Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Багачовай Веры Паўлаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

На хрэсьбінах маленькага дзіцяткі гаршчочак разбівалі аб галаву мужчын, штоб у іх унукі былі. У каго разбівалі на галаве гаршчок, то ён ужо і магарыч стаўляе. А ча­рап­кі з гаршчочка выкідуюць.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Гарэлка

Пры пахаванні чалавека на магілу ставяць чарку з гарэлкай, і ў хаце тожа ста­вяць чарку з гарэлкай на стол ці падваконнік умесце з ядой. І кожны раз на ўспаміны так робяць.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Гарэлка – бясоўскі напітак. Вада чорта. Чалавек пасля яе робіцца не такі, як бы дур­нее. А чорт гэтаму радуецца.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Грошы

Грошы нільзя на стол лажыць – бедным будзеш.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Кабадзейцавай І. (2004 г.)

На Новы год нада грошы лажыць на стол пад скацерць, каб вяліся ўвесь год. Трэ­ба мелкія грошы пакідаць па вуглам дома, а чым болей набрасаеш па вуглах, тым больш будзе грошай ў доме.

Запісана ў г. Гомель

ад Савянковай Ларысы Васільеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іванчыкавай І. (2004 г.)

Каб грошы вяліся, трэба, калі пачынае расці маладзік, хапіцца за карман, дастаць самую вялікую купюру і паказаць месячку. Тады абавязкова грошы будуць расці, як малады месячак.

Запісана ў г. Гомель

ад Шуткінай Веры Васільеўны, 1973 г.н.

(перасяленка з в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на),

студэнткай Шуткінай Я.

Грошы нанач не пазычаюць і не аддаюць, бо потым грошы вадзіцца не будуць.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Калоша Таццяны Свірыдаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Калоша Т. (2010 г.)

Каб у хаце грошы вяліся, трэба на кухні пад скацерць, якая на стале ляжыць, пакласць трохі грошай.

Запісана ў в. Урыцкае Гомельскага р-на

ад Цімаль Марыі Іванаўны, 1943 г.н.,

студэнткай Дзянісавай А. (2010 г.)

Нельга грошы даваць, калі цёмна ўжо на вуліцы, а таксама калі свята.

Запісана ў в. Урыцкае Гомельскага р-на

ад Пуцінцавай Надзеі Міхайлаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Дзянісавай А. (2010 г.)

Деньги вечером не считают и долги тоже вечером не отдают – денег не будет.

Запісана ў в. Церахоўка Добрушскага р-на

ад Дубяшнай Т. В., 1949 г.н.,

студэнткай Петруненка Т. (2010 г.)

Грошы не можно даваць з рук у рукі, трэба, шоб адзін положыў на стол, а другі ўзяў тоды.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Точка Вольгі Паўлаўны, 1952 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Грошы – гэта ж не такое вялікае шчасце. Яны сёння ёсць, а заўтра няма. Га­во­раць, як траціш грошы, то трэба абязацельна аставіць у кашальку хоць 10 рублей, каб не звяліся.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Грошы нада класці на ражкі стала, штоб вяліся. У мяне заўсёды ляжаць.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Грошы ні нада пазычаць вечарам, бо ў цябе іх век не будзе і адносіць доўг тожа ве­ча­рам нельга.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Елісеевай Ганны Нікіфараўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Калі чуеш у лесе, што зязюля кукуе, трэба ей сказаць: “Зязюля-кавуля, у мяне грошай багата!” і патрэсці кашальком. Тады грошы не будуць ніколі выводзіцца.

Запісана ў в. Сідаравічы Чачэрскага р-на

ад Вакулік Анны Грыгор’еўны, 1936 г.н.

Еслі чэшацца левая рука – к грошам. Грошы трэба пазычаць леваю рукою, а от­да­ваць правою. Будуць яны вадзіцца ўсягда.

Запісана ў в. Вічын Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Сумар Агаф’і Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Грэбень

Не астаўляюць грэбень на ўслоне нанач.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Пры сяўбе ў мех клалі грэбень, каб жыта было густое.

Грэбень забараняецца класць на стол, бо можа здарыцца нешта непрыемнае.

Запісана ў в. Майскае Жлобінскага р-на

ад Шпадарук Наталлі Аляксандраўны, 1950 г.н.

Грэбень кладуць у труну, калі чалавек насіў яго пры жыцці. Кажуць, што ён мо­жа спатрэбіцца на тым свеце.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

Таму нельга даваць свой грэбень каму-небудзь – аддаеш свой розум.

Запісана ў в. Селянін Чачэрскага р-на

ад Андрыянавай Святланы Аляксееўны, 1947 г.н.

Нельга рашчосвацца пасля захода сонца.

Запісана ў в. Палесе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Грэбень знойдзіш – шчаслівы будзеш.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Дзверы

На ноч дзверы хрысцяць тры разы і гавораць у дзверах: “Ад ворагаў і вароў із­ба­ві­це мой дом і мяне зберажыце. Аградзі мяне, Госпадзі, ад абідчыкаў. Ва імя Айца і Сы­на і Святога Духа. Амінь”.