Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Калі сабака зімой качаецца – будзе снег, а летам – дождж.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Калі сабака вые на луну – к няшчасцю.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Калі сабака награбае зямлю, то на гэтае месца станавіцца нельга, а то цела будзе часацца.

Запісана ў в. Барсукі Кармянскага р-на

ад Кротавай Жанны Аляксандраўны, 1959 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Сабака скручваецца калачом – холад, расцягваецца па зямлі – цяпло.

Калі сабака вые, задраўшы галаву ўверх, то будзе пажар, а апусціўшы ўніз – смерць.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Еслі сабака дома ілі па вуліцы бегае і вые, ета тожа к плохому. Еслі ўніз лычам вые – покойнік у дварэ будзе, еслі задзірае ўгору – ета на пажар.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Сабака – добры друг чалавеку. Еслі хазяін параніць нагу, дык сабака можа рану тую залізаць. Можа і свайго ўкусіць.

Еслі сабака вые ўгару – будзе пажар, еслі ўніз – смерць.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Калі вые страшэнна сабака, то ета на гора або на смерць.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Захарава Мікалая Пятровіча, 1928 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Когда собака вые на небо – будзе пожар, еслі вые ў зямлю – нехто памрэ.

Запісана ў в. Вічын Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Сумар Агаф’і Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Калі маленькая сабачка к табе прыстане, то чакай новага сябра.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

А сабака – гэта ж самы даўнейшы друг чалавека. Казалі раней, што сабака таксама чалавекам быў, толькі што-та нядобрае зрабіў ці то наклевітаў і Божачка яго ў сабаку абірнуў, каб скупляў свой грэх і заўсёды пры чалавеку быў, дапамагаў яму.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Жмачынскай Н.

Калі сабака крох не есць пасля бальнога, яму нядолга жыць.

Запісана ў г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.

ад Талпінскай Марыі Фёдараўны, 1940 г.н.,

студэнткай Талпінскай Ю. (2010 г.)

Колы сабака вые ўверх, то будэ пажар, а колы ўніз, то будэ пакойнік.

Запісана ў в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Лаговіч Ніны Герасімаўны,

студэнткай Каральчук К. (2010 г.)

Сава

Сава – ета чортаў служка. Яна днём спіць, а ноччу людзей пужае, каб не мяшалі ня­чыс­тай сіле. Калі сава гукае каля хаты, нехта скора памрэ.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Кабадзейцавай І. (2004 г.)

Сава лётае – дзеўка родзіць.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н.

(раней пражывала ў в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Сава – якая-та странная птушка. Яна, як і зязюля, прынося вельмі плахія но­вас­ці.