Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Крупец Добрушскага р-на

ад Мішуравай Сцепаніды Архіпаўны, 1914 г.н.,

студэнткай Яфрэменка В. (2000 г.)

Баннік жыве ў бані. Стары дзядок з доўгай барадой. Любіць, каб у бані парадак быў. Злаваўся, калі хазяін пасля сябе астаўляў венік, мыла, ваду ў тазіку. У наступны раз тады мог што-небудзь зрабіць назло.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранава Мікалая Рыгоравіча, 1937 г.н.,

Студэнткай Бобрыкавай н. (2006 г.)

Ведаю лазніка, ведаю. Мне мамка пра яго расказвала. Усё пугала мяне, калі я ма­лая была. Казала, што ён жыве ў лазні, на верхняй паліцы, і што ён вельмі злы. У дзя­рэў­ні дзеўкі гаварылі, што многа хто яго бачыў. Гэта такі старычок з сівымі ва­ла­са­мі. Ён увесь у бярозавых лістах. Адна жанчына казала, што аднойчы ён чаго-та ра­заз­ліў­ся і ашпарыў яе кіпятком. Як даў духу, дык яна, бедная, чуць уцякла з бані, думала, што Богу душу аддасць. Дык пасля гэтага год у баню не хадзіла, так баялась яго. Тады ёй параілі яго задобрыць. Трэба аставіць яму ўсё, што нада, каб хораша памыцца, дык ён і задобрыцца. Тая так і зрабіла, дык цяпер усё нармальна, мыюцца, і саседзі ходзяць, ніхто не жалаваўся, а наадварот, усе хваляць баньку.

Запісана ў в. Сырск Кармянскага р-на

ад Зайцавай Марыі Ягораўны, 1921 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Лазнік вельмі любіць парыцца ў лазні, і яму пакідаюць для гэтага венік і ваду. Ён мыецца заўсёды ўначы і не любіць, каб хто-небудзь заставаўся ў лазні. Калі нехта зас­та­нец­ца, то ён кідаецца камнямі, каб забіць яго. Лазнік пужае рогатам жанчын, якія мы­юц­ца вельмі позна. Калі ў лазні заставаўся лазнік, яна абавязкова згарыць або раз­бу­рыц­ца.

Запісана ў в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на

ад Гаўрыленка Тамары Мікалаеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Марчанка В. (2004 г.)

Вяздзе нечысць жыве. Кажуць, і ў бані жыве добрая сіла – баннік. Няма бан­ні­каў толькі ў старых банях, дзе ўжэ не топіцца. Не любіць ён, як баня без пару. Яшчэ не любіць, як позна мыцца ў баню йдуць. Яму ж нада сваю работу рабіці, людзей, што ў бані былі, лячыць. Баню і банніка ўсягда ўважалі, лячыцца туды хадзілі.

Запісана ў в. Страдубка Лоеўскага р-на

ад Логіс Кацярыны Кандрацьеўны, 1913 г.н.,

студэнткай Логіс В. (2009 г.)

Он, лазнік, жывець у бане. Як і дамавы, гэта старычок сяды, з барадой дліннай-длін­най. Знаходзіцца пад лаўкай у бані. Любіт сядзець у веніках.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Даніленка Наталлі Уладзіміраўны, 1966 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Баннік – ета такая істота, што жывець у бані. Вось як толькі пастрояць баню, дык баннік у ёй і пасяляецца. Выгляд мае старога дзядка з сівой барадой і валасамі. Ён всег­да дагледжаны, барада і валасы расчосаны. Ходзіць ён у белай рубашцэ, заўсёды чыс­ты. Любіць парадак і чыстату ў бані, сочыць за ёю. Злуецца заўсёды на плахіх гас­па­да­роў. Калі гаспадар добры, дык баннік яму баньку добрую дзелае ды венічак добры бя­рэ. Калі гаспадар плахі, дык баннік можа яму баню выстудзіць, каб той не памыўся. Зліц­ца баннік на тых, хто вельмі позна прыходзіць мыцца і не дае яму адпачываць.

Запісана ў г. Бялынічы Магілёўскай вобл.

ад Селівестравай Таццяны Якаўлеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Чыжук Н. (2004 г.)

Ка­лі ўваходзілі ў лазню, то казалі: “Хрышчоны – на палок, нехрышчоны – з палка”. Ве­ль­мі дрэнна лазнік адносіўся да тых, хто ішоў мыцца “у чацвёртую чаргу” або якія мы­юц­ца выпіўшымі. Тады лазнік мог задавіць іх, або здзерці скуру. Калі ў лазні па­чы­на­ла­ся нешта не тое, то трэба было хутка выйсці з лазні задам наперад.

Па лазніку можна было варажыць. Ноччу дзяўчаты падыходзілі да лазні, сунулі ру­ку ў вакно або ў дзверы. Калі лазнік дакранаўся махнатаю рукою, жаніх будзе ба­га­ты, а калі голаю, то бедны.