Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Ручаёўка Лоеўскага р-на

ад Булацкай Марыі Дзмітрыеўны 1936 г.н.,

студэнткай Коўзік В. (2010 г.)

Быў у нас такі выпадак. Хадзілі хлопцы гуляць з дзеўкамі. І быў сярод іх вельмі пры­го­жы гарманіст. І так ён іграў на гармошцы, што да самага рання ўся моладзь тан­ца­ва­ла. І так пастаянна.

Адной дзяўчыне назаўтра трэба было рана ўставаць. А яна ніяк не магла кінуць ско­кі. Тады яна стала, ды і кажа: “О, Госпадзі, што ж гэта такое?” Пры слове Госпадзі гар­ма­ніст кінуў гармошку вобзем. Тады ўсе ўбачылі ў яго ззаду хвост. І ён адразу знік. І тады толькі моладзь зразумела, хто іх весяліў. То быў чорт.

Больш за ўсё чорт баіцца канаплі, лёну, хрэсціку, а асабліва – ладану, бо ла­да­нам бацюшка выкурвае нехрысцяў. Чорт можа перакідвацца ў каго захоча і рабіць то­ль­кі чорныя справы. А калі пачуе пах ладану, то не можа справіцца з задуманым. І хрэс­ці­ка ён баіцца, таму што Гасподня сіла заўсёды сільней за яго.

Запісана ў в. Сінск Лоеўскага р-на

ад Прымак Фёклы Кузьмінічны, 1916 г.н.,

студэнткай Краўчанка Н.

Чорт – нячыстая сіла. Я думаю, што жыве ў пеклі. Расказвалі ў нас у сяле, што ад­ной­чы навязаўся гэты чорт к адной жанчыне. Прыходзіў у выглядзе мужчыны і лаш­чыў­ся к жэншчыне. А яна яго не хацела. А тая жэншчына пайшла к старым баб­кам ды спрасіла, што ёй рабіць. Яны параілі залезці на печку, а калі ён прыйдзе, пе­раг­нуц­ца ракам і паказаць яму фігу.

Прыйшла ноч. Жэншчына залезла на печку і чуе грымат, а гэта чорт ідзе. Яна здзе­ла­ла ўсё, як вучылі яе бабкі, і мужчына ператварыўся ў чорта і сказаў: “ Еслі бы ты яшчэ падаждала трохі, то я бы сам ісчэз, а так – ты памрэш за гэта”. І жэншчына на­заў­т­ра памерла. Гавораць, як пабачыш яго, нада маліцца Богу і чытаць “Отче наш”.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Чорт баіцца, калі хрэсцішся. Калі што згубіў, кажы: “Чорт, чорт, вазьмі сваё, ад­дай маё”. Нагой нельга матаць – чарцей на іх качаеш. У празнікі нельга памінаць чор­та, чорта зусім памінаць нельга, ён тут, як тут.

Адзін сушыў лён і застаўся начаваць. Прыйшлі чэрці, а ён залез наверх і сядзіць са­бе. Чорт стаў цікавіцца, што робіць мужык, той яму адказваў, а сам чакае, каб пе­вень пракрычаў. Як толькі гэта здарылася, чорт прапаў.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бужан Марыі Аляксандраўны, 1938 г.н.,

студэнткамі Бужан А., Гарбачовай М. (2002 г.)

Чорт – гэта жывёла серага цвета з капытамі і хвастом, стаіць на двух нагах. Звы­чай­на жыве ў балоце і прыносіць няшчасце. Нельга яго ніколі памінаць, бо ён прыйдзе і будзе гора ў хаце.

Помню, мой бацька шыў хамут, а маці на яго лаілася і сказала: “Чорт ты стары, кі­дай гэту работу!” А ў нас тады цялілася карова і цяля нарадзілася шыей прыросшае да спіны. Гэта ўсё чорт нарабіў.

Запісана ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на

ад Лазаравай Таццяны Фёдараўны, 1931 г.н.,

студэнткай Маславай Л. (2006 г.)

Выглядзіць, як кот вялікі, чорнага цвету, вушаты, з доўгім хвастом, з сабачымі ла­па­мі. Кажуць, што чорт жыве ў лазе. Ён шкодзіць людзям, пішчыць, зазывае да ся­бе, пугае людзей. Трэба хуценька перахрысціцца і прамовіць: “Свят, свят, свят”, – дык ён хуценька знікне.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Сохар Алены Марцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Сопат І. (2006 г.)

Чорт такі, як сабака, як воўк, кашлаты такі, хвост у яго доўгі. Чорта ніхто не ба­чыць. Нельзя яго памінаць. Бо еслі ты яго памінаеш, то ён злуецца, што яго ругаюць, і та­ды пасылае на чалавека бездну: ён то ўпадзе, то руку зламае, то нагу.

Чорта і молнія не бярэ. Яго Бог не прымае к свайму дзелу. Гаворуць, што чорт як воўк выглядае, але ж у ваўка вочы блішчаць, а ў чорта – не.

Еслі чалавек жыве-жыве, а патом жыць не хоча, ён тады можа атравіцца, па­ве­сіц­ца. Пра такога чалавека гаворуць, што ён чорту душу прадаў. Бог душу такога са­ма­губ­цы не прымае, кажа: “Ідзі да чорта, раз пагубіла сама сябе”. Еслі чалавек утоп, дык ета яшчэ нічыя душа. Яго душу Бог можа і прыняць, еслі не спецыяльна ўтапіўся”.

Калі матка сваё дзіцятка ўб’е, то яе душа патом тожа да чорта пойдзе, бо яна – ду­ша­губ­ка.

Нікагда не нада гаварыць: “О, гора жыць!” Нада жыць, як Бог даў. Тады ад чор­та спасешся.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Чорт – гэта сатана, самая страшная нечысць. Ён чорны, з рагамі, капытамі і длін­ным хвастом. Можа быць махнаты, а можа і гладкая ў яго скура быць. Ён з ча­ла­ве­ка ростам. Ён і пахожы на чалавека, толькі вельмі чорны. Можа ператварацца ў са­ба­ку, казла. Жыве чорт у пекле, аду, а паяўляецца ўсюды: і ў доме, і ў агародзе, і на два­рэ, і ў лесе, сараі, акрамя цэрквы, і на дарозе, асабліва на перакростку, а царквы ба­іц­ца, як і краста. Ён толькі плахое і робіць: пужае людзей, другіх у пятлю цягне да па­ве­шан­ня, яму тады радасна, у бубны б’е, іх столькі тады багата збіраецца, са ўсіх ста­рон, не знаеш, адкуль яны і павылазілі. Песні спяваюць, гарэлку наліваюць.

Гэта мне сусед расказваў. Гляджу ў вакно – стаіць, а ўжо цёмна на вуліцы, я яго пра­га­няў, а ён усё раўно стаіць. Я выйшаў на двор – ён ужо не адзін, ужо некалькі іх. Я выпіўшы троху быў. Яны мяне акружылі, гэтыя чэрці, ды ў сад павалаклі. Тан­цу­юць, спяваюць. Гляджу – на дрэве вяроўка з пятлёю вісіць, а чэрці мяне да яе цягнуць. Га­рэл­ка ў іх у руках, мне наліваюць, у бубны іграюць, танцуюць. Я спужаўся да Гос­па­да ўспомніў, да давай хрысціцца. Усё знікла, як нічога і не было.

А яшчэ мне мой пакойны мужык расказваў. У нас недалёка ад дзярэўні, паміж ле­сам і вёскай, ёсць такое месца – Крузько завецца, кавалак поля. Там, гавораць, не­чысць гэтая і водзіцца. Багата хто іх там бачыў, аблюбавалі яны гэтае месца. Ну, мой му­жык ехаў на кані, а позна ўжо было, мо з горада ехаў, не помню ўжэ. Едзе, едзе, глядзіць, штосьці коні еле-еле ідуць, еле цягнуцца, потым чуе, як бы хтосьці па возу топ­чыц­ца, абірачуецца, глядзіць, а там поўны воз чарцей рагатых, хвастатых. Ён іх пу­гаю – яны пападалі, зноў залезлі на воз. Ён зноў іх пугаю. Смелы быў у мяне Васіль. Па­па­да­лі яны з возу і зноў лезуць, дак ён як начаў мацярыцца, толькі тады яны зніклі. Ма­таў, значыць, нечысцё баіцца.

Прыехаў дадому і расказвае мне. Я яму гавару, што не будзеш больш тудой ез­дзіць, а Васіль адказвае: “Ездзіў і буду ездзіць! Хай яны там не блытаюцца. А будам іх ба­яц­ца, дык яны нас са свету зжывуць”.

Знаю яшчэ, што ў хаце гэтае слова (чорт) праізнасіць нельзя, а то можа з’явіцца. Па­ба­чыў­шы яго, нада быстрэй хрысціцца, Госпада Бога памінаць. А Васіль мой казаў, трэ­ба матамі ругацца.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Чорт – ета злы дух. Сам ён чорны, на галаве ў яго рогі, усё цела пакрыта шэр­с­цю, на нагах – капыты, а на руках – пальцы з бальшымі кіпцямі. Морда яго як свіное ры­ла і тонкі доўгі хвост. Ён добрым не бывае. Ён дзелае ўсё, каб паўрадзіць людзям. Асо­бен­на ён не любіў п’яных. Калі ідзе чалавек п’яны, чорт к яму абязацельна пад­ко­ціц­ца. Ён падгаваруе чалавека і заводзіць яго ў глухое месца, каб чалавек прапаў, не выб­раў­ся. Зімой сільна п’яных людзей ён ніколі не адпусціць. Чорт увярае чалавека, каб ён лёг спаць на снег і гаворыць, што ён ляжыць на печы, што яму цёпла. І так ча­ла­век замярзае, а чорт радуецца, што забраў яго душу.