Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Елісеевай Ганны Нікіфараўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Еслі новою іголкою пошыць наволочку на подушку, а потом гэтою ж іголкою пры­шы­ваць гузікі мужыку, то вон нікагда з другімі гуляць ня будзе.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Нельга іголку даваць жаніху, нявесце або суседу, каб не было ў хаце бядноты.

Запісана ў в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Кухарэнка Любові Захараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Архіпенка Г.

Кажух

Кагда жэняцца, маладых нада садзіць на адзін обшчій стул. Еслі нету обшчева сту­ла, то садзят на кажух. Едзінае палатно – едзіная сям’я.

Запісана ў г. Гомель

ад Савянковай Ларысы Васільеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іванчыкавай І. (2004 г.)

Маладых трэба садзіць на кажух, вывернуты поўсцю наверх, каб багатыя былі.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Кажух сцеляць маладым на лаве, каб багата жылі і дзяцей многа нарадзілі.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Сцеляць маладым на лаўку на куце і садзяць іх пад абразы ў час вяселля, каб багатыя былі ды шчаслівыя.

На стары Новы год і Раждзество Хрыстова выварочваюць кажухі і ходзяць у іх у госці к тым, каму жадаеш толькі добрага ўсяго.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Было, молодую ек до венца нараджалі, то садзілі яе на дзежку, наверх пок­ры­тую кожухом, коб за мужом была, бы за паном. Коб був всягда хлеб і вяліса овечкі.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Маладых нада садзіць на вывернуты кажух, каб багатыя былі, і сачыць, каб на той кажух ніхто акрамя іх не сеў.

Запісана ў в. Старыя Хракавічы Брагінскага р-на

ад Літвіненка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Ефіменка М. (2010 г.)

Каша

На Калядкі варылі кашу-куццю. Вяршочак ад куцці аддавалі куркам, карове, ху­до­бе, штоб вялася.

Тое сена, на якім стаяў гаршчочак з куццёй, падкладвалі куркам, штоб добра нес­лі­ся і цыплятак выводзілі.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Качарга

Калі чалавек выпраўляўся куды-небудзь, то родныя ставілі качаргу ўверх (дагары), каб везла ў той справе, па якой чалавек паехаў ці пайшоў.

Запісана ў в. Старыя Дубровы Акцябрскага р-на

ад Краўчанкі Васіля Дзянісавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Гаўрыловіч В.

Няможна качаргою падпіраць печ, бо мужык гуляць будзе.

Запісана ў в. Вічын Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Сумар Агаф’і Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Качалка

Незамужняй дзяўчыне ні можна качалку лізаць (таўкачык), бо будзе лысы му­жык.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Кашуля

Калі надзяваеш наізнанку – эта плоха. Значыць, цябе хто-та абгаворвае ці хто-та пад­роб зробя, ці нешта дрэннае праізайдзёт дома. Калі так адзенеш, нада яе быс­т­рэ­нь­ка здзець і папрасіць, каб цябе хто-та па спіне пабіў, тады ўсё добра будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Малому дзіцяці апраналі кашулю наізнанку, каб яго не зглазілі.

Запісана ў г.п. Новае Жыццё Гомельскага р-на

ад Якімцовай Валянціны Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смольскай К. (2004 г.)

Калі дзіця сглазілі, то маці трэба падолам сваёй кашулі з ізнаначнай стараны пра­цер­ці яму адкрытыя месцы і твар, ручкі.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

Ад зурокоў трэба выцерціся мацерыной сорочкой, подолом етой рубашкі. Вы­ці­раць трэба ліцо і рукі обязацельно.

А каб дзеці былі дружные, то ім трэба було одзеваць рубашку одну. Сначала штоб першэ дзіця её поносіло дні 3, а потом схаваць рубашку до рождзенія другого. І даць адзеці ўжэ другому дзіцяці. І так колькі дзяцей у сям’е будзе, то ўсе воны будуць друж­ные.

То, я знаю, моей унучке робілі. Я за бабу ў её дзяцей була. Повітухой у её була. То ей, казалі, каб родзіла легко дзяцей, трэбо було, каб её муж пералез над рас­це­ле­ною сорочкай своёй жонкі 3 разы.

Запісана ў в. Перароў Жыткавіцкага р-на

ад Баран Фядоркі Якаўлеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Курбан М. (2004 г.)

Крыж

Крыж багата чаго значыў для людзей. От, напрымер, у нас у вёсцы недаўно пас­та­ві­лі ў пачатку і канцэ вёскі крыжы. Ето значыць, шо етые крыжы даўжны адводзіць ад вёскі ўсе беды і неўдачы. Той чалавек, які будзе кланяцца етаму крэсту, будзе ўдач­лі­вы. Вот па-етаму людзі завязваюць на крэст рушнікі, засаджваюць кветкі.

Вельмі часта неправільна хароняць людзей. Правільна будзе, калі крэст будзе ста­яць на ўсход, бо, шчытаюць, шо на ўсходзе жыве наш Бог, а на захадзе – сатана.

Дзетак маленькіх трэба як можна хутчэй пакрысціць, каб у іх на шыі вісеў пас­ве­ча­ны хрэсцік, тады дзіця, як казала мая бабуля, будзе служыць Богу, і Бог будзе па­ма­гаць яму.

От шчас часта на могілках робяць тожэ неправільна: ставяць памерлым па­мят­ні­кі, а той крэст, шо стаяў да таго, як ставіць памятнік, выкідаюць. А хіба ж так мож­на? Трэба ж той крэст ці ў зямлю ўкапаць разам з рушнікамі, екіе на ём віселі, ці пас­та­віць умесці з памятнікам радам.

Запісана в. Скароднае Ельскага р-на

ад Каваленка Надзеі Савельеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Сінгаеўскай М. (2005 г.)

Крастом мы ўсягда ад всякай нечысці засцерагаліся. У нас у дзярэўні раней ды ў кожнай хаце над дзвярыма крэст вісеў, казалі, што калі крэст вісіць, дык ні водзін чалавек з дурнымі помысламі ў хату не зайдзе.

Запісана ў в. Лядзец Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Шыкунец Кацярыны Іванаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Шыкунец І.

Лапата

Мы калісьці выкідвалі лапату на двор. Эта была як бы абарона ад града.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Лапці

Пагаворка есць: “Дзесяць лапцяў знасіў, пака сваю судзьбу нашоў”.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

На Каляды гадалі. Выходзілі ў поўнач на двор і кідалі праз браму лапаць. У які бок пакажа насок, адтуль будзе муж.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Вешалі ў хаці за печчу, як обярэг – для домового вешалі, годзілі яму.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Люстэрка

Калі вазврашчаешся, трэба тры разы паглядзець у зеркала, штоб павязло, на ўдачу.

Запісана ў в. Новы Пуць Брагінскага р-на

ад Сабаленка Ганны Дзмітрыеўны, 1947 г.н.,

студэнткай Бодрыкавай Т. (2010 г.)

Я трохі знаю пра люстэрка. Калі люстэрка паб’ецца – чакай бяды. Калі хтосьці ў хаце памёр, абавязкова трэба закрыць усе люстэркі, бо будзе потым пакойнік прыхадзіць.

Нельга глядзецца ў люстэрка, калі ясі, бо, як мая маці гаварыла, усю красату з’ясі.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва

ад Кругляковай Веры Кузьмінічны, 1939 г.н.,

студэнткай Яроміч Г. (2010 г.)

Няльзя паказываць дзіця ва ўзросце да года ў люстэрка, будзе вядзьмак.

Нельзя жанчыне ў палажэнні сматрэць часта ў зеркала, патаму што могуць на­радзіц­ца блізняты. Ілі гэтае зеркала ўсю красату яе забярэ.

Еслі ў хаце ляжыць пабітае зеркала, не важна, якое, маленькае ці бальшое, усё роў­на трэба яго быстрэй аднесці ад етага дома і закапаць паглыбей.