Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Ня трэба лажыць нож астрыём уверх, бо будзе дрэнна.

Ня трэба астаўляць на нач нож на стале – будуць сваркі ў сям’і.

Нож яшчэ лічыў розныя хваробы, ім вадзілі па бальному месту.

Запісана ў в. Баравая Буда Кармянскага р-на

ад Белавусавай Ганны Фёдараўны, 1944 г.н.

Нельзя аставляць нож на стале, каб дамавы не паругаўся з хазяевамі. Яшчо нельзя, каб нож ляжаў уверх лезвіем, бо паругаешся з кім-то.

Запісана ў в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кудраўцавай Клаўдзіі Віктараўны, 1937 г.н.,

студэнткай Багдановіч В. (2010 г.)

Нельзя есці з нажа – будзіш ругацца.

Каб карова добра паслася, пастукаць нажом па яе спіне.

Запісана ў в. Зарэчча Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кліннікавай В.І., 1929 г.н.,

студэнткай Аўраменка А.

Нільзя нож на стале астаўляць, з хлебам лажыць – бедным будзеш.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Кабадзейцавай І. (2004 г.)

Каб злыя людзі не прыходзiлi, трэба нож утаркнуць у лутку.

Запiсана ў г. Ветка

ад Максiменка Марыi Iванаўны, 1931 г.н.

Нож абязацельно дзе-то должэн на сваём месце ляжаць. Нож не нада кідаць дзе па­па­ла. Нож – эта злосць.

Запісана ў г. Ветка

ад Атрошкінай Ніны Кузьмінічны,

Атрошкіна Міхаіла Іванавіча, 1950 г.н.

Аблізваць ці есці з нажа не нада – зліцца будзеш.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Нельзя астаўляць нож, уторкнуты у каравай, хлеб, ета прывядзе к голаду ў ся­м­’е.

Запісана ў г. Гомель

ад Кандрацюк Раісы Мікалаеўны, 1941 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Нельзя есці з нажа, бо будзеш зліцца ўсегда.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Кажуць, што нож нельга аблізваць пасля таго як нешта адрэзалі, бо чалавек той будзе вельмі злы, і будзе рабіць зло другім людзям. Астаўляць нож на пустым стале, гэ­та к хваробе.

Запісана ў г. Гомель

ад Кацуба Ніны Паўлаўны, 1950 г.н.,

студэнтам Тамашэнка М.

Нельга дарыць нож – к сварке з тым чалавекам, каму падаравалі гэты нож.

Запісана ў г. Гомель

ад Загорцавай Ганны Паўлаўны, 1960 г.н.,

(перасяленка з в. Перагон Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),

студэнткай Загорцавай К.

Нож не ложаць на край стала і ложаць вастрыём ад сябе.

Калі ты знайшоў нож і ён ляжыць вастрыём да цябе, то я яго нельга браць.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Калі з рук падае нож, дык казалі, што хто-та ў госці спяшаецца.

Запісана ў г.П. Новае Жыццё Гомельскага р-на

ад Якімцовай Валянціны Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смольскай К. (2004 г.)

Не прыносяць дамоў з другіх мест лыжкі, вілкі і нажы, бо прыносіш у хату ссо­ру і лайку.

Нажы не дараць, бо могуць паслужыць у плахіх цэлях. Гэта плахая прымета, ка­лі падарылі нож, то трэба даць за гэта манету.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Нельга пакідаць нож на нач на стале, бо будзе сварка ў сям’і.

Калі не хочаш, каб нехарошы чалавек заходзіў у хату і каб ён дрэннага не па­ра­біў, трэба над дзвер’ю ўтыкнуць нож. Калі будзе нехарошы чалавек заходзіць, тады нож начне паказывацца. Будзьце асцярожлівымі з такім чалавекам. Лепш яму нічога не пазычаць, бо ў яго дрэнныя думкі.

Запісана ў в. Пякалічы Жлобінскага р-на

ад Канавальчык Н.А., 1925 г.н.,

студэнтам Канавальчык Г.

Колі ўпадзе нож, то прыдзе мужчына, ек вілка, то жанчына.