Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Соль прыцягвае да сябе дрэнную энергію. Нездарма вядро з соллю ставяць пад тру­ну з нябожчыкам, каб прыцягвала да сябе ўсю чарнату. Нельга рассыпаць соль, бо будзе сварка ў сям’і. А каб сваркі не было, трэба на рассыпаную соль зверху пасыпаць са­ха­рам. Тады будзе ўсё добра.

Запісана ў в. Пякалічы Жлобінскага р-на

ад Канавальчык Н.А., 1925 г.н.,

студэнтам Канавальчык Г.

Соль – гэта белая смерць. Яе нельга рассыпаць, бо будзе ссора.

Запісана ў в. Юшкі Калінкавіцкага р-на

ад Малько Тамары Іванаўны, 1936 г.н.

Ня трэба рассыпаць соль – будзе ня добра, ня будзе грошаў.

Калі соль рассыпалі на стале – будуць сваркі.

Запісана ў в. Баравая Буда Кармянскага р-на

ад Белавусавай Ганны Фёдараўны, 1944 г.н.

Соль рассыпаць нельга, а то ў хаце ругань будзе.

Перасоліш соль – улюбіўся значыцца, а можа быць і наадварот.

Соль нельга аддалжываць нікому, гэта значыць здароўе сваё не шкадуеш, значыцца, аддаеш яго.

Запісана ў в. Барсукі Кармянскага р-на

ад Вяркоўскай Надзеі Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Пастуховай Т. (2010 г.)

Нельзя аддалжаць соль, таму што на солі дзелаюць. Малых лячылі соллю.

Запісана ў в. Хізаў Кармянскага р-на

ад Сяргеенка Марыі Іванаўны, 1945 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Соль нельга рассыпаць, а то ў хаце будзе вялікая ссора.

На нач нельга соль даваць, каб не забалелі.

Запісана ў в. Хізаў Кармянскага р-на

ад Аўласенка Надзеі Міхайлаўны, 1920 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Калі рассыпалася соль на пол ці на стол, неабходна зрабіць пальцам на солі крыжык тры разы і сказаць: “Божа, спасі ад няшчасця”.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Жарынай Настассі Захараўны, 1920 г.н.,

студэнткай Васільцовай В.

Нельзя рассыпаць соль, патаму што весь наступны дзень будзеш з усімі сварыцца.

Запісана ў в. Сіманічы Лельчыцкага р-на

ад Грыб Таццяны Іванаўны, 19469 г.н.,

студэнткай Федаровіч Т. (2010 г.)

Калі соль рассыпеш, то ета да таго, што хто-то ў хаце сварыцца будзе.

Запісана ў в. Стадолічы Лельчыцкага р-на

ад Бароўскай Мальвіны Рыгораўны, 1930 г.н.,

студэнткай Богдан Т. (2010 г.)

Калі рассыплеш соль, то трэба абавязкова смяяцца, бо будзеш моцна плакаць.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Соль – слёзы, а слёзы ж салёныя.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Нельга рассыпаць соль, бо гэта вядзе да страты грошай і нечага дрэннага ў ся­м­’і.

Запісана ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на

ад Касцючэнка Т.Н., 1970 г.н.,

студэнткай Касцючэнка Г. (2010 г.)

У соль ні можна мачаць хлебам ці чым другім. Так рабіў толькі Іуда. Соллю трэ­ба пасыпаць усё зверху.

Калі рассыпаецца соль, то ў хаце будзе сварка.

У нашай мясцовасці складалі сена на тачку ў стоўп, пасыпалі яго ў канцы сол­лю, каб сена не порцілася, і засцерагалі ад “дурнога вока”.

Калі ў суседзяў запускалася кароўка, мы ім давалі малако. Перад тым, як нясці, аба­вяз­ко­ва сыпалі ў збанок, на малако, соль. Суседзі пералівалі малако ў сваю па­судзі­ну, а ў наш збанок лажылі кусочак хлеба.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Кажуць, што калі рассыпаць соль, дак ругня будзе.

Нельга аддалжваць нікому соль, лічыцца, што здароўе сваё аддаеш. За соль па­він­ны былі плаціць грошы.

Яшчэ казалі, што калі рассыпалася соль, яе патрэбна засыпаць цукрам, каб не пас­ва­рыц­ца з кім-небудзь.

Запісана ў в. Белае Балота Рэчыцкага р-на

ад Грышкавец Вольгі Ільінішчы, 1931 г.н.,

студэнткай Асадчанка А. (2010 г.)

Калі рассыплеш соль на падлогу – будзе сварка з мужыком. Каб не было сваркі, трэ­ба рассыпаць сахар па рассыпленай солі.