Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Мазыр (Целепуны)

ад Бараноўскай Ганны Данілаўны, 1928 г.н.

Калі першы раз вясною ўбачыш бусла, які ляціць, то будзеш увесь год здаровы, а калі стаіць – хворы.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Бусел – божая пціца, чаму і селіцца радам з людзьмі, памагае ім, аберагае, як той Бог, тожа аберагае людзей.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Багачовай Веры Паўлаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Убачыш бусла – шчасце табе будзе вялікае, год будзе добры, ураджайны.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Бусел чалавекам быў. І Гасподзь сабраў ўсіх гадзюк, усякую гадасць у мех і ска­заў, каб ён кінуў усё гэта ў рэчку. А ён нёс, нёс, і яму стала інцярэсна, што ў мяху, ён паг­лядзеў, а яны ўсе павылазілі. І Бог сказаў, што яму ўвесь век лятаць і ўсё гэта збі­раць.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бужан Марыі Аляксандраўны, 1938 г.,

студэнткамі Бужан А., Гарбачовай М. (2002 г.)

Калі ў дзярэўню прылятае бусел і садзіцца на стаўбы, то ў гэтым канцы будзе ілі пакойнік, ілі бальшая бура. I гэта праўда.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Калісьці чула такі сказ. Када хадзіў яшчэ Бог па зямлі, наводзіў парадкі, ён убачыў, што многа ўжэ на свеце вужакаў усякіх развялося. Сабраў ён іх у мяшок і сказаў чалавеку несці еты мех і кінуць у глыбокую ямку. А той захацеў паглядзець, што там. Адкрыў і гадзюкі распаўзліся. За ета Бог ператварыў чалавека ў бусла. Той лятае і збірае вужакоў, дай жа і жыве ён каля чалавека. Нільзя ўбіваць бусла, бо Бог накажыць.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Е. І. Быхаўцавай, 1926 г.н., М.І. Дзегцяровай, 1923 г.н.

(раней пражывалі ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Шылянок М.

Бусел – гэта чалавек. Бог сабраў жаб, вужоў – усё ў мяшок. Даў чалавеку, каб за­нёс у прорву. Рассыпаўся мяшок. Тады Бог праўраціў чалавека ў бусла за ета.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Бусел – добрая, божая пціца. Калі першы раз чалавек бачыць бусла, які высока ля­ціць, тады ўвесь год чалавеку будзе добра ва ўсём. А калі бачыш яго, што ляціць ніз­ка, то будзе плоха гэтаму чалавеку, ён будзе сільна балець.

Калі бусел гняздзіцца на хаце, значыць, гэтай сям’і будзе ўсю дарогу добра.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Доўжык Аляксандры Захараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Бусел – прыгожая птушка. Яе нельзя абіжаць. Бог можа пакараць за гэта. Нельзя раз­ру­шаць іх гнёзды, а наадварот, трэба памагаць ім у пастройкі гнязда. Людзі за­цяг­ва­юць старое калясо на крышу хаты або на стоўб. Бусел тады сам робіць гняздо.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Лаўшук Марыі Якаўлеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Гэта хораша, калі буслы каля хаты. Гэтаму чалавеку і ягонай сям’і будзе ўсё лад­на. Але ж калі людзі нашкодзяць буслам – чакай бяды. Нельга збіваць іхнія гнёзды, бус­ля­нят малых выкідваць з іх, забіваць, бо тады яны бяду прынясуць. Могуць кінуць га­ла­веш­ку на хату ці пуню і згарыць усё гарам. Калі не рабіць ім шкоды, дык будуць яны вяртацца кожны раз да цябе.

Запісана ў в. Краснаўка Светлагорскага р-на

ад Паўлаўцовай Людмілы Уладзіміраўны, 1950 г.н.

(раней пражывала ў г. Вялікі Усцюг Расійскай Федэрацыі),

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Кагда Бог хадзіў па зямле, то ён сабраў усю гадасць у мех і чалавеку сказаў ка­раў­ліць. Чалавек развязаў мех і выпусціў гадасць. Бог убачыў ета і здзелаў яго буслом, штоб ён пасабіраў ету гадасць. Вось ён да сіх пор і сабірае. Бусел – харошая пціца. Ён ні­каг­да людзям не шкодзіць, і яго не нада абіжаць.