Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Нельзя сядзець на пароге, а то забалееш.

Запісана ў г. Гомель

ад Кандрацюк Раісы Мікалаеўны, 1941 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Нельзя здароўкацца на парозе, бо будзе ссора.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Пасля свадзьбы жаніх абавязкова павінен перанесці нявесту цераз парог – тады ўсё будзе добра.

Запісана ў г. Гомель

ад Лазоўскай Ганны Сцяпанаўны, 1918 г.н.,

студэнткай Шкрэблік М. (2004 г.)

Калі выходзім з дома, нельга спыняцца на парозе.

Запісана ў г. Гомель

ад Сачава Ганны Віктараўны, 1989 г.н.,

студэнткай Загорцавай К.

Пад парогам жывуць жушы памерлых продкаў, таму парог павінен быць пас­та­ян­на чыстым. Падчас святочных гулянняў, асобенна ў дзень успамінаў памерлых, па­рог упрыгожвалі кветкамі. Лічыцца дрэннай прыкметай наступаць на парог – дзень будзе плахім. Калі ў дом зайшоў плахі чалавек, то парог пасыпаюць солллю. Калі ка­му-та з дамашніх вельмі плоха, то трэба пайсці к парогу і папрасіць яго дапамагчы.

Пасля вяселля жаніх абавязаны перанесць маладую праз парог на руках, каб тыя зна­лі, што гэта новы член сям’і.

Запісана ў г. Гомель

ад Барушка Надзеі Васільеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Када сурочат чалавека, то канец спічкі апускают у свяшчоную ваду, амывают ча­ла­ве­ка і вылівают пад парог.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

У час вяселля маці жаніха, абвязаўшы рукі маладых ручніком, даўжна была пра­вес­ці чэраз парог маладых у хату. Эта значыла, што маладые павінны быць шчас­лі­вы­мі, не сварыцца.

Запісана в. Скароднае Ельскага р-на

ад Патапенка Праскоўі Савельеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Сінгаеўскай М. (2005 г.)

Нельга стаяць у парозе ці месці цераз парог смецце – гэта таксама дрэнна.

Лічылася, што на парозе збіраецца ўся чарната дома, таму дзіцяці ніколі не даз­ва­ля­лі гуляць на парозе.

Запісана ў в. Пякалічы Жлобінскага р-на

ад Канавальчык Н.А., 1925 г.н.,

Канавальчык Г.У., 1966 г.н.,

студэнтам Канавальчык Г.

Считается плохой приметой ступать на порог – день будет плохим. Если в дом во­шёл плохой человек, то порог посыпают солью.

Если кому-то из домашних очень плохо, то нужно пойти к порогу и попросить его помочь.

Запісана ў г. Мазыр

ад Барушка Надзеі Васільеўны, 1940 г.н.

(раней пражывала ў г. Гомель),

студэнткай Бандарэнка І.

Калі нараджалася дзяўчынка, то месца (паследыш) закопвалі пад парогам, каб ра­на забралі замуж.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Калі ў дзіця іспуг, тады яго ложаць на парог і прыгаворваюць: “Якая маць радзі­ла, такая і выхадзіла”.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Доўжык Аляксандры Захараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

На пароге ні нада есці што-небудзь, бо пра цябе будуць людзі “малаціць язы­ка­мі”. Колісь я чула, як мая матка казала.