Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
338
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

11. Спісаць, падкрэсліць словазлучэнні і сказы, якія выконваюць функцыю недапасаваных азначэнняў. Вызначыць, якія часціны мовы ўваходзяць у склад словазлучэння ў ролі недапасаванага азначэння.

1. Жняя загончык жала з долю шырынёй (Вас.). 2. Шлях да парты ад калыскі доў­гі, як ні гавары (Е.Л.). 3. Валя адчыніла дзверы і ўбачыла чалавека з шырокім тварам, з чыста выгаленай галавою (К.Ч.). 4. На голле бяроз і алешын, на кусты ляшчэўніку, на папаратнік, на мяккі, сыраваты мох кладуцца светлыя плямы сонца (Б.). 7. Не ўласціва народнай гаворцы і форма «Колькі разоў узнімалася ў друку пытанне аб выданні фальк­лорных зборнікаў» (Скр.). 8. У апавяданні В. Нікалаенкі «Мяцеліца» ёсць, напрыклад, фразы «Ён шкадуе яе, а яна, маўляў, не жадае ацаніць гэтага», «Не жадае нават, каб пра­водзіў». Адразу чуваць, што гэтае «жадае» тут зусім недарэчы. Тут трэба толькі «хоча» (Скр.). 9. Сядзелі на канапцы і расказвалі пра сваё жыццё за восем месяцаў, што не бачыліся (Шам.). 10. З маленькаю латкаю і локцем працёртым вісіць у кутку на цвіку гімнасцёрка – мая франтавая рэліквія (Панч.). 11. Каля буравых вышак стаялі спецыя­лісты высокай рукі (Кул.). 12. Жаданне ладзіць новы лад сюды ўсіх прывяло (Куп.). 13. Ва­кол Аленкі гуртавалася больш моладзь новага кірунку (К-с). 14. Слухаючы «Ой, не ку­куй, зязюленька» ў цудоўным выкананні Шырмавай капэлы, мне шчасліва захацелася заплюшчыць вочы... і абмачыць свае пальцы ў свежасць вясновай раніцы (Б.).

12. Спісаць, падкрэсліць прыдаткі. Вызначыць, што яны абазначаюць, у чым дапасуюцца да паяснёных слоў і як з імі злучаюцца.

1. Песня-казка нас чаруе, зберажом яе навек; песню-казку хто не чуе каля свет­лых вуліц-рэк (Я.П.). 2. Чарнамазая ночка-цыганка над далінаю жмурыла бровы (Т.). 3. Па­між лясоў сасновых Капыльшчыны маёй квітнее вёска Лавы над рэчкаю Тур’ёй (Р.). 4. На вёрсты пралягаюць гоні, спяшаюцца стальныя коні, і без панукі, без прынукі вядуць іх маладыя рукі вясёлых хлопцаў-трактарыстаў, ні крышачку не ганарыстых (Я.П.). 5. Пом­ню я смех ваш, гулі-гулянкі, песні-вяснянкі аж да світанку (Бр.). 6. I зязюля-ўдава Каця­рына ўглядалася ў тую дарогу, куды сёння малодшага сына выпраўляла спяваць пе­рамогу (Т.). 7. Не тужы ты, Нёман, адзінока па красуні Прыпяці шырокай (Р.). 8. За­шумелі ветры ў полі, ветры-завірухі (Т.). 9. Снегавыя бесказыркі апранулі малайцы-ду­бы, падлеткі-клёны, ядловец («Звязда»). 10. Водзіцца таксама шчупак – рачны тыгр і за­дзіра-ёрш (Каратк.). 11. Іграюць струны-правады, у хатах – сонца, май. Пяе зямля, цві­туць сады, і гэта ўсё – мой край (Р.). 12. А над заліўнымі лугамі дуга-вясёлка выцягвала з-за воблачных куфраў і вывешвала на перасушку свае зыбкія стужкі («Звязда»). 13. Ці­хая вуліца вядзе да невялічкае рэчкі Цны (Палт.). 14. Паляцелі птушкі, паляцелі гусі па-над борам-гаем роднай Беларусі (Р.). 15. І шумяць аграмадзіны-крыгі, разганяюцца ўдаль безупынна (Т.). 16. Добры вечар, Мінск вячэрні, людных вуліц хараство! (Я.П.). 7. У зя­лёнай квецені вясны пачынае запяваць сваю спрадвечную песню дзівосная птаха – зя­зюля (Лыньк.). 18. I плыве, плыве імклівы, светлы Нёман-чарадзей (Я.П.).