Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Скіток Гомельскага р-на

ад Каваленка Надзеі Цімафееўны, 1930 г.н.,

студэнткамі Бярэнка Ю., Кручковай Ю. (2004 г.)

Быў чалавек першы, Адам. Як памёр, дочкі яго плакалі на яго магілцы. Гас­подзь кажа яму: “Устань, дочкі плачуць”. Ён не хоча, кажа: “Шчэ раз уміраць не буду. Хай мае дочкі стануць бярозкамі, а сыны дубочкамі”.

Як сок з бярозы капае, так гэта слёзы дочак Адама.

Запісана ў в. Чкалава Гомельскага р-на

ад Седавусавай Таццяны Сцяпанаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Скачковай Н. (2000 г.)

Гэта няверная жонка і яе любоўнік. Жонка пры дапамозе любоўніка забіла мужа, за што Бог ператварыў яе ў бярозу, якая плача, а любоўніка – у асіну, які ўвесь час трасецца са страху.

Запісана ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на

ад Крупейчанка Івана Афанасьевіча, 1935 г.н. (1999 г.)

Бяроза – эта дзерево красаты, прыроднае такое дзерево і очень лечебное.

Запісана ў г. Мазыр

ад Дзмітрыевай Ганны Аляксандраўны, 1922 г.н.,

(перасяленка з в. Ліхаўня Нараўлянскага р-на)

Калі вясною бяроза рана распусцілася, то трэба чакаць сухога лета. А вось калі аль­ха распусціцца раней за бярозу, то лета будзе мокрае.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Бяроза – ето добрае дзераво. У нас на Тройцу ставяць бярозкі ўздоўж сцежкі, а сцеж­ку пасыпаюць жоўценькім пясочкам. Садзяць бярозу ля хат і на могілках, штоб спа­кой­но было і жывым, і мёрцвым. Бярозы даюць нам смачны сок.

Шчэ я знаю пра дзярэўя вот што. Штоб хлопец палюбіў, моцно палюбіў дзеўку, трэ­ба найці ў лесі такее место, дзе бероза і дуб звіліса ўместо, дзе галіны іх спляліса. На­ла­маць етых галін, заварыць іх, а патом даць напіцца етаму хлопцу. І ён будзе лю­біць етую дзеўку ўсю сваю жызню і ніколі ее не кіне. Можно і дзеўцы даць папіць, штоб ена мацней любіла. Тады такая пара будзе жыць разом да смерці. Вельмі важно най­ці такого дуба з берозаю.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Бяроза – гэта дрэва, якое нельга садзіць ля хаты, бо яна здароўе забярэ і душу ча­ла­ве­ка. Бярозы садзяць на кладбішчы, у лесе.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Бярозка – ета харошае дзерава. З яго бяруць сок, ім націраюць і яго п’юць. Бя­ро­за­вік піць нада, тады доўга жыць будзеш.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Шчэ вось ад бабкі чула. Жылі мужык з жонкаю. Мужык быў прыгожы, ма­гут­ны, усё ў яго руках гарэла. Жонка яго з другім ухажорылася. Ноччу з ухажорам тым яны забілі мужыка таго насмерць, калі той спаў.

Бог, бачачы такое, абярнуў жонку ў бярозу. Цяпер яна кожны год плача – сок пус­кае. Палюбоўніка абярнуў ў асіну, якая трасецца ад страху. А мужа – у дуб высокі, пры­го­жы, магутны. Было так.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Бярэзавымі галінкамі нараджалі хату на Тройцу, вона отганяла нячыстую сілу.