Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Есць у нас пціца такая – сава-пугач, на кладбішчы жыве. Перад смерцю каго-небудзь усігда лятае па дзярэўне і сільна крычыць, асобенна каля дома таго, хто скора памрэ. Як закрычыць, значыць хто-та скора памрэ, гэта людзі прымецілі. А яна такая серая, бальшая.

Запісана ў в. Гарадок Лоеўскага р-на

ад Якушэнка Валянціны Васільеўны, 1960 г.н. (2002 г.)

Раней казалі, што калі ноччу сава крычыць, то абавязкова нехта памрэ.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Сава – птушка чорта. Яна стараецца запужаць людзей, наводзіць страх на іх, пці­ца ночы.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Сава – чортава птушка, пужае людзей, не спіць па начам, чым-та напамінае ведзь­му.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Еслі ў лесе бываеш, ты будзеш гаварыць – яна тожа будзе гаварыць, плакаць будзеш – яна тожа будзе плакаць з табой.

Сава, як дзіця, крычыць.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Сава з чортам звязана. Яна памагае яму. Ён яе, наверна, і сатварыў.

Запісана ў в. Палессе Светлагорскага р-на

ад Захаранка Праскоўі Фядосаўны 1934 г.н.,

студэнткай Мітраховіч В. (2007 г.)

Еслі сава села коло хаты на вокно або на дзераві, то гэто к покойніку. Яе трэба про­га­няць, не даваць садзіцца.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Калі над хатай лятае ды крычыць сава, то кажуць, што там маладзіца за­ча­ра­ва­це­ла.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Салавей

Эта святая пціца. Несёт толька адно яйцо. Еслі завёлся ва дварэ – к харошаму, к пры­бы­лі, а еслі ўлецел – к убытку.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Калі ляціць салавей уверх – к пагодзе.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Анастасіі Рыгораўны, 1928 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Калі пасяліўся салавейка ў цябе ў садзе, то к дабру. Ён шчасця зазывальнік.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Еслі кукуе зязюля ці салавей крычыць, дык гэта плахіе весці перадаюць.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Зязюля дружа з салаўём. Салавей пяе, а зязюля яму падкідае яечкі, а сама не садзіц­ца. Салавей і зязюля на Пасху пяюць. Зязюля пяе да Пятра і ўсех пціц ганяе, а пас­ля Пятра ўжо яе ганяюць.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Сарока

Сарока прыносіць новасці. Калі пабачу сароку, дык гавару: “Сарока, сарока, ха­ро­шую новасць мне дай, а дрэнную – на хвасце нясі”.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Душкевіч Любы Іванаўны, 1936 г.н.

(раней пражывала ў в. Чараты Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Сарока прыносіць весткі плахія.

Сарока, сарока,

Харошае, дык стракачы,

А калі плахое,

На хвасце завяжы ды сваім дзецям занясі.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н,

(раней пражывала ў в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Как вешчунья. Еслі сарока прыляцела і стракоча, будзет новасць.

Еслі плахая новасць, то хазяін должэн сказаць: “На харошае шчебечі, на плахое ўсні”. Еслі ана паляцела – значыць, плахая новасць.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Сарока прыляцела на двор – чакай добрых навінаў ці гасцей. Чым гучней сакоча, тым больш навін ці гасцей.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскага Уладзіміра Рыгоравіча, 1943 г.н.

(перасяленец з в. Жалезнікі Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Прадвяшчае плахое, калі крычыць гучна сарока.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Як прылятае сарока к дому і стракоча, так якуюсь новасць прыносіт.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Сарока прынясе нам весці. Так, калі сарока будзе шчабятаць каля хаты (на за­бо­ры, крышы), там скора будуць госці ці свадзьба. А калі ў хаце ё бальны, то ён хутка выз­да­ра­вее. А яшчэ забітую сароку вешалі ў хлеў, каб пазбавіцца ад хлеўніка.