Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Беларуская міфалогія Прадмова

Міф у перакладзе з грэчаскай мовы (mythos) – слова, казанне, паданне.

Міф заснаваны на фантазіі, звязаны са сферай сакральных і таямнічых ведаў, з’яўляецца формай пераходу ад магічнага да мастацкай рэальнасці (Ю. Бораў). Гаворачы пра міф, даследчыкі ў першую чаргу маюць на ўвазе асаблівасці ўспрымання і першаснай народнай інтэрпрэтацыі з’яў рэчаіснасці (на ўзроўні пачуццяў, эмоцый, суперажыванняў, настрояў). Беларускія вучоныя, вызначаючы сутнасць паняцця міф, пагаджаюцца з азначэннем, прапанаваным Я.А. Касцюхіным: “1) сістэма архаічных уяўленняў аб свеце, выражаных у канкрэтна-пачуццёвай форме; 2) апавяданні, якія ўвасобілі гэтыя ўяўленні” [1, с. 150].

У гісторыі развіцця духоўнай культуры чалавецтва не знойдзецца іншай такой з’явы, як міф, пра якую б выказваліся такія шматлікія, нават супрацьлеглыя меркаванні. Гэта невыпадкова: міф з’яўляецца аб’ектам даследавання розных навук – гісторыі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, этнаграфіі, псіхалогіі, філасофіі і інш., кожная з якіх імкнецца даць гэтаму паняццю найбольш прыдатнае азначэнне з улікам спецыфікі свайго прадмета даследавання. Адзінай жа думкі ў сучаснай навуцы наконт азначэння міфа так і не склалася. Паколькі амаль да ХІХ стагоддзя еўрапейцы ведалі толькі апавяданні старажытных грэкаў і рымлян пра багоў і іншых звыш­на­ту­раль­ных істот, то і была надзвычай устойлівай тэндэнцыя разумець пад міфамі старажытныя казкі, займальныя гісторыі, створаныя ў антычнасці. Пры такім падыходзе ігнаруюцца галоўныя перадумовы своеасаблівай міфалагічнай логікі (стан нявылучанасці першабытнага чалавека з прыродна-сацыяльнага асяроддзя, сінкрэтызм мыслення, наіўнае ачалавечванне звышнатуральных сіл, уласцівасцей і розных фрагментаў космасу), якія даюць падставы сцвярджаць, што міф – гэта не што іншае, як своеасаблівы спосаб асэнсавання навакольнага свету, уласцівы для людзей першабытнай формы грамадскай свядомасці. Яскравым доказам таго, што ў міфе пераважае эмацыянальна-асацыятыўны пачатак, з’яўляецца выказванне А.К. Сержпутоўскага: “Каб добра зразумець сучаснае жыццё людзей, трэба азірнуцца назад, у глыб стагоддзяў, падглядзець і падслухаць, як раней жыў, думаў і верыў старажытны чалавек. Ён глядзеў на з’явы і рэчы так, як на самога сябе. Ён думаў, што ўвесь свет, усе рэчы гэтак сама жывуць, адчуваюць і думаюць, як і ён сам” [2, с. 1].

Старажытную аснову міфаў складала адзінства чалавека і прыроды ў першабытную эпоху, калі галоўным прынцыпам міфалагічнай свядомасці людзей было ўспрыманне імі прыродных з’яў як жывых істот. Вынікам гэтага стала адухаўленне навакольнага свету, шырокае метафарычнае супастаўленне прыроды і грамадства, увасабленне рэчаў і з’яў.

Асноўныя рысы, звязаныя з міфам, з міфалагічнай свядомасцю, – гэта антрапамарфізм (чалавек пераносіў на прыродныя аб’екты свае ўласныя асаблівасці), заамарфізм (уласцівасці жывёл), сінкрэтызм (непадзельнасць з’явы і сутнасці, прадмета і яго назвы), сімвалізм (канкрэтныя прадметы і з’явы, не трацячы сваёй канкрэтнасці, станавіліся знакамі іншых прадметаў і з’яў, сімвалічна замяняючы іх), генетызм (паходжанне прадмета выдаецца за яго сутнасць), этыялагізм (растлумачыць асаблівасці якога-небудзь прадмета або з’явы – расказаць, як яны ўзніклі), амбівалентнасць (супярэчлівасць, дваістасць, наяўнасць супрацьлеглых уяўленняў, усе боствы то да­па­ма­га­юць, то шкодзяць).

Міф як своеасаблівы тып мыслення выконваў у першабытным грамадстве асноўную функцыю разумення свету. Міфалагічны характар успрымання рэчаіснасці, аснову якога складае пазнанне рэчаў праз прызму ўласных пачуццяў, перажыванняў, уласцівы не толькі для культуры мінулых часоў, але выяўляецца і ў сучаснасці. Аднак сёння гэта ўжо не тыя міфы, у якіх тлумачацца з’явы прыроды, пераважная іх большасць мае сацыяльны, па­лі­тыч­ны характар.

Гаворачы пра міф, варта нагадаць і пра яго суадносіны з казкай і ле­ген­дай. Агульным у казках і міфах з’яўляецца прынцып увасаблення з’яў пры­ро­ды і чалавечых уласцівасцей: і там, і тут жывёлы, прадметы, прыродныя з’я­вы паводзяць сябе як людзі, мае месца фантазія. Міф адрозніваецца ад казкі эты­я­ла­гіч­най функцыяй: у казцы няма тлумачэнняў (расказваецца для за­ба­вы, заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс), у міфе тлумачацца тыя ці ін­шыя з’явы навакольнага свету. Паняцці міфа і легенды даволі часта не ад­роз­ні­ва­юць, размежаваць іх надзвычай складана, аднак варта мець на ўвазе, што калі міфы – гэта апавяданні, пазбаўленыя гістарычнай асновы, то ле­ген­ды – гэта творы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі.

У міфах-аповедах (гэта толькі адна з праяў міфалогіі) гаворыцца пра ба­гоў, тлумачыцца, як узніклі неба і зямля, чалавек, расліны і жывёлы і інш. Ак­ра­мя гэтага, міф уключаўся ў бязмежна шырокі міфалагічны свет, у які ўва­ходзі­лі рытуалы і абрады, прыкметы і павер’і, з’явы прыроды і прадметы по­бы­ту і г.д. У сувязі з гэтым і абумоўлена разуменне міфа як сінтэтычнай фор­мы, у якой арганічна з’ядналіся народная мудрасць, сапраўдныя веды аб пры­родзе, мастацкія вобразы, маральныя нормы, рэлігійныя вераванні. У адрозненне ад міфаў іншых народаў міфы беларусаў грунтоўна не вывучаны. Між іншым, менавіта для гэтага славянскага народа характэрна шырока распрацаваная народная міфалогія. Нават пасля прыняцця хрысціянства міфалагічныя аповеды пра духаў розных локусаў, ведзьмаў, русалак і інш. працягвалі сваё актыўнае бытаванне ў народнай свядомасці. Штогадовыя запісы фа­лькла­рыс­таў у палявых экспедыцыях з’яўляюцца яскравым па­цвяр­джэн­нем ус­той­лі­васці захавання беларусамі рэшткаў старадаўняй міфалагічнай традыцыі (асабліва на тэрыторыі Палесся). Шкада, што не захаваліся тэксты сапраўдных славянскіх міфаў, што так і не склалася цэласная сістэма сла­вян­скай міфалогіі, што можна весці гаворку толькі пра асобныя элементы, міфалагемы, міфалагічныя мадэлі, якія захоўваюцца ў сучаснай народнай культуры.

Міфалагічная проза мае сваю гісторыю збірання і вывучэння адпаведных звес­так. Сярод апошніх навуковых прац, прысвечаных даследаванню міфалагічных уяў­лен­няў нашых продкаў, вылучаецца кніга Н. А. Крынічнай “Русская мифология: мир образов фольклора” (М., 2004), якая з’яў­ля­ец­ца вынікам шматгадовых навуковых пошукаў аўтара ў гісторыі развіцця рускай мі­фа­ло­гіі. Выяўляючы тыпалагічныя паралелі, даследчыца шырока выкарыстоўвае мі­фа­ла­ге­мы, якія сфарміраваліся ў традыцыях розных народаў свету. Выкарыстоўваючы пры­ё­мы комплекснага аналізу, Н. А. Крынічная раскрывае вытокі і полісемантызм воб­ра­заў, выяўленых у былічках, бывальшчынах, легендах, павер’ях і іншых фа­ль­к­лор­ных творах. На думку даследчыцы, “фарміраванне матываў і сюжэтаў народнай мі­фа­ла­гіч­най прозы адбываецца ў кантэксце агульнага фальклорнага працэсу, які абу­моў­ле­ны аднымі і тымі ж вытокамі…” [3, с. 10].

Цікавымі і грунтоўнымі з’яўляюцца такія працы Н. А. Крынічнай, як “Дом: его облик и душа (к вопросу о тождестве символов в мифологической прозе и народном изоб­раз­и­те­ль­ном искусстве)” (Петрозаводск, 1992); “Домашний дух и святочные га­дания (по материалам северно-русских обрядов и мифологических рассказов)” (Петрозаводск, 1993); “Лесные наваждения (мифологические рассказы и поверья о ду­хе – “хозяине” леса)” (Петрозаводск, 1993); “Нить жизни: реминисценции образов бо­жеств судьбы в мифологии и фольклоре, обрядах и верованиях” (Петрозаводск, 1995), “Русская народная мифологическая проза. Истоки и полисемантизм образов” (Петрозаводск, 2000) і інш., «Русская мифология. Мир образов фольклора (М., 2004)».

Н. А. Крынічная ў асноўным разглядае дэманічныя персанажы і пацвярджае гэта тым, што сутнасць звязаных з імі міфалагічных уяўленняў можна рас­т­лу­ма­чыць “прачытаннем” толькі пазнейшых міфалагічных аповедаў, у якіх былыя языч­ніц­кія боствы былі пераасэнсаваны і трансфармаваны ў нячыстую сілу. У апошнім выданні Н.А. Крынічная прыводзіць багаты ілюстрацыйны матэрыял, раскрывае вытокі і полісемантызм вобразаў, выяўленых у былічках, бывальшчынах, легендах, павер’ях і іншых творах.

Заслугоўвае ўвагі і з’яўляецца надзвычай карысным выданнем для студэнтаў і выкладчыкаў энцыклапедыя па славянскай міфалогіі, складзеная Н.С. Шапаравай (Шапарова, Н.С. Краткая энциклопедия славянской мифологии: Ок. 1000 ста­тей. – М., 2003). Каштоўнасць дадзенай кнігі заключаецца ў тым, што ў ёй растлумачаны многія тэрміны, якія выкарыстоўваюцца пры даследаванні розных міфалагічных тэм.

Важнай працай для вывучэння міфалагічнага светапогляду з’яўляецца кніга сусветна вядомага французскага лінгвіста і семіётыка літоўскага паходжання Альгірдаса Юліюса Грэймаса “Пра багоў і людзей. У пошуках этнічнай па­мя­ці” (Мн., 2003), у якой аўтар гаворыць пра праблемы даследавання літоўскай міфалогіі.

У невялікай прадмове аўтар высвятляе сутнасць міфалогіі як аб’екта, сцвяр­д­жа­ю­чы, што гэтае паняцце – своеасаблівая ідэалагічная структура, а не проста “назбіраная нейкім адным народам калекцыя міфаў”. У гэтай сувязі даследчык звяр­та­ец­ца да высноў, зробленых Ж. Дзюмезілем, які як кампаратывіст, вывучаючы мі­фіч­ныя структуры індаеўрапейскіх народаў, сцвярджаў, што “міфалагічныя даследаванні не могуць пачацца з апрыёрнае дэфініцыі “міфу” як літаратурнага жанру, стварэння кор­пу­су апавяданняў, што завуцца “міфамі”, і аналізу гэтага корпусу, як вучаць нас пра­цэ­ду­ры навуковага апісання, выпрацаваныя яшчэ ў XIX стагоддзі: наадварот, мі­фіч­ныя апавяданні – гэта толькі адна са шматлікіх крыніцаў, якія могуць дапамагчы ў ад­бу­до­ве міфічных структураў” [4, с. 17].

Міфалогію трэба разглядаць як ідэалогію, як філасофію і як культуру – у гэтым пе­ра­ка­на­ны літоўскі даследчык, які лічыць яе і сродкам вывучэння культур розных эт­ніч­ных супольнасцей, і структурнай катэгорыяй, бо “напісанне міфалогіі, што на­зі­ра­ец­ца праз смугу гісторыі, можна назваць рэканструкцыяй, якая імкнецца з па­а­соб­ных міфічных урыўкаў, паскіданых аскялепкаў ды ізаляваных кавалкаў аднавіць звяз­ную, арганізаваную цэласць” [4, с. 23].

Падрабязна характарызуе А.Ю. Грэймас такіх міфалагічных персанажаў, як каў­ка­сы і айтварасы: каўкасы – хтанічныя істоты, а айтварасы – паветраныя істоты, калі пер­шыя – антрапаморфныя, то апошнія могуць мець зааморфны выгляд.

У кнізе “Гавораць чарнобальцы” (Мн., 1994) змешчаны артыкул пра сучасны стан усходнепалескай міфалагічнай традыцыі В.В. Казначэева, які ўласныя выказванні-меркаванні аргументуе аб’ёмным фактычным матэрыялам, запісаным на тэрыторыі Усходняга Палесся. Даследчык высвятляе, што “міфалагічныя персанажы Гомельскай вобласці, набор якіх з’яўляецца, у асноўным, тыповым, і іншыя аб’екты сакральнага ўспрымання валодаюць пэўнымі адметнымі асаблівасцямі. Міфалагічная і каляміфалагічная тэрміналогія, улічваючы фанетычныя і словаўтваральныя мадыфікацыі, складаюцца са значнай колькасці лексічных адзінак, дыстрыбуцыя якіх на тэрыторыі Гомельшчыны звязана з дыялектным драбленнем як у галіне мовы, так і ў галіне традыцыйнай народнай культуры” [5, с. 206].

Навуковую цікавасць выклікаюць і даследаванні вучоных Інстытута сла­вя­наз­наў­с­т­ва РАН. У энцыклапедычным слоўніку “Славянская мифология” (М., 1995) прадстаўлены вобразы і сімвалы тра­ды­цый­най духоўнай культуры, якія належаць роднасным этнасам. У гэтым выданні разглядаюцца персанажы ніжэйшай і вышэйшай міфалогіі, міфалогія жывёльнага, расліннага і рэчыўнага свету, прыродных стыхій. У шматтомным выданні “Славянские древности” (Этнолингвистический словарь в 5-ти томах / Под ред. Н.И. Толстого. – Т. 1: А – Г. – М. : 1995; Т. 2: Д – К. – М., 1999; Т. 3: К – П. – М. : 2004. Т. 4: П – С. – М., 2009”) аўтары імкнуцца на аснове рэ­лік­таў мінулага ўзнавіць цэласную традыцыйную карціну свету, сістэмна аха­рак­та­ры­за­ваць светапогляд старажытных славян, выявіць зместавыя катэгорыі славянскай на­род­най культуры, адлюстраваныя ў ёй ментальныя, маральныя і сацыяльныя стэ­рэ­а­ты­пы і каштоўнасці. Артыкулы дадзеных энцыклапедычных выданняў надзвычай важныя не толькі для выкладчыкаў, навукоўцаў, студэнтаў, але і шырока запатрабаваны іншымі чытачамі, бо знаёмяць з рознымі бакамі духоўнага жыцця славянскіх народаў, адкрываюць таямніцы народных вераванняў аб будове свету, знаёмяць з народным календаром, міфалагічнымі асаблівасцямі сямейнага ўкладу славян, прыкметамі і павер’ямі.

У зборніку “Язык культуры: Семантика и грамматика” (М., 2004) змеш­ча­ны артыкулы, у якіх даследуюцца міфалагічныя матывы ў народных апа­вя­дан­нях пра старцаў, запісаных на тэрыторыі Рускай Поўначы, у прыватнасці, асэн­соў­ва­ец­ца міфалагічная семантыка двух сюжэтаў, якія характэрны для апавяданняў пра Мі­ко­лу.

У кнізе «Народная Библия: Восточнославянские этиологические легенды» (М., 2004), падрыхтаванай В.У. Бяловай, упершыню прадстаўлены архіўныя і палявыя ма­тэ­ры­я­лы, што ўводзяцца ў навуковы ўжытак. Прыведзеныя ў кнізе народныя легенды на біб­лей­с­кія сюжэты, а таксама прыкметы і павер’і, звязаныя з фальклорнымі “біблейскімі” наратывамі паказваюць, што “народная Біблія” ўключае кананічныя і апак­ры­фіч­ныя сюжэты, архаічныя вераванні і этнакультурныя стэрэатыпы. Несумненна, што прадстаўлены вопыт каменціраванага выдання тэкстаў, якія адлюстроўваюць багаты тэматычны склад “народнай Бібліі”, дапаможа глыбей спасцігнуць жанры фальклорнай няказкавай прозы. Вялікую цікавасць уяўляе народная традыцыя інтэрпрэтацыі біблейскіх сюжэтаў.

Варта адзначыць, што ў 2010 годзе быў апублікаваны зборнік фальклорных тэкстаў “Беларуская “народная Біблія” ў сучасных запісах” (Мн., 2010), падрыхтаваны А.М. Боганевай. Дадзенае выданне – першая спроба сістэмна прэзентаваць сучасную народна-біблейскую традыцыю ў беларускай фалькларыстыцы. Змешчаныя ў ім тэксты (этыялагічныя і эсхаталагічныя легенды, пераказы біблейскіх падзей у народнай інтэрпрэтацыі) “народнай Бібліі” – выдатная крыніца даследавання светапогляду беларусаў і раскрыцця іх ментальнасці.

Манаграфія Л.М. Вінаградавай “Народная демонология и мифо-ритуальная традиция сла­вян” прысвечана даследаванню ніжэйшай міфалогіі славян – народным вераванням, звязаным з русалкамі, ведзьмамі, дамавымі і інш. Аўтар закранае праб­ле­мы, звязаныя з цяжкасцямі ідэнтыфікацыі дэманалагічных персанажаў, прыводзіць до­ка­зы іх ўключанасці ва ўсе сферы бытавога і абрадавага жыцця традыцыйнага гра­мад­с­т­ва. Даследчыца прапануе пры характарыстыцы персанажаў карыстацца падрабязна распрацаванай схемай іх апісання, у якой прадстаўлены такія параметры, як назвы, імёны, інтэрпрэтацыі; іпастасі; “сацыяльны статус, характарыстыка знешняга вобліку; атрыбуты і спадарожнікі; узаемаадносіны міфалагічных персанажаў; генезіс; локусы; час; уласцівасці, здольнасці, прыхільнасці; характэрныя веды, дзеянні, прывычкі; функцыі і прэдыкаты; аб’екты, адрасаты і рэцыпіенты; модусы; камунікацыя з міфалагічнымі персанажамі; характэрныя матывы; характарыстыка крыніц ведаў пра міфалагічныя персанажы [6, с. 60–67].

У кнізе А.Я. Леўкіеўскай «Мифы русского народа» (М., 2005) змешчана характарыстыка вышэйшага міфалагічнага ўзроў­ню, разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з культамі зямлі, вады, дрэў, ка­мя­нёў, аналізуюцца вядомыя міфы аб стварэнні зямлі, прыроды, чалавека, таксама на вя­лі­кім фактычным матэрыяле разглядаюцца ніжэйшыя міфалагічныя персанажы.

Л.М. Вінаградава і А.Я. Леўкіеўская з’яўляюцца ўкладальнікамі асобнага тома, прысвечанага людзям са звышнатуральнымі ўласцівасцямі (Народная демонология Полесья: публикации текстов в записях 80-90-х гг. ХХ века. Т. 1 (М., 2010)). У дадзенай кнізе прадстаўлены аб’ёмны фактычны матэрыял па народнай міфалогіі, запісаны ў 80-90-х гг. ХХ ст. Палескай экспедыцыяй.

Змест “Русского демонологического словаря” (СПб, 1995) (аўтар-складальнік – Т.А. Навічкова), складаюць артыкулы, у аснову якіх пакладзены міфалагічныя аповеды (былічкі) аб сутыкненнях самога апавядальніка з нячыстай сілай і бывальшчыны (успаміны аб кантактах з ёю якога-небудзь іншага). Прадстаўленыя ў слоўніку матэрыялы ўзяты з розных крыніц XIX – пачатку XX стст. і ілюструюць веру ў дэманаў у яе найбольш тыповых праявах.

Заслугоўваюць увагі і слоўнікавыя выданні, падрыхтаваныя М.М. Уласавай («Русские суеверия: Энциклопедический словарь» – СПб., 1998; «Новая АБЕВЕГА русских суеверий» – СПб., 1995). Матэрыялы гэтых кніг знаёмяць чытача са складаным комплексам вераванняў, вобразамі народнай дэманалогіі, якія складаюць значны пласт сучаснай традыцыйнай культуры рускага народа.

Шэраг грунтоўных прац, звязаных з даследаваннем з’яў сусветнай і славянскай міфалогіі, належыць Т.І. Шамякінай: “Міфалогія Беларусі (нарысы)” (Мн., 2000), “Беларуская класічная літаратура і міфалогія” (Мн., 2001), “Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія” (Мн., 2001); “Славянская міфалогія: курс лекцый для студэнтаў-філолагаў” (Мн., 2005), “Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ для старэйшага школьнага ўзросту” (Мн., 2008) і інш. Т.І. Шамякіна ў кнізе “Міфалогія Беларусі (нарысы)” прадставіла беларускую міфалогію як адметную сістэму ў кантэксце сусветнай (індаеўрапейскай). Даследчыца паказала, у чым заключаецца сутнасць міфалогіі як тыпу мыслення, раскрыла сутнасць асноўных элементаў міфалагічнай свядомасці і акрэсліла асноўныя асаблівасці міфалогіі як важнай з’явы чалавечай культуры. Даследчыца ў шырокім культуралагічным кантэксце разгледзела тыпы міфаў, засяродзіла ўвагу на міфалогію чалавечага жыцця, прадэманстравала, што міф – гэта сінтэз філасофіі, рэлігіі і мастацтва. У кнізе “Славянская міфалогія: курс лекцый для студэнтаў-філолагаў” Т.І. Шамякіна вылучае асноўныя тыпы мастацкай міфалагізацыі, падкрэслівае, што “міфалогія – знакавая сістэма, “сімвалічная мова”, у тэрмінах якой чалавек мадэляваў і абагульняў з’явы свету” [7, с. 8]. Заслугоўваюць увагі абагульненні даследчыцы адносна рысаў, характэрных для катэгорыі міфа:

“а) сакралізацыя часу першастварэння;

б) нераздзеленасць вобраза і значэння;

в) усеагульнае адухаўленне і персаніфікацыя;

г) моцная сувязь з рытуалам;

д) цыклічная мадэль часу;

е) метафарызм;

ё) сімвалізм;

ж) сінтэтызм, дзякуючы якому з міфалогіі генетычна паходзяць філасофія, рэлігія, мастацтва, нават навука;

з) гармонія, цэласны і ў многім эстэтычны падыход да свету [7, с. 9].

У энцыклапедычным слоўніку “Беларуская міфалогія” (Мн., 2004) (Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. 2-ое выданне, дапоўненае – Мн., 2006) упершыню ў гіс­то­рыі развіцця айчыннай навукі зроблена спроба сістэматызаваць і поўна апісаць шмат­лі­кія факты традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, дзякуючы якім выразна прад­с­таў­ле­на “протабеларуская” мадэль свету. У 2011 г. з’явіўся новы, істотна дапрацаваны варыянт названага слоўніка (“Міфалогія беларусаў” (Мн.: Беларусь)), над артыкуламі якога працавалі многія беларускія навукоўцы. На думку аўтараў прадмовы і навуковых рэдактараў выдання Т.В. Валодзінай і С. Санько, “прапанаванае ўвазе чытачоў выданне ўяўляе досвед сістэматычнага і дастаткова поўнага апісання традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашага часу і па-ранейшаму гарантуюць адметнасць і жыццёвасць сучаснай беларускай культуры. Такім чынам, “Слоўнік” мае справу з жывой яшчэ беларускай “антычнасцю”, якая не выглядае занядбанай і бляклай у параўнанні як з культурамі старажытнасці, што задаюць свайго кшталту эталон міфапаэтычнага (касмалагічнага) светаўспрымання, так і з культурамі, сінхроннымі, генетычна ці арэальна суадноснымі з нашай. Можна, відаць, з поўным правам казаць пра нейкую спецыфічную транстэмпаральнасць беларускай традыцыйнай культуры” [8, с. 5]

Важнае месца ў вывучэнні міфалагічнай спадчыны беларусаў займаюць навуковыя выданні, падрыхтаваныя У.А. Васілевічам. Гэта найперш тры кнігі, прысвечаныя беларускім народным прыкметам і павер’ям: “Зямля стаіць пасярод свету…” (Мн., 1996), “Жыцця адвечны лад” (Мн., 1998), “Зямная дарога ў вырай” (Мн., 1999), 2-е выданне гэтых кніг – Мн., 2010. У. А. Васілевіч сістэматызаваў, раскласіфікаваў прыкметы і павер’і, запісаныя найперш фалькларыстамі XIX–ХХ стст. Вышэйназваны трохтомнік, які з’яўляецца сапраўднай энцыклапедыяй народнай мудрасці і фантазіі, утрымлівае адказы на шматлікія пытанні, звязаныя з побытам беларусаў, іх заняткамі і клопатамі, навакольным светам, самім жыццём ад нараджэння да смерці, верай нашых продкаў у магічную сілу чарадзейнага слова, багоў, дэманаў і духаў. “Міфы Бацькаўшчыны” (Мн., 1994), а таксама кнігі “Беларуская міфалогія” (Мн., 2001, 2-е выд. – Мн., 2002), падрыхтаваныя У.А. Васілевічам, з’яўляецца выдатнымі дапаможнікамі-хрэстаматыямі, у якіх прадстаўлены своеасаблівы звод народных уяўленняў пра багоў, дэманаў, нячысцікаў, якімі калісьці беларусы насялялі навакольны свет.

Дзякуючы натхнёнай працы У.А. Васілевіча як укладальніка матэрыялаў і аўтара прадмовы, а таксама яго сумеснай з Л.М. Салавей перакладчыцкай рабоце, убачыла свет і стала даступным для беларускага чытача фундаментальнае даследаванне Часлава Пяткевіча пра Усходняе Палессе, якое было напісана на польскай мове і надрукавана за межамі Беларусі. Значнае месца ў названым выданні (“Рэчыцкае Палессе”. – Мн., 2004) займаюць шматлікія народныя вераванні, звязаныя з прыроднымі з’явамі і стыхіямі, жывёльным светам і інш.

У манаграфіі Кастрыцы А.А. “Міфалагічныя ўяўленні ў беларускіх прыкметах і павер’ях аб прыродных з’явах і гаспадарчай дзейнасці” (Гомель, 2009) прыкметы і павер’і разглядаюцца як самастойныя фальклорныя жанры вусна-паэтычнай творчасці беларусаў. Аўтар даследавання вызначае месца, час, механізм узнікнення прыкмет і павер’яў, глыбока асэнсоўвае іх жанравую спецыфіку, сцвярджае факт архаічнасці адлюстраваных у іх міфалагічных уяўленняў.

Прыгадаем выдадзеныя А.М. Ненадаўцом кнігі па міфалогіі: “Пакланіцеся дубу” (Мн., 1993), “Святло таямнічага вогнішча” (Мн., 1993), “Каму пакланяліся продкі” (Мн., 1996), “За смугою міфа” (Мн., 1998), “Чорт у легендах і паданнях беларусаў” (Мн., 1999), “Сілаю слова. Чорная і белая магія” (Мн., 2002), “Міфалогія. Духоўныя вершы (у сааўтарстве)” (Мн., 2003), “Праклятыя словам” (Бабруйск, 2006), “Чароўныя змеі” (Бабруйск, 2007), “Замак ведзьмы” (Чарнігаў, 2008), “Скарбы роднай зямлі” (Чарнігаў, 2009), “Міфалогія маіх продкаў” (Чарнігаў, 2009). У названых выданнях аўтар аналізуе шматлікія з’явы міфалогіі беларускага народа, спасылаючыся на асабіста запісаныя фактычныя матэрыялы, архіўныя і шматлікія літаратурна-мастацкія крыніцы.

У манаграфіі І.В. Казаковай (“Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем” (на матэрыяле беларускага фальклору), Мінск, 1999) сістэмна даследуецца сімволіка і семантыка такіх міфалагем як Сонца, Зямля, Месяц (Поўня), Доля (Лёс), Эротыка, Жанчына і інш., а таксама грунтоўна прааналізаваны асноўныя канцэпцыі міфа, выкладзеныя ў шматлікіх тэарэтычных выданнях.

Швед І.А. у манаграфіі “Дэндралагічны код беларускага традыцыйнага фальклору” (Брэст, 2004) асэнсоўвае катэгорыі “мадэлі свету” і “карціны свету” на аб’ёмным фактычным матэрыяле розных фальклорных жанраў, у якіх важнае месца займаюць павер’і, звязаныя з дрэвамі. Аўтар даказвае, што “дрэва як адзін з найбольш сінтэтычных архаічных фальклорных вобразаў аб’ядноўвае і структуруе ўвесь спектр натурфіласофскіх уяўленняў у сістэме Чалавек – Сусвет…” [9, с. 271].

Карыстаецца попытам у студэнцкім асяроддзі кніга А.А. Шамака “Міфалогія Старажытнай Беларусі” (Мн., 2004), у якой у папулярнай форме тэарэтычна асэнсаваны матэрыялы, звязаныя з міфалагічнымі ўяўленнямі беларусаў аб стварэнні свету, узнікненні багоў, духаў, а таксама змешчаны звесткі пра міфалогію жывёльнага свету.

У навучальна-метадычным дапаможніку “Міфалогія беларусаў” (Мн., 2005) І.Р. Вугліка разглядаюцца пытанні аб структуры міфалогіі, яе спецыфіцы, а таксама характарызуюцца міфалагічныя канстанты.

Асобны раздзел у вучэбным дапаможніку “Мифология древнего мира” (Мн., 2007), падрыхтаваным М.Ю. Шода, адведзены характарыстыцы розных міфалагічных сістэм народаў старажытнасці, у тым ліку і славян.

Надзвычай грунтоўнай і цікавай з’яўляецца манаграфія ўкраінскай даследчыцы Вольгі Парыцька “Украïнська народна демонологія у загальнослов’янському контексті (XIX – поч. XX ст.)” (Киïв, 2004), у якой пададзена класіфікацыя персанажаў ніжэйшай міфалогіі, выяўлена ступень пашыранасці міфалагічных уяўленняў, звязаных з дэманалагічнымі вобразамі.

Комплексным даследаваннем па міфалогіі з’яўляецца кніга ўкраінскага даследчыка Віктара Давыдзюка “Первісна міфологія украïнського фольклору” (Луцьк, 2007). У гэтым выданні знайшлі адлюстраванне матэрыялы па міфалогіі казкі, каляндарна-абрадавай паэзіі і замоўнай творчасці.

У выданнях (“Народная міфалогія Гомельшчыны” (Мн., 2003), “Міфалогія беларусаў” (Гомель, 2005), “Славянская міфалогія” (на матэрыялах Гомельскай вобласці) (Мінск, 2009), “Міфалагічныя ўяўленні беларусаў” (Мн., 2010)), падрыхтаваных ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, шырока прадстаўлены аўтэнтычныя міфалагічныя матэрыялы, запісаныя ў розных мясцовасцях Гомельшчыны і іншых рэгіёнах Беларусі.

Сістэматычнае дэталёвае вывучэнне этнічных міфалагічных уяўленняў беларусаў дае падставы сцвярджаць, што гэты фрагмент народнай культуры, які звязаны з ніжэйшай міфалогіяй, мае шырокую геаграфію распаўсюджання і багатую лакалізацыю (аб гэтым сведчыць багацце прадстаўленых у кнізе мясцовых варыянтаў), яшчэ недастаткова вывучаны і мае вялікія перспектывы для даследавання.

Недастаткова даследаванымі яшчэ застаюцца сёння міфалагічныя аповеды, прысвечаныя вобразам ніжэйшай міфалогіі. Як заўважыла Н.А. Крынічная, “фарміраванне матываў і сюжэтаў народнай міфалагічнай прозы адбываецца ў кантэксце агульнага фальклорнага працэсу, які часткова вызначаецца аднымі і тымі ж вытокамі, часткова наступным міжжанравым узаемадзеяннем, як і спецыфікай кожнага з кампанентаў гэтага працэсу” [10, с. 10].

У прапанаваным выданні “Беларуская міфалогія: персанажы ніжэйшага міфалагічнага ўзроўню” змешчана пэўная частка сучасных міфалагічных звестак, звязаных з персанажамі ніжэйшай міфалогіі. Адзначым, што фактычныя матэрыялы ў дадзеным дапаможніку-хрэстаматыі прадстаўлены з дакладным захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Народныя аповеды пра найбольш “прадуктыўных” міфалагічных персанажаў суправаджаюцца пэўнымі тэарэтычнымі фрагментамі.