Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Ручаёўка Лоеўскага р-на

ад Булацкай Марыі Дзмітрыеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Коўзік В. (2010 г.)

Ведзьма – гэта жанчына, якая вадзілася з нячыстай сілай. Яна можа насылаць хва­ро­бы. Яна можа ператварацца ў сабаку, жука, куру. Яна – дачка дземана. Ведзьмы ве­ль­мі шкодзілі жывёлам. Забіралі малако ў кароў. Каб спасці карову ад ведзьмінага кал­даў­с­т­ва, бралі падкову і палілі яе на вуглях дакрасна і кідалі ў малако. І вінаваты ад­ра­зу прыбягаў, бо ў яго гарэла і сквірчэла ў грудзях, як тая падкова ў малацэ.

А яшчэ секлі асінавыя дровы, неслі іх на скрыжаванне дарог і палілі. А над аг­нём сушылі цадзілку. Тады прыбягала ведзьма, бо ёй было дрэнна. Яна бегала, мі­ту­сі­ла­ся. І тады чалавек дагадваўся, хто наведзьмачыў яго жывёле. Ведзьма – гэта проста ча­ла­век, які займаецца калдаўством. У нас была адна жанчына, якая захацела на­ву­чыц­ца гэтаму. Дак яна насіла крэст 40 дзён пад пятой. Патом панесла на рэчку. І там на яе напалі вароны і так яе склювалі, пачці да смерці. Ей параілі ісці да святара, кааб па­ка­яц­ца. І ён наказаў ёй 40 дзён насіць младзенца на плячах. Гэта дапамагло.

Ведзьмы дзелалі многа дрэннага жывёле. Калі карова не дае малака – гэта ведзь­мі­на справа. У нас тады вечарам у калодзеж кідалі скарынку хлеба, в 12 ночы хадзі­лі лавіць. Трэба было 3 разы выцягнуць ваду і паймаць хлеб. Потым аддавалі яго ка­ро­ве.

Яшчэ ведзьмы плоха дзелалі жыту. Прыходзілі на поле, скручвалі яго. А калі пры­ходзі­лі гаспадары і зжыналі яго, то гэта было дрэнна. Будзе балець гаспадар.

Запісана ў в. Сінск Лоеўскага р-на

ад Прымак Фёклы Кузьмінічны, 1916 г.н.,

студэнткай Краўчанка Н.

Ведзьмай можа быць і жанчына, і мужчына. Пачці ў кожнай дзерэвне ёсць ведзь­мы. Абарачвалісь у жывотных. Ведзьмы валодаюць як белай, так і чорнай ма­гі­яй, могут ператварацца ў каго захацят.

Быў такі случай. Вышла хазяйка дома да каліткі, адкрыла, а там вялізная ра­пу­ха, такіх ніхто нікагда не відзеў. Хазяйка взяла яе і занесла на балоты. Падыходзіць да до­ма, а рапуха сядзіт абратна каля каліткі. Яна зноў её занесла. Ідзе, а рапуха за ёй. Та­ды людзі пасаветавалі ёй занесці на балота гэтую рапуху і спаліць. Жанчына так і здзе­ла­ла. Калі рапуха палыхала ў полымі, то раздаваўся жаночы крык. Перад гэтым у ся­м­’і былі неўзгоды, ругань, праблемы. Не ведалі чаму. А зараз было ўсё вядома: ведзь­ма паддзелала. Пасля таго, як спалілі рапуху, у сям’е гэтай усё наладзілася.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Даніленка Наталлі Уладзіміраўны, 1966 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Ведзьма – гэта злая чараўніца. Яна звязаная з нячыстай сілай. Жыла з людзьмі. Ведзь­май станавілася жанчына, калі ў яе ўсяляўся злы дух. Таксама ведзьмай магла стаць дзяўчына, народжаная па-за шлюбам у трэцім пакаленні.

Некаторыя дзяўчыны пры нараджэнні атрымлівалі веды ў спадчыну ад маці-ведзь­мы. Некаторыя жанчыны атрымлівалі веды ад паміраючай ведзьмы. Ведзьмы бы­лі старыя, непрыгожыя жанчыны з гарбатым носам, з сівымі кудлатымі валасамі.

Яшчэ большую моц для сваіх чорных спраў ведзьмы атрымлівалі на Купалу, Трой­цу, Благавешчанне, на Вялікдзень. Ведзьмы насылалі на чалавека і на хатнюю жы­вё­лу сурокі. Яны псавалі скаціну, адбіралі ў кароў малако, у свіней – сала, у кур – яй­ка­нос­насць.

Ведзьма магла наслаць непагоду, буры, навальніцу, засуху. Каб яна не магла ні­чо­га зрабіць дрэннага, хату і хлеб пасыпалі свяцоным макам, у фортку і дзверы за­ты­ка­лі галінку клёну, асіны, бярозы або ў вароты ўтыкалі зубцы бараны.

Калі чалавеку ўдаецца процістаяць сіле ведзьмы, то ёй становіцца вельмі дрэн­на, яна сварыцца і злуецца. За сваю сувязь з нячыстай сілай ведзьма караецца цяжкай смер­цю. Яна не можа памерці, пакуль не перадасць свае веды. Разбіралі столь у хаце, каб аблегчыць ёй мукі.