Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Чорт – ета нячыстая сіла. Ен з рагамі, з хвастом, длінным такім, распушаным, як у каня, рот бальшы, ушы на макушцы вмесце з рагамі, цела ў яго, як у скаціны, шэрсць та­кая...

Ета была дзела ў 1927 гаду. У нас баба адна ішла дарогай у другую дзярэўню. Там паўз дарогі – рытвіны, парытвіны і больш нічога. Яна ідзе той дарогай, а ён на­пе­рад ёй выйшаў і хахоча, і хахоча: “Ха - ха- ха!” Ён стаіць і глядзіць на яе – рогі ма­ле­нь­кія, а вушы такія бальшыя і хвост ззадзі. I вот прыг к ей, а яна на каленькі – і Богу ма­ліц­ца. А ён забаўляе яе, штоб Богу не малілася, а яна усё раўно моліцца, дак ён ныр у нору – і няма яго. А баба тая дак, навернае, кілометраў сем бегла не астанаўліваясь. А патом, як ішла яна дамой, дак яе мужчына справадзіў аж да самага дома.

Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на

ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н.

(раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.),

студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)

Калі чорт захоча, то за жонку можа сабе ўзяць простую дзеўку, якая яму пан­ра­ві­ла­ся. Але рабіў ён гэта рознымі хітрасцямі: прыкідваўся прыгожым і багатым жа­ні­хом. А дзеўкі ішлі за такога з радасцю ды потым прападалі. Я знаю, што чорта, калі доб­ра прыгледзіцца, можна пазнаць. Вочы ў яго ў любы час чырвоныя і злыя, клыкі від­ны страшныя, а сам ён любой малітвы баіцца.

Запісана ў в. Старое Сяло Веткаўскага р-на

ад Кавалёвай Валянціны Іванаўны, 1946 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Калі бацюшка пяе песню, то людзі павінны стаяць роўна, ногі, рукі трымаць ра­зам, прыжымаць к целу, каб чорт не праскочыў.

Пасля дванаццаці гадзін толькі чэрці мыюцца. Калі ж чалавек ходзіць ў лазню, то там ён выганяе ўсіх чарцей, яны згараюць там, таму што не вытрымліваюць такой жа­ры. Пагэтаму чэрці ходзяць мыцца пазней, як баня астыне. А я эта знаю, таму позна мыц­ца не іду.

Чарцей ніколі не нада зваць, а то яшчэ сам сабе горш зробіш. Пазавеш рагатага, а ён па тваю душу явіцца. А яшчэ, калі рассыпеш соль, то нада яе праз левы бок вы­кі­нуць. Усе знаюць, што злева чорт ў нас ходзіць.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Болей усіх чарцей не люблю, бо яны хочуць нашыя душы ў пекла зацягнуць. Я ўжо на свеце пажыла, дык ведаю, што яны робяць. І вы паслухайце. У жанчыны памёр муж. Праз некаторы час з’явіўся яго воблік. Ён хадзіў кожны вечар, дапамагаў па ха­зяй­с­т­ву, разам вячэралі. Але калі жанчыне параілі прыглядзецца да гэтай істоты, то яна ўбачыла, што ён мае і рогі на галаве, і хвост. А каб збавіцца ад чорта, трэба ўзяць свя­цо­ны мак і абсыпаць парог і вуглы ў хаце.

Чорт баіцца аг­ню. Агонь яму вочы слепе, і калі ён гляне на агонь, стане сляпым. Ніколі нельзя ка­ляс­ку пустую качаць, бо чорт туды можа ўлечся, а пасля дзіця будзе плоха спаць.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Упасі Бог, нельзя пра етага гаварыць у хаце. Ён ё ўсюды. Знешне пахожы не­чыс­ці­вец на чалавека. У яго рогі, хвост з кісткай, увесь чорны, валасаты. Ён можэт ста­на­віц­ца прадметам, птахам ці жывёлінай. Многа людзей пагубіў. Кагда хто хацеў убіц­ца, то нечысць усё адно на трэці раз зацягвае ў магілу. Часта слышала, што га­во­раць: “Не калышы нагой, чарцей катаеш”. Кагда штось прывідзіцца, трэба хрысціцца і ма­ліц­ца, чытаць “Отче наш”.