Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Ох, і страшныя ж гэта людзі, што могуць быць ведзьмамі або ведзьмакамі. Жы­ве такой па суседству, а ты і не знаеш, што ён тайком робіць зло. Мой бацька рас­каз­ваў, што была ў яго такая суседка. Усе гаварылі, што яна калдуе і можа з’явіцца дзе ўгод­на, у любым абліччы. Аднажды дзед ішоў уночы дамоў з луга, і на яго напаў са­ба­ка. Дык дзед схапіў касу і стаў адбівацца да і параніў таго сабаку ў бок. А раніцай су­сед­ка хадзіла скрыўленая, абмотаная хусткай, трымаючыся за бок. Можа, яна і была тым сабакай?

Хату ад ведзьмаў і нячысцікаў засцерагалі на Хрышчэнне, пырскалі ва ўсе вуг­лы свяцонай вадой, а ў Вербную нядзелю парог хаты ачышчалі святым агнём.

Некаторых людзей незаслужана абвіняюць у варожбе, ведаўстве. Напрымер, збі­рае чалавек травы, знае як імі лячыцца, а яго лічаць ведзьмаком. А ён жа толькі знаў­ца траў! А шкоду ведзьмы ўсё ж прыносяць. Бывае, уродзіць добрае жыта, а ім гэ­та не нравіцца ілі завідуюць гаспадару, дык яны так зблытаюць калоссе ці ўкладуць яго пластом на зямлю, што чалавек не можа даць рады, каб зжаць вырашчаны ўрад­жай.

Запісана ў г. Гомель

ад Медзінай Тамары Фёдараўны, 1941 г.н.,

студэнткамі Ваўчок А., Каляснёвай І. (2005 г.)

Эта очынь плахой чалавек, каторый дзелая людзям врэд. Ведзьма можа прэв­раш­чац­ца ў свінню і дажа можа ў ката. У нас адна жэншчына магла. Сын начал гуляць з дзеўкай. Ана не хацела, штоб гулялі. Сдзелалась свіннёй, прыгнула, бросілась, а сын ат­ру­біл ей вушы. Патом прышоў. А матка – без вушэй. Он дагадался, што ана ведзьма. На­да ж, зделацца свіннёй. Во было.

А яшчо стог хадзіл па дзярэвні. В какіе-то дні. Не помню. Гаварылі так людзі. Ведзь­ма выгаварвае ўрокі.

Кагда ведзьма ўмірае, нужна ўзрываць паталок. Без гэтага яна не ўмрот. Ішчо бы­ла вядзьмоўства. Развадзіла адна ў нас маладых, што б не жылі. Яні пераходзяць да­ро­гу маладым, дзелают спецыяльна. Ні в коем разе нільзя дзелаць так. Маладыя всю жызнь очынь плоха будут жыць. Паддзелывалі, клалі чорны клок трапкі пад па­душ­кай. Я ноччу нашла іголку ў падушкі. Утрам распарола, нічыво нет.

Адзін раз убірала ў кварціры, нашла пасцёганы мужскі рэмень. Хаця ў рукі браць нельзя. Нахадзіла ў сябе между крэсел дзве шаршаткі іголак. Ні з таго, ні з сяго – новенечкая іголка возле дзверы, адзін раз – булаўка. Эта штоб у нас былі дома стыкі і агонь.

Запісана ў г. Гомель

ад Анісімавай Антаніны Майсееўны, 1930 г.н.

(перасяленка з в. Рандоўка Гомельскага р-на),

студэнткай Царковай В. (2001 г.)

У моей деревни, где я родилася, во время во время войны жила ведьма. Старая она была уже, страшная, гарбатая и нихто не знаў как яе завут. Выходила на улицу тольки ночью. Ведьма эта помагала людям, вылечивала их ад разных болезней (тиф, чу­ма), кормила людей, и нихто яе не баялся. Но в один день люди утром вышли на ул­и­цу, смотрят а дома той ведьмы нет. А на том месте, где раньше стоял дом, вырос вы­со­чен­ный дуб.

Запісана ў г. Гомель

ад Кацуба Ніны Паўлаўны, 1950 г.н.,

студэнтам Тамашэнка М.

Была ў нас у дзярэўні ведзьма. Мужыкоў чужых саблазняла. Яны жонак кідалі. А чэраз год прыхадзілі абратна, толькі сівыя і бальныя. Яе ўсе баяліся. Красівая была. Но, гаварылі, што на самым дзеле страшная і старая. Эта яна так прэўрашчалась у кра­сі­вую. А яшчэ людзі бачылі сабаку з яе глазамі ноччу... Казалі, што яна гэта была. Раз да­жа адзін дзед яе палкай пабіў, дык утрам тая ведзьма ўся ў сіняках хадзіла. Праўда, паз­ней яна ваабшчэ прапала. Гаварылі, што памерці яна не можа