Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў п.Чырвонае Жыткавіцкага р-на

ад Цімашчэня Ганны Парфёнаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Макарэвіч Е.

Усегда, ва ўсе врэмена былі ані, ведзьмы. Многа історый знаю. Знаю такую іс­то­рыю. Памёр у сям’і мужык. Засталася жонка з двума дзецьмі – хлопец і дзеўка. І ўсё врэ­мя завідавала саседка этай сям’і. І захацела прырабіць яна ім. Ва врэмя памінак узя­ла тая ведзьма тры банкі: адну – вялікую, другую – паменей, трэцюю – зусім ма­ле­нь­кую і наліла туды вады да самых краёў. І стала штось няладзіцца ў сям’і той: са зда­роў­ем у маці стала зусім дрэнна, да і дзеці хадзілі, як не свае. І заўважыла тая жонка, што на падаконніку банкі тыя стаяць, а вада на дне аж чорная была. Тады яна ўзяла да і выліла тую ваду, а банкі разбіла. А шчас, слава Богу, добра з той маладзіцай усё і з дзе­ць­мі тожа.

Запісана г. Калінкавічы

ад Есьман Паліны Адамаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Торап Т. (2005 г.)

Я лічу, што ведзьма – гэта тая істота ці нячыстая сіла, пра якую ёсць шмат па­ве­р'­яў. На мой погляд, яна жыве ў любым мястэчку, далёка ад людзей, але ўсё ж такі з імі сутыкаецца. Ведзьма выглядае як жанчына. Яна худая, згорбленая, вочы злыя, ва­ла­сы ў яе альбо чорныя, альбо сівыя, але вельмі калматыя. У нашай вёсцы людзі ка­за­лі, што ведзьма можа нашкодзіць не толькі людзям, але і жывёлам, гэта каровам, свін­ням, козам. Яна валодае вялікай магічнай сілай. Ад яе загавораў ды нашэптаў можна цяж­ка захварэць і памерці. У нашай вёсцы было павер’е, што ведзьма порціць траву. Ка­лі гэтую траву з’есць карова, дык малако будзе негодным, кіслым.

Запісана ў в. Азарычы Калінкавіцкага р-на

ад Лазарэнка Веры Канстанцінаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Лагвіненка В. (2006 г.)

Я сама родам з дзіревні Залатуха Калінкавіцкага раёна. І вот я хадзіла в школу, бы­ла піанеркай, наш клас прыкреплялі к бабкам, чтобы мы ім памагалі. Мы мылі па­лы, драва калолі, белілі в доме. І вот меня з падружкай прыкрепілі к адной бабке. А все в дзіревне гаварылі, што ана ведзьма. Но я з падружкай нічево такова неабычнава за ней ні відзела. Ведзь ведзьма – эта злая калдунья. І есць такой празнік Купала з 6 на 7 іюля. Все ведзьмы праврашчаюцца ў жывотных і дзелают зло людзям: сасут у жы­вот­ных малако. З часа ночі ані гуляют, на лбу ў ніх вырастают рага. В эта время ані на­водзят порчу на людзей, пугают іх, наводзят порчу і на жывотных. І меня мая мама ўчы­ла, чтобы в атрезак времені з 12 ночі я нікагда ні садзілась есць, ні лажылась спаць. Расказала мне мама і пра бабку, каторай мы памагалі. У этай бабкі была дочка. І людзі все гаварылі, что бабка передала ёй сваю сілу. І рядам з этай бабкай жыла са­сед­ка. І вот как-та пашла эта саседка даіць карову. Вашла в сарай і відзіт: стаіт её ка­ро­ва, а лягушка (толька не сама лягушка, а образ лягушкі – такой ў цені) сасёт у ка­ро­вы малако. Ана, хазяйка, взяла вілы і бросіла в эту цень – і пряма в лапу. Этот образ сра­зу прапал. А утрам ана увідзела дачку бабкі, каторая шла с завязаным пальцэм нагі. Са­сед­ка спрасіла, что ў цябе з нагой, а та ёй атвеціла, што на поле пракалола. Эта рана ў неё очень гнаілась. І когда людзі пасаветавалі ей пасыпаць рану сасновай пыльцой – всё как рукой сняла. І ана да сіх пор жывёт там. Людзі гаварят, что і сейчас калдует.

А маць её ўже ўмерла. Эта была зімой. І людзі гаварілі, што та долга не магла ўме­рець. Кагда она ўже аташла, людзі той ноччу відзелі 12 челавек в чёрнам, каторые заб­ра­лі гроб і ўнеслі. Эта былі черці. А на следушчый дзень бабку пахаранілі. Людзей бы­ла очень мала. Все зналі, кем ана была да і баялісь, ведзь хараніла её дачка-ведзьма, ка­то­рая пріняла сілу злую в себя.

Запісана ў в. Бабровічы Калінкавіцкага р-на

ад Чарняковай Таццяны Віктараўны, 1962 г.н.,

студэнтам Каравякіным Ю.

Ведзьмай людзі называлі жанчыну, якая ўступіла ў згоду з нячыстай сілай. Ня­чыс­тая сіла давала ім такія магчымасці, якіх не можа быць у звычайнага чалавека. Ка­лі здаралася нешта дрэннае, лічылі, што гэта ўсё ведзьма. Ведзьма забірае малако ў ка­роў і наводзіць порчу. Але людзі верылі, што есць і добрыя ведзьмы. Яны дапамагалі зма­гац­ца з хваробамі, маглі выклікаць дождж і інш. К такім жанчынам вельмі рэдка хто заходзіў. Жылі яны звычайна дзе-небудзь у канцы вёскі або ў лесе. Дзецям не паз­ва­ля­лі і блізка падыходзіць да іх дома. Калі хто-та хацеў звярнуцца да вядзьмаркі, то ра­бі­лі гэта ціха, каб ніхто не ведаў. Людзі лічылі, што такіх жанчын трэба знішчаць. Каб назаўсёды знішчыць ведзьму, трэба яе спаліць разам з хатай.