Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на

ад Паплаўнай Лідзіі Мікалаеўны, 1951 г.н.,

студэнткай Прымачовай А. (2006 г.)

На каго сядзе пчала, той больш года не пражыве.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Душкевіч Любы Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Бог здзелаў пчалу, каб яна памагала людзям, а яна стала іх жаліць. Таму Бог і ска­заў, што кожны раз, як будзе яна прыносіць чалавеку боль, то будзе паміраць.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Калі пчолы вечарам працуюць позна, а раніцой сядзяць у вуллях, то будзе дрэн­нае надвор’е.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Пчолка – трудзяга вялікая. Гэта добры знак. Калі пчала жаліць, то памірае, бо ас­таў­ляе ў целе сваё дыханне.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Пчала – гэта бажэственнае насекомае. Дзе пчолы жывуць, там добры чалавек жы­ве. Бог пабачыў, што калі пчала жаліць чалавека, яму больна, і зрабіў так, штоб без абі­ды було, бо ён жа тожэ пчалу любіў, а чалавека болей. Калі пчала ўжаліць чалавека – памірае сама.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Жала для пчалы – гэта жыццё, як для чалавека сэрца. Калі яна жаліць, то па­кі­дае жала і памірае.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Пчала памірае таму, што пры ўкусе яна пакідае сваё жала, а жала для яе – гэта жыц­цё.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Бог сатварыў пчалу і сказаў чалавеку любіць і ўважаць яе, бо яна рабацяга.

Запісана ў г. Рэчыца Гомельскай вобл.

ад Е. І. Быхаўцавай, 1926 г.н., М.І. Дзегцяровай, 1923 г.н.

(раней пражывалі ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Шылянок М.

Еслі позна прылятаюць у домік свой – значыць, быць дажджу.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Рысь

Калісь мы паслі ў лесе кароў. Раз гналі іх дамоў. А рысь сядзела на дзераве. Ка­лі каровы падышлі бліжэй, прыгнула на адну карову з сасны на плечы. Ой, як страшна бу­ло, як шчас помню. А потым сышліся на мненні, што гэта была знахарка з нашага па­сёл­ка.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Галаўко Кацярыны Андрэеўны, 1932 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Сабака

Сабака вые – хтосьці памрэ або будзе пажар.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н,

(раней пражывала ў в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Когда собака воет – ето плохо, может кто-то помереть.

А ещё гадали. Молодые девки свои блины выкладывали: чей первый блин ана съест, та первая и замуж пойдёт.

Запiсана ў г. Гомель

ад Сідарэнка Любові Фёдараўны, 1926 г.н.

(прыехала з в. Вялікае Сяло Полацкага р-на Віцебскай вобл.)

студэнткай Будзько М. (2006 г.)

Даўно гэта було. Не знаю, праўда, ці не. Але калі ж гаварылі людзі, дак мабуць було што. Раней усе людзі вельмі багата жылі, есці і піць удоваль було. Але ж людзі не цанілі гэтага. З пагардаў да ўсяго адносіліся. А збожжа якое тады расло! Цуд адзін: вялікія сцяблі і ад верху да ніху ўсё было ў зярнятках. І вырашыў Бог аднажды сысці да і паглядзець, як людзі адносяцца да хлеба. Вельмі расчараваны буў: не цанілі хлеб. Бог рашыў адпомсціць людзям. Абарваў ён зярняты ад нізу да верху. Аж прыбягае сабака ды і кажа:“Бажок, любы, памілуй гэтых глупцоў! Астаў ім хлеба хоць на вяршках”. Зжаліўся Бог над сабакам. Пакінуў зерне на вярхушцы сцебля. А после ўсяго людзі вельмі ўдзячны былі свайму выратавальніку. З таго часу і стаў сабака лепшым сябрам чалавека. А шчэ ж сабакі брэшуць на плахіх людзей, хату ахраняюць, кароў пасуць. Добры сабака ніколі свайго хазяіна ў бядзе не кіне.

Запісана ў в. Бабоўка Жлобінскага р-на

ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н.,

(перасяленкі з в.Дронькі Хойніцкага р-на)

студэнткай Ядчанка В. (2000 г.)

Сабака вое – к смерці, бядзе ці пажару ў сяле.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Сабака вые: як уніз – дык на смерць, а як угору – дык на пажар.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Сабака – гэта чалавечы друг. Раней казалі, што калі сабака ноччу лае, гэта ён ад­га­няе нячыстую сілу. А яшчэ сабака гавора пра няшчасце. Калі ён вые ўніз – гэта смерць, уверх – да пажару.