Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Давыдавай Вольгі Аляксандраўны, 1957 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

Эту гісторыю расказвала мне ешчэ мая маці про своего бацьку, это значыць, дзе­да моего. Звалі его Сцяпан. Вельмі хорошэ Сцяпан на скрыпцы іграў. І от раз на Рэз­д­во позвалі его ў суседню вёску Чэрнічы поіграць на свято. Пойшоў он, а маці его ка­за­ла, коб ноччу толькі дамоў не шоў. Іці трэба было церэз болото. Это зарэз по­о­су­ша­лі да сухо, а раней болото было. Поіграў он там, трэба дамоў ужэ іці, а ноч на два­рэ, цёмно вельмі, але ж што зробіш, трэба – значыць трэба. Ідзе он праз болото это, глядзь – а там перад ім пара коней стоіць і тры паны на возу. Ён познаў, шо это былі па­ны, бо тады шляпы ніхто окром іх не носіў. Позвалі тые пане его з собой, пошоў он за імі. Прышоў у некіе хоромы. Столы кругом накрытые, людзі моўклівые стояць. Поп­ро­сі­лі его поіграць. Іграў он, а оны гулялі. І тут петухі закрычалі первые, і ў ту жэ мі­ну­ту ўсё пропало. Зноў стоіць вон серод болота, але ж ужэ і село свое відно, это там, зна­чыць, петухі крычалі. Прышоў он дамоў і расказаў усё, шо з ім было. А маці ему і ка­жэ: “Ох, сынок, это ты іграў на веселлі нечыстой сілы, у это ўрэмя воны спраўляюць своі свадзьбы. Лучшэ бы ты не ішоў домоў церэз болото. Дай, Бог, штоб усё добрэ бы­ло”. Не знаю, праўда было, ці не, але так казалі.

Запісана ў в. Старажоўцы Жыткавіцкага р-на

ад Рай Галіны Іванаўны, 1945 г.н.,

студэнткай Анішчык Н. (2005 г.)

Чорт, як і ведзьма, – ета нячыстая сіла. Он увесь чорны, з рагамі, капытамі. У яго доўгі хвост, жывуць на балотах. Он паявіўся, калі Бог стварыў першага чалавека і ня­чыс­тая сіла ўдыхнула ў чалавека сваю сілу. Калі Пярун грыміць, ета значыць, он пус­ка­ець стрэлы ў чорта, а той перабегвае з месца на месца, чапляецца да людзей.

Запісана ў п.Чырвонае Жыткавіцкага р-на

ад Цімашчэня Ганны Парфёнаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Макарэвіч Е.

Чорт – такая ж нячыстая сіла. Чорт мае вобраз мужчыны. Сам ён маленькі рос­там, вочы лупатыя ды страшныя, цела пакрыта чорнымі валасамі ці шэрсцю, а яшчэ ў яго ёсць доўгі хвост.

У нас у вёсцы казалі, што жыве ён на балоце. А яшчэ казалі, калі яго часта ўспа­мі­на­лі ў гаворцы, то чорт сяліўся ў хаце побач з людзьмі, тады і пачынаў шкодзіць. На­водзіў хваробы, шкодзіў, парушаў пакой дзяцей. На маю думку чорт – гэта д'ябл, бо і першы, і другі дабра не прыносяць.

Запісана ў в. Азарычы Калінкавіцкага р-на

ад Лазарэнка Веры Канстанцінаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Лагвіненка В. (2006 г.)

Мог зрабіцца кім хочаш. Ён і чалавек, але толькі з рожкамі, хвастом. Ён шкоду ро­біць. Смяяцца з яго ні трэба, бо можа адмсціць.

Запісана ў в. Бабровічы Калінкавіцкага р-на

ад Зайцавай Марыі Савельеўны, 1937 г.н.,

Васільевай Г. (2004 г.)

Саседка мая даіла кароў радам у дзярэўні. Утрам ранечка хадзіла. Ну, ідзе яна, і ба­ран­чык, маленькі, пушысценькі, беленькі, за ёй. Яна толькі стане браць яго ў рукі, а ён назад. Яна яшчэ раз хацела пагладзіць, а ён паднімае галовачку і “бэ-бэ”, і назад. І так вёў яе да самай рэчкі, думаю, што эта чорцік. Пабегла (а эта была ў чатыры часы ра­неч­ка). Ён на павароце адстаў. Расказала мужыкам на рабоце. А яны ёй і сказалі, што ў еты час как раз для іх самае врэмя. І што эта быў сам чорцік.

Ехаў як-та Іван наш на кані. І ўжо пазнавата была. А тут на дарозе ляжыць клу­бо­чак, махнаты такі. І ён як ускоча на санкі, так конь і не едзе. Зіма тады была. Іван яго скіне, праедзе трохі, а клубочак апяць на санкі прыгае. І так усю дарогу. І ін­це­рэс­на ж: як толькі ўскоча на санкі, дык конь не едзе. І Іван перапужаўся, і конь. Пакуль да­е­ха­лі, конь увесь змакрэў. А дарога была добрая, гладзенькая. Гэта ўсё чорцік.

Запісана ў в. Карацькі Кармянскага р-на

ад Маскаленка Іны Іванаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смірновай І.

Помню, сядзем раней з дзеўкамі і пачнём расказваць пра чортаў, ведзьмаў, дык ноч не спіш – страшна.

Напрыклад, раней дзеўкам не было хадзіць куды і яны сабіраліся ў адной хаце. Ну, і сядзелі, пралі. Ну вось, сядзяць, размаўляюць і заходзяць к ім хлопцы прыгожыя, чор­ныя, высокія. Дзеўкі працу пакідалі, пачалі знаёміцца, усміхаюцца. А хлопцы ка­жуць: “Дайце мы сядзем, але патрэбна, каб на стулах былі дыркі”. Дзеўкі не ра­зу­ме­юць, што гэта такое. І тут бачаць, што ў хлопцаў хвасты. Ох, бабы ўцякаць хто куды, але не паспелі, усіх іх падушылі, толькі адна засталася.

А яшчэ мой дзед расказваў, што ён пасвіў кароў, а адна кудысь дзелась. Ну, што ска­заць гаспадару?.. Ён атвёў усіх кароў у вёску, а сам пайшоў тую шукаць. Ідзе, ідзе, а там балота. Чуе ён адтуль: “Му-му, му-у-у”. Глядзь, а там малады бык. Ну, ён яго даг­наў ды сам думае: гэта ж маладое мяса. Прыцягнуў да хаты, а гэты бык як пачаў ра­га­таць да прыгаць. Дзед спужаўся ды ў хату.

Запісана ў в. Юшкі Калінкавіцкага р-на

ад Рагальскай Марыі Міхайлаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Захаравай А. (2005 г.)

Чорт можа прысніцца і задушыць чалавека. У ва сне яго нельга ўбачыць, можна ад­чуць, што ён прыйшоў. Трэба тады сразу ў царкву ісці і доўга маліцца. У цэркаў чорт не можа прыйсці: ён баіцца крыжоў і малітв.

Каб пазбавіцца ад чорта, хату трэба асвяціць святой вадой, кажды дзень маліцца і чорта ў хаце не памянаць, а то абавязкова з’явіцца.

Чорт душы чалавечыя сабірае. Чым больш душ у яго, тым ён сільнее. А душы ў яго п’яніц, бандытаў і самагубцаў.

Ну, больш я не хачу пра чорта ўспамінаць, жудасна робіцца.

Запісана ў в. Лужок Кармянскага р-на

ад Гапеенка Марыі Яўменаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мельчанка Т. (2004 г.)

Чорт – гэта нячысцік. Ён невялікага росту і з доўгім хвастом. Рукі і ногі доўгія, на руках кіпці, пакрыты весь шэрсцю. Былі случаі, калі чорт збіваў мужыкоў з пра­ві­ль­най дарогі. Вось ідзе выпіўшы мужык, конь паціху ідзе, а праз некаторы час мужык прач­нец­ца, а конь распрэжаны стаіць. Усё гэта чортавы прадзелкі.