацьпажарнай, адлегласці ад нас і грэе найбольш само сябе (Б.).

Удакладняльныя прыдаткі звычайна канкрэтызуюць займеннік у функ­цыі дзейніка ці дапаўнення: Абы толькі ён, Серада, не заблудзіў (Б.).

Паяснёнымі і паясняльнымі ў сказе могуць быць як даданыя, так і галоўныя члены. Паясняльныя адасобленыя члены тлумачаць змест іншых членаў сказа, выяўляючы, як правіла, тоеснасць іх значэнняў: І толькі сям-там вытыркаюцца з іх [балот] «выспы», гэта значыць астравы, парос­лыя першабытным лесам (Каратк.); Стоячы ў лодках, яны круцілі калаў­рот – цягнулі невад (Парх.).

Абмежавальна-вылучальнымі членамі з’яўляюцца адасобленыя дапаў­ненні, выражаныя назоўнікамі ці займеннікамі (а таксама іх словазлучэння­мі) ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі апрача, акрамя, замест, за вы­ключэннем, побач з і інш. Яны могуць размяшчацца перад дзеясловам, які кіруе імі, і пасля яго: У лісце не было нічога, апрача некалькіх новых эпі­грам і вершаў... (У.А.).

Адасобленыя далучальныя члены заключаюць у сабе спадарожныя звесткі пра змест іншых членаў сказа і ўжываюцца для іх дадатковай ха­рактарыстыкі, удакладнення ці дапаўнення. Далучальнымі бываюць звы­чайна азначэнні, дапаўненні і акалічнасці. Яны ўключаюцца ў сказ далу­чальнымі злучнікамі ці спецыяльнымі словамі (асабліва, нават, выключна, тым больш, напрыклад, у прыватнасці, у тым ліку і інш.): Перш-наперш ніяк не чакаў яго [Саханюка] у госці, асабліва ў будны дзень (К-с).