Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Верылі, што ў балотах вадзяныя жывуць. Зялёны ўвесь быў, на галаве валасы зя­лё­ныя, кашлатыя. Кожа ў яго, як у жабы, была, зялёная, у буграх уся, перапонкі на ру­ках ды нагах былі. Былі яны злыя і добрыя. Злыя людзей тапілі. А харошыя па­ма­га­лі, памагалі рыбу злавіць. Калі дзеці ў ваду траплялі і неяк выжывалі, казалі, вадзянік па­жа­леў. Казалі шчэ, што русалкі жонкамі ягонымі былі. Не трогалі людзей, якія ў ва­ду з крастом нацельным заходзілі. Але той, хто нехрышчоны, хадзіў у ваду ноччу і та­нуў.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бравай Марыі Іванаўны, 1926 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Вадзянік жыве ў вадзе. Цяне да сябе чалавека, яго душу, каб ён прыйшоў да яго, ута­піў­ся. Нельзя купацца на Іллю, нельзя купацца да Купалля. Перад тым, как лезці ў ва­ду, нада перакрысціцца.

Душы тых людзей, якія самі топяцца, астаюцца там, дзе ўтапіліся. У тым месцы не­ль­зя купацца, бо там завёўся вадзянік. А душы тых, каго ўтапілі насільна, да­па­ма­га­юць людзям у вадзе.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

Вадзянік – невялікі старэнькі чалавек, які заманьвае да сябе ў воду. Калі дзяў­чы­на глядзіць у воду глыбока, вадзянік хватае яе за валасы і цягне на дно, пасля чаго яна становіцца русалкай.

У калодзец, казала мая баба, глядзець нельга, там сядзіць вадзяны, які хуценька за­цяг­не на дно. Яго яшчэ называлі “дзед валяваты”.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Сохар Алены Марцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Сопат І. (2006 г.)

Мне бабуля гаварыла, што вадзянікі жывуць каля млыноў. Вадзянікі – гэта муж­чы­ны, якія ўтапіліся або іх утапілі сілком. Топяць і заманьваюць у ваду ўсіх. Калі хто зах­леб­нец­ца, то вадзянікам ад гэтага радасна. Топяцца тыя, хто купаецца ў свята або пас­ля таго, як сонца сядзіць. Вада павінна адпачываць.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на

ад Белай Ліліі Данілаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Лагвіненка В. (2006 г.)

Вадзянік – плахі дух. Ён увесь зялёны, пузаты, длінныя косы. Жыве гэты дух у рэч­ках, канавах, а можа і ў калодцах: адна баба яго там бачыла. Гавораць, страшэнны-стра­шэн­ны, вядро патапіў і да яе рукі цягне, а рукі длінныя-длінныя ў яго, дык яна ўця­каць. Прыбегла дамоў, а мужык спрашуе: “Чаго ты такая белая?” Яна расказала. Ён, мужык, гэтай бабе кажа: “Нечага, калі цёмна на дварэ, па ваду ў калодзеж хадзіць”. Мо ён жонцы не паверыў?

У вадзяніка ёсць яшчэ і жонкі. Гэта тыя жэншчыны, якія самі патапіліся – ру­сал­кі. Ён топіць людзей, цягне іх, зазывае, і калі хто папаў у яго путы, то не вы­пус­ціць, зацягне на дно.

У нас у дзярэўні ёсць канава. Адна жанчына пайшла ў 12 часоў дня сціраць. Сці­рае, сцірае, чуе, вада забулькала, ды не так, як раней, а мацней, шумней, зап­лёс­ка­лась, выходзіць з беражкоў, а пагода харошая. Чуе, хтосьці да яе падыходзіць, глядзіць, а гэта якісьці салдацік, ну, чыйсці сын прыйшоў з арміі, адслужыў. Ды ён так быс­т­ра раздзявацца стаў, і толькі хацеў бегчы купацца, як тая жанчына яму кажа: “Не хадзі, хлопча!” Яе штосьці падштурхнула, штосьці ёй нехораша стала, а ён, гэты хло­пец, узяў да і паслухаў жанчыну, пачаў апранацца, і чуюць яны голас: “Не прыйшоў, не прыйшоў!” Дак ета, наверна, вадзянік быў. І пачалі яны, хлопец і жанчына, хрыс­ціц­ца.

Вадзянік хацеў хлопца патапіць, а не жанчыну, што сцірала адзёжу, мо ў яго ха­пае гэтых жанчын-русалак, а мужчын мала. Во які ён плахі дух. Людзей хоча тапіць, пры­няць у сваё царства пад вадою. Наверна, нельзя купацца ў 12 дня, а таксама ноччу, а то ён патопіць. Гэта так у нас рашылі, пасля гэтага выпадку.

Запісана ў в. Перасвятое Рэчыцкага р-на

ад Грабок Анастасіі Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Вадзяны жыве ў балоце. Нечым ён падобны на чалавека з доўгаю барадою і доў­гі­мі валасамі, адзеты ва ўсё зялёнае, толькі замест ног у яго хвост, як у рыбіны. Людзі казалі, што былі добрыя і злосныя вадзяныя. Добры жыве ў чыстай вадзе, а злос­ны жыве ў гразнай балоцяной вадзе. Добры дык людзям не рабіў злога, на тое ён і доб­ры. А злосны не любіў людзей, ён так і паглядваў, каб каго-небудзь утапіць, ды заб­раць да сабе ў балота. Калі чалавек плаваў на лодцы, вадзяны як тады разгуляецца, за­вір­це вадой і абязацільна патопіць лодку з людзямі.

Не любіў ён і п’яных людзей. Калі п’яны залезеш у ваду, ён цябе ніколі не вы­пус­це з вады, тожа абязацельна захоча ўтапіць. А калі ўжэ выберашся, то шчаслівы ча­ла­век.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Журо Зінаіды Паўлаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Тужык В. (2004 г.)

У вадзе заўсёды абітаіць вадзяны. Ён жыве практычна на дне возера. Ён лі­чыц­ца гаспадаром возера. Не нравіцца яму, калі хто яго возера баламуціць. На выгляд ён весь у расценіях водных, бо ён гаспадар возера. Калі хто не панравіцца, так можа і да ся­бе заташчыць ілі зрабіць, каб сударага ногі свяла. На выгляд ён стары, как дзед, з ба­ра­дой, а ў барадзе могуць і ракі быць, іл усякі.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Звягавай Алены Канстанцінаўны, 1938 г.н.

Вадзянік – ета такі нячысцік, што жыве ў вадзе. Ён сільна быстра плавае. Паміж ног ён мае перапонкі. І шчэ плавае на сому. Бывае, што ён вылазіць на бераг толькі нат­рош­кі, бо можа засохнуць. Бывае, што і засыхаў. Такія вот, бачыма, на балотах якіх кар­чы стаяць у ціне, гразі – так ета вадзянік. Ён можа ажыць. Толькі вот нада еты корч аб­рат­на кінуць у ваду. Тады ўжэ абязацельна ажыве і зразу ж паплыве. Ужэ шчаслівы той чалавек, што закінуў еты корч. Вадзяны будзе благадарны: рыбу ў сеткі заганяць будзе, калі тапіцца будзеш – выташчыць. Вадзянік камандвае русалкамі. Ён сільна смяр­дзю­чы, гразны нячысцік. Ён ўвесь стары, гарбаты, невысокі такі, весь у ціне. Калі то­піц­ца мужчына, ён становіцца вадзяніком, а калі дзеўка, то яна становіцца русалкай. І там мужчына над жанчынай камандвае.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Вадзянік – эта хазяін вадаёма. Ён любіць жыць ля млыноў, пад шлюзамі. Ён то­піць людзей, якія яму нравяцца. Еслі эта хлопец, то будзе вадзяніком, а еслі дзеўка – ру­сал­каю.

У празнік на Івана Купалу вадзянікі выпаўзаюць на зямлю і ідуць да млына, каб па­ду­рэць. Вадзянік – гэта плахі дух, бо ён топіць людзей.

Запісана ў в. Хутар Светлагорскага р-на

ад Казловай Анастасіі Яўхімаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Кісель Г. (2006 г.)

Усе людзі ў нашай вёсцы лі­чы­лі вадзяніка злым духам, таму што ён рваў рыбацкія сеткі і зацягваў да сябе ў цар­с­т­ва прыгожых маладых дзяўчын. Потым гэтых дзяўчын ён рабіў сваімі дачкамі-ру­сал­ка­мі. Яшчэ людзі ведалі тыя месцы, дзе жыве вадзянік, і абходзілі іх стараною. Яны лі­чы­лі, што гэтыя мясціны прокляты. Людзі маглі ўбачыць вадзяніка толькі ноччу, та­му што ён вельмі баіцца сонца. Вадзянік быў вельмі жадны і не любіў тых рыбакоў, якія адбіралі ў яго рыбу.