Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на

ад Пяшук Вольгі Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Згурскай Т. (2005 г.)

Лесавік у выглядзе невялікага чалавека, з дробненькаю, хуткаю хадою. Ён з’яў­ля­ец­ца гаспадаром у лесе. Калі не шкодзіш у лесе, ён не блытае людзей у дарозе. Калі на­ру­ша­еш цішыню, шкодзіш у яго лесе, то ён збівае цябе з дарогі і шкодзіць табе.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Сохар Алены Марцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Сопат І. (2006 г.)

Я чула пра лесавога. Ён як чалавек: две нагі ў нево, две рукі, но ліцом на абе­зь­я­ну ці на крысу пахожы, яно ў яго такое дліннае, валасатае. Яго шчэ называюць гарыла. Ён страшны такі. Гаварылі, што пашлі як-та ў лес людзі, дак ён адну дзяўчыну злавіў і ў гняздо сваё забраў. Яна ў яго жыла. Ён яе карміў: дзе куру якую злавае, дак ёй нясе. Па­том яна ад яго ўцекла.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Лешы – гэта той самы чорт, які жыве ў лесе. Ён лахматы, з хвастом, чорны. Жы­ве ў лісцях. Гойдаецца на дрэвах, у дупло залазе. Ростам з чалавека. Плахі дух, што тут і гаварыць. Людзей у лесе пужае, з дарогі збівае, каб блукалі, ды насміхаецца. Не­ка­то­рыя чулі яго, пападалі ў яго путы. Ды толькі калі перахрысцяцца да Госпада Бога ўспом­няць, тады толькі дарогу дамоў і знойдуць. У нас тут жыла баба Вольга Ёганіха, яна ўжо памерла, пайшла ў лес па ягады ці грыбы, не помню, назбірала ды дамой са­бі­ра­ец­ца. У адну сторану пайшла – дарогі не знайшла. А лес гэты каля нашай вёскі зна­ла як сваіх пяць пальцаў. У другі бок пайшла – зноў сюды прыйшла. Кружылась, кру­жы­лась, мо, 2 часы, ну, думае, завяжу хустку на гэтае дрэва да і пайду. Хадзіла, хадзі­ла – зноў на гэтае месца прыйшла. Тут яна і здагадалася, што нечысць яе вакруг ад­на­го і таго ж месца водзіць, дамоў не адпускае, пацешаецца.

Баба Вольга як пачала матамі ругацца ды на левае плячо плявацца, зразу дарогу да­моў убачыла і пайшла. Адчапіўся ад яе лешы. Матаў, кажуць, ён баіцца і храста, хрыс­ціц­ца трэба. Усе нечысці храста баяцца.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Лясун – гэта вельмі добрая душа. Усюды ёсць хазяін, і ў лесе ён ёсць. Як жа ж без хазяіна? А хазяін ён дабрэнны. Заўсёды ў лясу ў яго парадак. Каму помашч трэба, то абязацельна паможа. Бывала, пойдуць бабы ў лес па грыбы ці ягады, ды калі на­бя­руць поўныя корабы, дык яны тады і кажуць, што лесавічок указаў ім гэтую мясціну. Яш­чэ, калі чалавек заблудзіцца, то ў бядзе ён нікога не кіне, а з лесу абязацельна вы­вядзе. Бачыць яго ніхто не бачыў. Кажуць, што нявідзімы ён, але прысутнасць яго усе чус­т­ву­юць.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Скакун Ганны Іванаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Раз мы з мужам шлі і заблудзіліся. Я нагала раздзелася (усе грахі з сябе скі­ну­ла). 3 разы павярнулася вакол сябе і папрасіла прашчэння ў лесавога (гэта ў лесе бы­ло). І зразу дарогу знайшлі. А заблудзіліся таму, што муж матам ругаўся. Нельга ма­там ругацца. І дамавы не любя гэтага тожа.