Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Елісеевай Ганны Нікіфараўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Пад парог клалі нож, каб нечысці не прыходзілі. Засцерагае гэ­та. Месці смяццё праз парог нельга, бо так як бы са смяццём і ўсё з хаты вымятаеш.

Маладажонам нельга ўдваіх заходзіць ў сваю новую хату пасля свадзьбы. Муж ужэ доўжан жану ўзяць на рукі і на адной наге перапрыгнуць разам з жаною парог, а пе­рад гэтым пускалі ў хату кошку. Калі чалавек хоча табе гора, то нада пасыпаць па­рог пяском з кладбішча.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Калі я яшчэ маладая была, мая свякруха мяне вучыла ніколі не вымятаць смецця цераз парог, гаварыла, што не будзе грошай. Яшчэ чула, што калі дзеўка не замужам, не трэба выкідаць смецця цераз парог, бо замуж ніхто не возьме, так і будзеш у дзеўках сядзець.

Запісана ў в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Дземідзенка Тамары Іванаўны 1936 г.н.,

студэнткай Сачанка Я. (2010 г.)

Парог лепш пе­ра­шаг­ваць правай, а не левай нагой, тады не здарыцца нічога дрэннага.

Запісана ў в. Борцікі Магілёўскай вобл.

ад Васільевай Зінаіды Васільеўны, 1922 г.н.,

студэнткай Манецька А.

Патэльня

Штоб узнаць пра таго, хто дзелаець порчу табе, нада ў скавараду насыпаць соль і пражарыць яе ў 12 часоў дня. Дымам етым прагнаць па ўсіх комнатах. Той, хто пад­дзел­вае, прыйдзе прасіць хоць што, бо яму стане плоха. Даваць нічога не нада.

На якісь празднік, даўно чула, бразкаюць сковарадамі, каб прагнаць чорта.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Не вылізваюць патэльню – салапатым будзеш.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Патэльня – прадмет, які ў чараўніцтве і вядзьмарстве выкарыстоўваўся для ба­ра­ць­бы з воднай стыхіяй. Гэты прадмет звязаны з агнём. Ёсць легенда, што ведзьма кі­дае ў ваду патэльню і праклінае ваду, знішчае яе, каб адпомсціць за патапленне дзі­ця­ці.

Ёсць яшчэ легенда, што ручай перасох пасля таго, калі ведзьма, дачка якой у ім па­та­ну­ла, кінула ў яго гарачую патэльню.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.

(нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Антончыкавай Н.

Печ

Калі чулі першы гром, то хваталіся за печ, як бы трэслі яе. Рабілася гэта, каб быць дужым цэлы год. Калі печ палілася, то трэба было яе хутчэй выпаліць, засланіць зас­лон­каю, каб у хаце быў дабрабыт. А хто доўга паліць у печы, то будзе наадварот.

Запісана ў в. Старыя Дубровы Акцябрскага р-на

ад Краўчанкі Васіля Дзянісавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Гаўрыловіч В.

Калі кот будзе лезці ў печ – на двары будзе холадна.

Ня трэба смецце кідаць у печ – будзе нядобра.

Калі печ вытапіў – трэба яе закрываць заслонкай.

Калі грымеў гром – дзяржаліся за печ, каб быць дужым.

Запісана ў в. Баравая Буда Кармянскага р-на

ад Белавусавай Ганны Фёдараўны, 1944 г.н.

Калі з печкі выскача вугольчык ці дровы раскідаюцца – ругацца будуць, могуць і разыйсціся мужык з жонкай.

Смецце не нада спальваць у печы, бо печ – пакравіцель прэдкаў, а іх нельзя вы­мя­таць ды спальваць памяць пра іх.