Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура

1. Славянские древности: этнолингвистический словарь в 5-ти томах/ Под ред. Н.И. Толстого. – Т.1: А–Г.–М.: Междунар. Отношения, 1995. – 584 с.

2. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.];склад. І.Клімковіч. – 2-ое выд., дап. –Мн.: Беларусь, 2006. – 599 с.

3. Никифоровский, Н.Я. Нечистики: Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе / Н.Я. Никифоровский. – Витебск: Типография им. Коминтерна, 1995. – 85 с.

4. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / Е. Левкиевская. – М.: Астрель; АСТ, 2005. – 526 с.

5. Русская мифология. Энциклопедия. – М.: Эксмо; СПб.: Мидгард, 2005. – 784с.

Балотнік

Балотнік жыве ў балоце. Заманьвае чалавека гукамі рознымі, нібы дзіця плача ці яшчэ што-нібудзь.

Сама яго не бачыла: але кажуць, што ён падобны да лешага або вадзянога.

Запісана ў г. Пінск Брэсцкай вобл.

ад Кароль Праскоўі Сямёнаўны, 1920 г.н.

(раней пражывала ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл.),

студэнткай Лазіцкай Т. (2004 г.)

Балотнік у балоце сядзіць. Нічога дрэннага ён не дзелае. Ён сядзіць і жджэ, калі к яму прыдуць, а ўсе ўсягда туды ішлі. Вон тая ягада клюква там расце таксама, і па яе ходзяць. К яму ўсягда хадзілі, ён там.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цубашава Эдуарда Фёдаравіча, 1940 г.н.,

студэнткай Чураковай Ю. (2010 г.)

Даўно ета случылася, але ўсё было на самай справе. Мне пра ета здарэнне мама ка­за­ла. Мужыкі лес валілі, стаміліся, а тут вада закончылася. Пайшлі да крыніцы, але ж не туды звярнулі з-за стомы і аказаліся каля балота. А тады лета жаркае было, сма­лі­ла сільна. І на етым балоце яны ўбачылі балотніка. Сначала яны і не думалі, што корч пасярод балота быў балотнікам. Аднак той пачаў варушыцца, а потым у багну пай­шоў.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Балотнік жыве ў балоце. Ён можа п’янага чалавека завесці ў балота. Што ён зас­та­ве, то і будзе дзелаць чалавек. Аднаго п’янага чалавека завёў у балота і заставіў яго іг­раць, а сам танцаваў пад яго музыку. Чалавеку балотнік даваў дзеньгі за ета. Калі ча­ла­век ачнуўся ўтрам, то аказаўся на пні і кругом яго ляжалі адні чарапкі, а не дзеньгі. Ба­лот­нік робя на балоці ўсякія чудзяса, а калі чалавек прасыпаецца, то нічога не пом­ня.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Етага балацяніка рэдка хто бачыць, таму што мала хто вяртаецца з гэтага па­да­рож­жа жывым. Але мой родны дзядзька казаў, што балотнік – гэта такі цвёрды студзень з чырвонымі вачыма. Дзядзька расказваў, што аднойчы ля балота ірваў сабе ней­кія травы і пачуў нейкія незразумелыя звукі. Глянуў на балота, аж адтуль вылазіць еты студзень. Дзядзька перапужаўся, бо вочы свяціліся вялікай злосцю. Дзядзька спа­чат­ку застыў, але потым апомніўся і пабег, кінуўшы ўсе сабраныя травы.

Запісана ў в. Старае Сяло Веткаўскага р-на

ад Кавалёвай Валянціны Іванаўны, 1946 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Балотнікі самыя злыя пачвары. Жывуць яны ў балоце, самі ж такога цвету, што і балота. Балотнік у сваіх уладаннях вырошчвае кветкі-аганькі, якія свецяцца пры­го­жым светам, а таксама маюць добры пах. На гэты пах асабліва ідуць дзяўчаты, а як уба­чаць самі кветкі, то пра ўсё забываюць, а зробяць крок і праваляцца ў багну. Таму людзям нада быць асцярожнымі, калі ля балота ходзіш.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Балотнік – ета такі страшны дух, які жыве на дне балота. Ён сільна любіць людзей зацягваць у багну. Дзядзька мой раз зайшоў у незнаёмае месца, думаў на пту­шак папаляваць. Глядзіць, аж паляна цёмна-зялёная, а на ёй сядзіць птушка. Дзядзька зра­біў крок і адчуў, што пачынае правальвацца ў багну. Здавалася, што цягне яго нех­та з усёй сілы ўніз. Добра, што побач лаза была, дык ён учапіўся і вылез. Ды і казаў по­тым, што пачуў жаласлівы стогн. Мабыць, балотнік перажываў, што прыходзіцца ад­пус­каць чалавека.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Жывёт у балоце. Ціпа вадзянога. Грозны, страшны, абросшы. Асобенна часта абі­та­ет, дзе дрэва. Уцягівает людзей, засасывает.

У балотніка спутніц нету, эта толька ў вадзянога.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Балотнікі – гэта такія страшныя, яны дужа злыя. Еслі каго захочуць, у трасіну за­цяг­нуць, еслі ім не панравілся. Усюды нада было прайці з божай малітвай. Не пан­ра­віц­ца яму чалавек – будзе вадзіць яго па балоту. А захоча, так і ўтопя. Каб ад ба­лот­ні­ка зберагчыся, нада малітву пачытаць і з ім пагаварыць. Балотнік стараўся не­ха­ро­шае дзелаць людзям.