Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

2005 Г.

Кукушка толькі да Пятра кукуе, да 12-га, а тады яна ўжо хаваецца. Вераб’і, усякая пціца за ёй ганяецца, а яна хаваецца. Яна сама не выводзіць яйца сваі, а ў чужом гняздзе. Дык яна як падрастае і дзяцей гэтых сваіх паесць. За тое яе і ганяюць.

Запісана ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на

ад Максіменка Варвары Анатольеўны, 1925 г.н.,

Я раз брала ягады ў лесе, а там зязюля кукуе і кукуе. Я пытаюся у бабы: “Што яна кукуе, ета зязюля?” А яна гаворыць: “Внучка мая, быў такі Якуб. У царстве, у цароў служыў, да сільна красівы буў, яго любілі сільно царыцы ўсе. Как-то яму прырабілі, і зрабіўся той Якуб вужом і папуўз. Як-то пашлі дзеўкі купацца, скінулі адзежку, і вуж, у самай прыгожай дзяўчыны забраў адзёжку і папоўз у лес. Яна пайшла у лес за ім. Стала прасіць адзёжу і панёс ён яе у лес. Карміў ягадамі і грыбамі. І вось засумавала дзяўчына па дому і просіць вужа пайсці з ёй. А да етага ён ёй пра сябе усё расказаў, і яна ўжо ўлюбілася, і нажылі яны яшчэ сабе дачку і сына. Вуж кажа: “Як я пайду, я ж вуж?” “А ты ўпаўзі пад краваць, я цябе карміць буду”, – гаворыць дзяўчына. Так і зрабілі. Вось аднойчы ўбачыла, спужалася і расказала бабулі, а тая ўзяла гарачай вады ды лінула на яго. Вуж выпаўз, кожа з яго злезла, запоўз пад калоду і кажа: “А ты, мая дочанька, будзеш людзей пугаць, па лесу поўзаць гадзюкай будзеш. Ты, мой сыночак, будзеш усё жыццё салаўём пець, людзей весяліць. А ты, мая жонка, будзеш усё жыццё адна, будзеш па лесе лётаць, мяне зваць. З тых пор лётае яна і заве: “Якуб! Якуб!”

Запісана ў г. Мазыр

ад Наханьковай Надзеі Апанасаўны, 1929 г.н.

(Нарадзілася ў в.Барыскавічы Мазырскага р-на)

Зязюля на ўсюночную закувае да Пятра. Начынае на Паску. А патом наелася сыру да Пятра і ўдавілася. У цёплыя края ляціць.

Запісана ў г. Мазыр

ад Пархоменка Ксеніі Сцяпанаўны, 1931 г.н.

(прыехала з в.Шуты Ельскага р-на)

Гаварылі, што зязюля – ета раней жэншчына була, а патом у зязюльку абярнулася.

Вот як-та пайшлі тры дзеўкі купацца на рэчку. А ў тэй рэчке – вуж. Ета хлопец. Заклялі, штоб вужам буў. Адна дзяўчынка яму панравілася, ён жа – хлопец. Вот ён на адзежу яе лёг і ляжыць, не дае. Тыя дзеўкі пайшлі дамой, а яна не можа. Ноччу вуж абярнуўся хлопцам. Ён кажа: “Пойдзеш за мяне замуж?” Яна глядзіць, што хлопец такі нічога, згадзілася.

Жывуць яны, дзевачка ў іх ужэ була, толькі папу ніколі не бачыла, бо ён жа – вуж. Днём жыў ён пад мастом. Як-та кажа ён дзеўчыне: “Будзеш іці да мяне, дак скажаш “Ку-ку-ку-пін”. Вось ідзе яна на мост, а за ёю брат ідзе з ружжом. Пазвала яна вужа: “Ку-ку-ку-пін”. Ён вылез, а брат яго застрэліў. Кажа ён дзяўчыне: “Штоб ты лятала і свой век кукавала. Яна – пур – і паляцела. Вот адсюль і зязюля ўзялася.

Запісана ў г.Мазыр (Целепуны)

ад Бараноўскай Ганны Данілаўны, 1928 г.н.

Жураўлі

Калі жураўлі ўранку крычаць – будзе дождж.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Еслі высока ляцяць у вырай журавы, значыць ета, што яшчэ зіма далека, а еслі нізка, значыць зіма будзе блізка, снег быстра выпадзе, мороз будзе.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Каза

Здзелаў Бог многа жывёл, красівых, добрых. Убачыў гэта чорт і тожа захацеў сваю жывёлу здзелаць, але не атрымлівалася ў яго нічога. Таму раззлаваўся ён і кінуў сваю работу. А каза і да гэтага часу напамінае чорта сваімі рагамі.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Чорная каза – гэта тожэ плахое жывотнае. Што кошка, што каза – гэта роўнае. Ка­лі ўжо каза ёсць, жыве ў гаспадара, то будзе неблагапрыятнасць нейкая.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Карова

Як карова ацеліцца, нічога не пазычалі.

Калі ў першы дзень Каляд прыдзе жанчына, то карова цёлкай ацеліцца, а калі муж­чы­на – быком.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Калі карову выганяеш у поле, трэба казаць, каб не зглазілі: “Загаварваю сваю скацінку-шасцінку ад ведзьмы, ведзьмяка, ад ярыя пціцы, ад ярых вачэй і ад злых людзей”.

Яшчэ, калі карову выганяет у поле ў первый дзень вясны, трэба ў хлеве, каля парога, тры разы пасыпаць макам.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанкай Н. (2010 г.)

Калі карова пазірае ўверх і нюхае паветра – к дажджу.