Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Калі чалавек знаходзіць іголку, то ён павінен яе пераламаць і кінуць у шчыліну па­між масніцамі, каб не было ў доме сваркі.

Іголка можа быць абярэгам (або шпілька), але можа прынесці і негатыўнае (у ігол­ку можа ператварыцца ведзьма). Іголку без ніткі пазычаць нельга, а калі кашу ад­даў­жа­еш, то патрэбна кальнуць легенька таго чалавека ў руку, як бы незнарок, каб паз­бег­нуць сварак.

Калі вясной першы раз выганяеш скаціну ў поле, то ў гэты дзень карыстацца ігол­кай нельга.

Запісана ў в. Губічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Сяміход Марыі Антонаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Сачанка Г. (2010 г.)

Нільзя шыць на сабе – розум прышыеш. А калі ўжо начыў шыць, то нада ўзяць у зубы нітку ці кальцо залатое.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

На Раждество нельзя ничево шить, штопать, вышивать.

Если в хате над дверью незаметна втыркнуть три иголки, то люди, какие зла же­ла­ют, не смогут в хате быть, плоха им будет, прихадить перестанут.

Запiсана ў г. Гомель

ад Сідарэнка Любові Фёдараўны, 1926 г.н.

(прыехала з в. Вялікае Сяло Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

студэнткай Будзько М. (2006 г.)

Іголкай зашываць адзёжу на сабе нельзя, бо патом неразумнай будзеш. А ўжо, ка­лі зашыў, то нада гэта распароць. І добра ўсё будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Трэба ўткнуць булаўку ў дзверы, каб зашчыціць дом ад нячыстай сілы.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Штоб адагнаць нечысць або ведзьму, каб яны нічога плахога не надзелалі для людзей у хаце, нада ў парог уткнуць іголку вастрыём уверх і напроць яе ўвярху вас­т­ры­ём уніз.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Людзі злыя, каб нашкодзіць таму, каму завідуюць, утыкаюць ім у краваць іголку з ніткай. Калі белая нітка, то гэта яшчэ не так страшна, а калі чорная, значыць, вя­лі­кую злобу на цябе задумалі. Нада да бабкі іці, каб пашаптала цябе.

Запісана ў г. Гомель

ад Лазоўскай Ганны Сцяпанаўны, 1918 г.н.,

студэнткай Шкрэблік М. (2004 г.)

Нельга шыць цяжарнай жанчыне – дзі­це можа пупавінай абвіцца.

Калі цяжарная жанчына ўколіць сябе іголкай, у дзіця, калі яно народзіцца, будзе пля­ма на целе.

Запісана ў г. Гомель

ад Загорцавай Ганны Паўлаўны, 1960 г.н.

(перасяленка з в. Перагон Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),

студэнткай Загорцавай К.

Іголку ўтыкаюць у падолак, каб не зглазілі. І маладой дзяўчыне, якая выходзіць за­муж, утыкаюць у плацце.

Запісана ў в. Аздзеліна Гомельскага р-на

ад Зарэцкай Аксінні Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Шахрай В. (2001 г.)

Калі даеш з дому іголку каму, то толькі з ніткай.

Іголкі ўбіваюць у дзверы ад нечысці.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

З дапамогай іголкі порчу рабілі. То калі ж убачыш іголку ў хаце, якая аднекуль з’я­ві­ла­ся, то трэба яе белай тканню ўзяць (ні ў якім разе не голымі курамі), у карабок з-пад запалак палажыць, выйсці на перакрыжаванне дарог ноччу і падпаліць. Тады і ўсё дрэннае, што было на іголку нагаворана, згарыць.

Запісана ў в. Пякалічы Жлобінскага р-на

ад Сяліцкай Н.І., 1938 г.н.,

студэнтам Канавальчык Г.

Як ацеліцца корова, молозіва первое здоіш, працэдзіш яго, і кідаеш іголкі ў ета малозіва, і варыш, штоб карова не баялася сурокаў, штоб сметана была.

Іголку яшчэ нагаварвалі і падкідвалі, каб тому было плоха. Во расказвалі: дзяўчына выходзіла замуж і ў яе была подружка – очень хорошая. I дружылі яны крэпка. I ету падружку дзяўчына за старшую ўзяла. А яна іголку ўклала ей. Згулялі свадзьбу. З урэмям дзяўчына стала высыхаць і есці не хоча, страшэннай здзелалася. I памерла б яна, калі б к знахару не абраціліся. Ён ёй сказаў: "Шукай у фаце, табе ета здзелана. Калі знойдзіце, то яна к табе прыбяжыць. Не давай ні за рукі ўзяцца, нічога. Гані яе вон". I нашлі яны малюсенькую, тоненькую іголку. Тая вось і прыбегла, прашчэння прасіла. Казала, што болей гэтага не будзе. А тыя яе вон пагналі.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Іголку ні нада з дому даваць, бо будзеш тады балець і як кажуць у народзе, “калючкі вострыя будуць калоць у плечы”.