Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Содаль Яўгеніі Сямёнаўны, 1918 г.н.,

студэнткай Кравец І. (2003 г.)

Вадзянік – стары халасцяк, і ў гэтым няшчасце жанчын наогул і дзяўчат асаб­лі­ва. Ён любіць маладосць і прыгажосць. Калі ў яго ўладанні ўжо было некалькі та­пе­ль­ніц, вадзянік утрымлівае толькі самазабойцаў і адпускае астатніх выпадковых та­пе­ль­цаў. Калі топіцца дзяўчына, яна становіцца русалкай і трапляе пад уладу вадзянога.

Вадзянік любіць жыць каля млыноў, у завадзях рэк. Вадзянік заводзіць сям’ю. Жон­ка яго – русалка, якая мае дзяцей, такіх жа нечысцей, як самі.

Я ўяўляю сабе вадзяніка так: ён стары, у яго ёсць зялёная доўгая барада, доўгія ва­ла­сы, не, не валасы, а нейкія космы кудлатыя. Скура ў яго слізкая, уся ў вадзянках і ўграх. Ён з пузам поўным вадой, з доўгімі рукамі і нагамі.

Запісана ў в. Майскае Жлобінскага р-на

ад Кір’янава Віктара Анатольевіча, 1938 г.н.

Там, дзе жывуць добрыя людзі, і вадзянік добры. Адна дзеўка заблудзілася, а вадзя­нік памог выйсці. Пачаў крычаць: “Угу – угу”. Дзеўка ішла па гэтым гуку і вый­ш­ла ў дзярэўню. Мой дзед яшчэ расказваў пра гэта.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Бураковай Ніны Максімаўны., 1934 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Плылі на лодцы людзі, і на іх напалі мошкі, а одна жонка гаворыць: “Дзе той гу­ба­ты, шоб мошак отогнаў?” А другая кажэ: “Хочэш побачыць, то побачыш”. І тут з во­ды нешто вылезло і перэвернуло лодку. “Ну, шо, пабачыла?” – сказала другая.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Комар Надзеі Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

А раз такое было са мной, што і зараз успомніць страшно. Это было летам, года, мо, два тому назад. Пашоў я на рыбу, а ноч ужэ была. Я часто ноч’ю хажу, лучшэ ло­віц­ца да і хапутны не ўбачыць. У тую ноч цёмно не было, луна свеціла якраз. Пашоў я з настаўкай, накрываю прама з лодкі, пападаецца калі 2-3, а калі і нічога няма, ну – як усег­да. І тут чую, шлоп-шлоп, ек бы ідзе хто па вадзе возле берага. Думаю: “Хто это рэ­шыў у такое врэмя тут брадзіць?” Паварачываюсь – і абамлеў! Ідзе прамо по водзе, а там глыбіна была, ну, метра палтара, два, дзед нейкі, медленна так ідзе. І хоць он быў у метрах сарака ад мене, мо, меньш, але ж я добра пабачыў, што ён быў у нечым бе­лым, доўгім і косы белыя, доўгія. Госпадзі! Як я перапужаўся! Настаўку ў лодку – і ху­чэй дадому. Праплыў так далековато, павернуўся глянуць, а вон сідзіць ужэ на бе­рэ­зі, весь белы. Дамоў прышоў чуць жывы. Каб сказаць, што п’яны быў, а то ж не піў. Пос­ле того ноч’ю на рыбу больш не хажу. Не знаю, хто это быў, хто его ведае. На све­це ўсего хватае. От такі случай быў са мною.

Запісана ў в. Крэмнае Жыткавіцкага р-на

ад Пашэвіча Міхаіла Пятровіча, 1940 г.н.,

студэнткай Анішчык Н. (2005 г.)

Было ў нас адно места, дзе многа ўтопленнікаў. Ніхто з людзей дажа не знаў, што случалася. І вось адна жанчына расказвала, што відзела. Узяла сваё дзіцё і пай­ш­ла ў лес ягады збіраць. Пасадзіла сваё дзіцё на нейкі бугор недалёка ад вады, ну а сама па­ці­хо­нь­ку сабірае ягады. Тут што-та чуе гэта жанчына, дзіцё яе разрываецца, да так пла­ча, так крычыць, як рэжуць яго. Кінула тая свае ягады і бягом да дзіцёнка. Толькі пад­бег­ла і бачыць, што над яго галавой кішэла куча валасатых невядомых сіл. А яны так шчыкочуць, што чуць да смерці не зашчыкаталі. Добра, што ўспела яго выхваціць, а то б неізвесна што было б. А потым старыя жанчыны, меўшыя некі магічны дар, ска­за­лі, што гэта быў вадзянік са сваёй сям’ёй. Ён шчакоча людзей і дзяцей, а патом, каг­да зашчыкоча да смерці, цягне да сябе ў сваё жытло і дзелае смертніка адным з вадзя­ні­коў.