Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Раньша мядзведзь – ета быў чалавек, каторы любіў мёд і краў у саседзей. Бог паг­лядзеў і здзелаў з яго мядзведзя.

Запісана ў в. Палессе Светлагорскага р-на

ад Захаранка Праскоўі Фядосаўны 1934 г.н.,

студэнткай Мітраховіч В. (2007 г.)

Мядзведзем стаў адзін чалавек-гультай, каторы сам нічога не рабіў, а краў чужы мёд. За ета яго Бог пакараў і зрабіў яго мядзведзем.

Запісана ў г. Рэчыца Гомельскай вобл.

ад Е. І. Быхаўцавай, 1926 г.н., М.І. Дзегцяровай, 1923 г.н.

(раней пражывалі ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Шылянок М.

Павук

Убачыць павука – к добрым навасцям.

Запісана ў Асіповіцкім р-не Мінскай вобл.

ад Чаропка Надзеі Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Юшчанка К. (2010 г.)

Нельзя убіваць павукоў, а то няшчасце случыцца.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Павукі – гэта хазяева ў хаце. Няльзя ніколі іх убіваць, бо ні будзе ладу ў гэтым до­ме і спакойнай жызні.

Калі павук спускаецца на павуцінні да чалавека – чакай якіх-та вялікіх са­быц­цяў у сваім жыцці.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Табулінай Аляксандры Міхайлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай ІёткаІ. (2004 г.)

Павучок – хатні гаспадар. Яго нельга ні забіваць, ні крыўдзіць. Калі ўжо трэба выправіць яго з хаты, то толькі на веніку. Зімой – у сенцы, летам можна вуліцу.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскага Уладзіміра Рыгоравіча, 1943 г.н.

(перасяленец з в. Жалезнікі Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Певень

Калі на Благавешчанне певень зможа папіць са страхі вады – будзе вельмі цёп­лая вясна.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Захарава Мікалая Пятровіча, 1928 г.н.

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Калі певень кырхае і стаіць на адной назе – будзе холадна.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Еслі певень пяе цот разоў, то мароз будзе, а летам – пагода. Еслі певень пяе ліш­ка – дождж будзе, ламацца будзе пагода.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Когда петух стоит на одной ноге – к большому морозу.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Бордак Нэлі Аляксандраўны, 1969 г.н.,

студэнткай Бордак Ю. (2010 г.)

Як пакойнік у дзярэўні, пеўні пяюць не сціхая. Яшчэ пяюць на пажар.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанкай Н. (2010 г.)

Пчолы

Еслі пчол знішчаць – вялікі грэх. Пчала – божая тружаніца.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Калі пчала жаліць чалавека, то жала яе ў целе астаецца, а без яго пчала жыць не мо­жа. Вот і памірае яна.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Пчала памірае, калі ўжаліць, таму што ў гэтага чалавека очэнь многа грахоў. Ён грэш­ны, вот і памірае тады пчала, кагда ўжаліць гэтага чалавека, ад яго грахоў. Ра­нь­шэ гаварылі, што паміраў чалавек, калі жаліла пчала.