Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура:

1. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / Е. Левкиевская. – М. : Астрель, АСТ, 2000. – 526 с.

2. Виноградова, Л.Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян / Л.Н. Виноградова. – М. : “Индрик”, 2000. – 432 с.

3. Міфалогія беларусаў: Энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мн.: Беларусь, 2011.– 607 с.

4. Народная демонология Полесья: Публикации текстов в записях 80-90-х гг. ХХв. Т. 1: Люди со сверхъестественными свойствами / Сост. Л.Н. Виноградова, Е.Е. Левкиевская. – М. : Языки славянских культур, 2010. – 648 с.

5. Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. / Уклад., прадм., пер.і паказ. У. Васілевіча. – Мінск : Маст. літ-ра, 1999. – 654 с.

Ведзьма

Я знаю, шчо даўно булы гэты ведзьмы і шчас тожэ е. Гэто старыя бабкі, якія кал­ду­юць і робяць людзям зло. Воны звязаны з нычыстой сылой, з сатаною, шчо колы во­ны ўміраюць, перэдаюць своі знанія вэдзьмарства другім. Мучаюцца воны вэльмы, доў­го ўміраюць, кажуць, шчо гэто іх Бог наказвае за іх грэхы.

Запісана ў в. Аўсямірава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Гарбачэўскай Марыі Іванаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Мазоль В. (2010 г.)

Пакойная мама расказвала, шчо вэдзьмы пяророблялыса ў кота. Воны заўсёды людзям зло робяць. Шчэ казала, шчо ведзьмамы сатана ўладзіе. Воны бояцца цэрквы, Бо­га, крэста. Не знаю як зарэз, а раньшэ вэдзьмы булы.

Запісана ў в. Аўсямірава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Мазоль Міхаіла Васільевіча, 1962 г.н.,

студэнткай Мазоль В. (2010 г.)

Ведзьма звычайна ўяўлялася старой гарбатай жанчынай, апранутай у розны хлам. Казалі, што ведзьма магла прымаць вобраз жабы, ката, свінні, клубка, кола і ін­шых прадметаў. Ведзьма магла з’явіцца ў любы момант, але часцей усё ў сатанінскія дні.

Ведзьма магла прынесці шмат шкоды чалавеку. Пры дапамозе разнастайных за­моў, загавараў яна шкодзіла людзям. Яна магла разлучыць каханых, пасварыць мужа і жон­ку, зрабіць так, каб чалавек захварэў смяротнай хваробай. Ведзьма магла прынесці шкоду будучаму ўраджаю. Вядомы “ведзьмавы за­ло­мы”, пры дапамозе якіх яна шкодзіла жыту. Але людзі маглі пазбавіцца ад заломаў.

Вядома шмат гісторый, калі ведзьма адбірае малако ў каровы. Вось аднойчы ў су­сед­няй вёсцы здарылася гісторыя, калі карова зусім не давала малака. І, аказалася, што гэта шкодзіць ведзьма. Тады яны пазвалі свяшчэнніка, які прачытаў малітвы ў хля­ве. І потым ўсё стала на свае месцы.

Запісана ў в. Гаць Акцябрскага р-на

ад Будкоўскай Ніны Антонаўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Маскалёўка Нараўлянскага р-на)

студэнткай Носка Г. (2005 г.)

Ведзьмай называлі таго, хто можа ператварыцца ў свінню і катоў.

Было гэта ў Шарсціне. Мне расказвалі. Была калдуння і магла здзелацца са­ба­кам. Яна залазіла ў хаты. Галоўнае, што не цераз дзверы лезла, а ў вокны. Залезе ў ха­ту, нап’ецца вады з вядра, а тады людзі, якія нап’юцца з таго вядра, паміраюць.

Вырашыў адзін мужчына падсцерагці гэтага сабаку. Ён узяў тапор і ждаў. А са­ба­ка лазіў у вокны ў 12 часоў. Дык стаіць той мужчына і глядзіць: на вакно кладуцца ла­пы, а ён як дасць тапаром па тых лапах, а яны і ўпалі на пол, а потым праўраціліся ў ча­ла­ве­чую руку. Сабака той збёг. Мужчына ўзяў людзей, і мы пайшлі шукаць чалавека без рук. Зайшлі ў хату на краю дзярэўні, а там сядзіць баба ля печкі. Яна была без ру­кі, ісцікала кроўю. Гэта была тая баба, якая пускала яд у вядро з вадой.

А гэта было ўжэ са мной. Як я дзеўкай была, гулялі мы па хатах. І вось ідзем мы з гулянкі, смяемся. А тады глядзь – свіння бегае. А гэта было на Івана Купалу. Хлоп­цы тады загналі ў дом гэтую свінню, а яна вішчыць, вырываецца.

Усе пайшлі спаць. А на ўтра свіння прапала. Гэта была, значыць, ведзьма.